На франтах сусветнага супраціву

Сённяшняя падборка надзвычай вялікая, бо мінулы тыдзень выйшаў у свеце, а асабліва ў Курдыстане, надзвычай «спякотным». Азнаёмцеся – не пашкадуеце!

 

УКРАІНА

31 жніўня паведамлялася, што каля 100 гарнякоў шахты №10 «Нававалынская», так і не дачакаўшыся заробкаў, якіх ім абяцалі, перакрылі аўтатрасу Львоў-Ковель-Брэст.

Па словах прафсаюзніка, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Анатоль Корзун абяцае, што «сёння-заўтра прыйдуць 3,2 млн грывен», але гэтых грошай дагэтуль няма. Людзі настроеныя рашуча і збіраюцца працягваць пратэст.

001

002

 

РАСІЯ

Зранку 29 жніўня працаўнікі «АўтаВАЗагрэгату» перакрылі федэральную трасу М5 у г.Тальяці. Прычына – пазыкі па заробку. Удзел у акцыі прымалі некалькі дзясяткаў чалавек. На транспарантах, якія прынеслі ўдзельнікі мітынгу, было напісана: «Казлоў (былы гендырэктар), аддай нашыя грошы!»

Раней, 23 жніўня адна з супрацоўніц дачэрняга прадпрыемства АўтаВАЗагрэгату звярнула ўвагу на гэтую праблему на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Мікалаем Меркушкіным. У адказ губернатар прыгразіў невыплатай запазычанасці па заробках з-за эмацыйнага тону працоўнай «пазыкі не будуць пагашаныя ніколі, калі вы працягнеце размаўляць у такім тоне» (https://lenta.ru/news/2016/08/29/avtovazagr/)

 

ГЕРМАНІЯ

Горад Ахен. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня анархісты наведаліся да аддзялення Пакс Банку. У ім былі разбітыя шыбы, побач разліты дзёгаць (ці бітум, — прым. перакл.)

«Сэнс гэтага дзеяння – выказаць пратэст наконт рэпрэсій супраць анархістаў, якіх абвінавачваюць у экспрапрыяцыях, што адбыліся у горадзе Ахен у 2013 і 2014 гадах. Адным з экспрапрыіраваных банкаў якраз і быў Пакс Банк. Падчас расследавання менты з розных еўрапейскіх краін цесна каапераваліся паміж сабой, сакрэтна збіралі узоры ДНК і абменьваліся імі.

Мы падтрымліваем любое рабаванне банка і адчуваем сваё адзінства з усімі, хто рызыкуе сваей свабодай, атакуючы дзяржаву і капітал. Свабоду ўсім зняволеным! За Чорны Верасень». — сказана ў камюніке.

 

ІРЛАНДЫЯ

29 жніўня ў турме для непоўнагадовых Оберстаўн падчас бунту вязні забраліся на крышу і запалілі там вогнішча. Адначасова з гэтым былі атакаваныя ахоўнікі турмы.

Згодна з паведамленнямі мэйнстрымавых СМІ, супраць бунтаўшчыкоў, якія да ночы захапілі турму, быў пасланы ERU (ірландскі спецназ).

004

003

 

КУРДЫСТАН

Наступная навіна трохі не трапляе ў рамкі тэрмінаў, якімі абмяжоўваецца гэтая падборка. Але яе відовішчнасць прымушае нас падзяліцца з вамі ею.

Курдская «Герыла ТВ» выпусціла здымкі нядаўняй атакі курдскіх атрадаў на пазіцыі турэцкай арміі 24 жніўня ў раёне Лічэ. У выніку нападу знішчаныя 11 пазіцый, 17 турэцкіх салдат забітыя і 21 паранены. Захопленая вялікая колькасць зброі і боепрыпасаў.

 

https://www.youtube.com/watch?v=bDw8UukED-M

 

Прэс-служба HPG (узброенае крыло ППК) паведаміла аб жорсткіх сутыкненнях паміж курдскімі паўстанцамі і турэцкімі войскамі ў правінцыі Хакары 2 і 3 верасня. Загінула не менш 20 турэцкіх салдат.

Самыя жорсткія баі прайшлі ў раёне Чукурча. Баі вяліся на вельмі блізкай дыстанцыі, абмежаваўшы тым самым падтрымку салдат з боку авіяцыі і артылерыі. Аналагічныя сутычкі прайшлі ў раёнах Семіндлі і правінцыі Ван.

Павышэнне актыўнасці ППК тлумачыцца сітуацыяй у Сірыі, дзе турэцкія войскі і сілы паўстанцаў ССА вядуць паспеховы наступ на поўначы правінцыі Алепа. Як заяўляе кіраўнік HPG Джамиль Баек, канфлікт у Турцыі яшчэ больш абвастрыцца, калі Турцыя не пакіне Сірыю.

Агулам за перыяд з мінулага лета ў баях з курдскімі паўстанцамі загінула каля 700 турэцкіх сілавікоў.

HPG таксама заявіла аб знішчэнні 3 верасня двух станцый мабільнай сувязі (Turkcell- Vodafone- Avea) і двух інтэрнэт-ліній каля вёсак Нізры, Чырканіса і Шавіт .

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

Джараблус – 3 верасня антытэрарыстычныя атрады YPG (Атрады народнай абароны) захапілі двух тэрарыстаў брыгады Султан Мюрат, якая знаходзіцца пад кантролем узброеных сіл Турцыі. Захопленыя пыталі 4 сяброў YPG і выкладвалі фатаграфіі гэтага ў сацсеткі.

 

https://youtu.be/wIhFQ_gKsfw

 

ІНДЫЯ

4 верасня паведамлялася, што 180 міліёнаў індыйцаў выйшлі на страйк.

Спынілі сваю працу банкі, урадавыя арганізацыі, заводы. Парушаная праца грамадскага транспарту. У якасці мер перадасцярогі індыйскія ўлады зачынілі школы і ўніверсітэты.

 

005

006

 

ЗША

Бостан, штат Масачусетс: 30 жніўня два чалавекі прыкавалі сябе да аўтамабіляў у знак пратэсту супраць будаўніцтва газавага трубапровада. Адзін чалавек прыкаваў сябе да шыны за шэю. Паліцыі прыйшлося выклікаць пажарных, каб тыя адчапілі пратэстоўцаў. Абодва з іх затрымалі.

Гэтая акцыя – частка кампаніі пратэсту супраць будаўніцтва трубапроваду. 29 жніўня два аўтамабілі былі прыпаркаваныя каля будоўлі трубапроваду такім чынам, каб яе заблакаваць.

 

007

008

 

 

У мінулыя выходныя некалькі тысяч прадстаўнікоў племені Сіу (карэннае насельніцтва ЗША) пратэставалі ў рэзервацыі Стэндін Рок, у якой улады і карпарацыі плануюць будаваць трубаправод коштам 3,4 $ млрд. Актывісты Сіу сумесна з прадстаўнікамі руху «Жыцці чорнаскурых маюць значэнне» (Black Lives Matter) разбілі лагер каля зоны, якую ахоўвалі войскі. Паведамляецца аб сутыкненнях паміж пратэстоўцамі і ахоўнікамі, прытым апошнія натраўлівалі на актывістаў сабак.

009

010

011

 

 

 

5 верасня паведамлялася што ў штаце Джорджыя была атакаваная царква пад назвай «12 камянёў» (такія назвы ўласцівыя для пратэстанцкіх цэркваў ЗША, — прым. Прамень), у якой адначасова знаходзіцца карпаратыўны фастфуд Старбакс.

Зранку перад нядзельнай службай у царкве-закусачнай былі разбітыя шыбы, а на сценах намаляваныя надпісы, побач раскіданыя ўлёткі.

«Капіталізм і хрысціянства несумяшчальныя. Езус быў першапраходнікам, зрабіўшы хлыст і выгнаўшы гандляроў з храму. Ён адмаўляў нават намёк на камерцыялізацыю. Мы верым, што Хрысціянства непазбежна цягне за сабою Анархізм.» — паведамляюць актывісты ў сваёй справаздачы.

 

013

012

 

ЧЫЛІ

31 жніўня анархісты запалілі барыкады ў Макуле – прыгарада Сантьяга, сталіцы Чылі. Гэтая акцыя была праведзеная ў падтрымку вызвалення жывёл і прысвечанай усім тым хто прысвяціў свае жыцці знішчэнню ўсіх клетак.

 

015

014

 

ВЕНЕСУЭЛА

Паліцыя Венесуэлы выкарыстала слезацечны газ для рассеяння натоўпу, які пратэставаў супраць ураду ў Каракасе 1 верасня. Дэманстранты ў адказ кідалі ў карнікаў камяні.

Патрабаваннем масавага пратэсту ў сталіцы з’яўляўся водзыў вынікаў рэферэндуму, які правёў урад Мадура.

An injured police officer (2nd R) is carried by paramedics during clashes with opposition supporters after a rally to demand a referendum to remove Venezuela's President Nicolas Maduro in Caracas, Venezuela, September 1, 2016. REUTERS/Carlos Garcia Rawlins

 

Protesters clash with police during a rally to demand for a referendum to remove Venezuela's President Nicolas Maduro in Caracas, Venezuela, September 1, 2016. REUTERS/Christian Veron

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.