Падрабязнасці смерці мужчыны, арыштаванага за збіццё супрацоўнікаў РАЎС

У чэрвені 2016 года браты Барбашынскія былі арыштаваныя і да суда змешчаныя ў Жодзінскі следчы ізалятар. Іх абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў», у супраціве затрыманню і збіцці супрацоўнікаў РАУС.

39-гадовы Ігар Барбашынскі займаўся спортам, да свайго арышту ніколі не скардзіўся на здароўе. Але у апошнія дні жніўня ён, знаходзячыся ў следчым ізалятары, выказаў скаргі на кароткачасовыя страты свядомасці пры аглядзе ў турэмнага лекара. Па ўсяму бачна, што ніякіх захадаў для ляэчэнне лекар не прадпрыняў. Прыкладна праз два тыдні, у сярэдзіне верасня Барбашынскі пад час медычнага агляду паскардзіўся ўрачу-тэрапеўту на значнае пагаршэнне здароўя: фізічную слабасць, частыя галавакружэнні, высокую тэмпературу і крайне нізкі ціск. Турэмны лекар адзначыў у хворага стан сярэдняй цяжкасці. Аднак  не змог вызначыцца з дыягназам. У той жа дзень, позна ўвечары стан Барбашынскага яшчэ больш пагоршыўся, дзяжурны фельчар турэмнай медчасці зафіксаваў далейшае паніжэнне артэрыяльнага ціску, высокую тэмпературу (вышэй за 39). Ён выклікаў хуткую дапамогу і накіраваў хворага ў Жодзінскую цэнтральную гарадскую бальніцу  з дыягназам: парушэнне мазгавога кровазвароту. Там Барбашынскі знаходзіўся трое сутак, з 16 па 19 верасня. Яму дыягнаставалі энцэфаліт (запаленне мозгу).  Нягледзячы на тое, што яго стан па ранейшаму вызначали як «сярэдняй ступені цяжкасці» яго вярнулі назад, у турэмную лякарню. На наступны дзень ён памёр. А на наступны дзень раницай Ігар Барбашынскі памёр.

На целе Барбашынскага былі выяўленыя шматлікія цялесныя пашкоджанні: 17 крывепадцёкаў на грудной клетцы і на нагах. Гэтыя пашкоджанні ўтварыліся ад дзеяння цвёрдага тупога прадмета і маюць тэрмін даўніны каля 3 сутак. Таксама былі выяўленыя рубцы на галаве, якія ўзніклі ад зажыўлення глыбокіх ран месячнай даўніны, меркавана ў перыяд знаходжання яго пад арыштам.

Па ўсяму бачна, міліцыянты неаднаразова помсцілі Барбашынскаму (які, дарэчы сам быў маёрам у адстаўцы) ужо калі ён быў за кратамі.

Маці Барбашынскага патрабавала правядзення праверкі па факце раптоўнай смерці сына і накіравала хадайніцтва ў гарадскі аддзел Следчага камітэта г. Жодзіна аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за неналежнае выкананне сваіх абавязкаў супрацоўнікаў турмы. Але прадказаць вынікі такіх патрабаванняў няцяжка, калі ўзгадаць недаўні суд над падлеткам, якога збілі АМАПаўцы а пасля на яго памачыліся. Ніякага крыміналу ў іх дзеяннях знойдзена не было, ахвярай жа, наадаварот, быў выстаўлены АМАПавец. У выпадку з Барбашынскім здзекам не замінала нават тое, што ён быў былым «калегам па цэху» супрацоўнікаў карных структур.

Крыніца: http://novychas.by/hramadstva/pravaabaroncam-stali-vjadomyja-novyja-akalicznasci

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.