Прамень: вынікі блакіроўкі

Вось, прайшло два тыдні з моманту таго, як мы заўважылі блакіроўку нашага сайту па рашэнні суду Цэнтральнага раёну г.Мінска.

Гэтым рашэннем КДБшнікі, якія і стаяць за прысудамі марыянеткавых судоў, спадзяваліся забіць адну з нямногіх крыніц распаўсюду анархізму, вальнадумства і радыкальнага палітычнага аналізу.

Ці спраўдзіліся гэтыя спадзяванні?

Мы падлічылі, і атрымалася, што пасля блакіроўкі колькасць унікальных наведвальнікаў сайту pramen.io зменшылася на цэлых… 15,5%. Пры гэтым мы выключылі з падліку дні, калі быў вялізарны наплыў наведвальнікаў — бо пра блакіроўку напісалі ўсе буйнейшыя СМІ (Наша Ніва, Хартыя97, Беларускі Партызан, Радыё Свабода і іншыя). Колькасць жа нашых падпісчыкаў у сацсетках павялічылася больш чым на 30 чалавек.

Таксама дзякуючы блакіроўцы запрацавала люстэрка нашага сайту: https://pramenofanarchy.wordpress.com/

Падрабязней аб тым, як абысці блакіроўку: https://vk.com/pramenofanarchy?w=wall-108910672_1368

Гісторыя нічому не вучыць цэнзараў і сатрапаў. Усе спробы задушыць вольнае слова — марныя. Колькі б не стараліся вашыя суды, апера і бюракраты, раней ці пазней яно прарве ўсе перашкоды і забароны, і змые вас з твару зямлі разам з вашымі ілжывымі законамі і правіламі. Гэты час ужо блізка.

Паставіў лайк —  забіў цвік у труну дзяржаўнай цэнзуры.
Зрабіў рэпост — пасеяў насенне крытычнага мыслення.

Один комментарий к “Прамень: вынікі блакіроўкі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.