Чарговае здарэнне на АЭС: загінуў чалавек

Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў астравецкай АЭС паведаміў, што ў выніку будаўнічых прац на стройпляцоўцы адбыўся няшчасны выпадак і загінуў будаўнік.

Як дадалі ў аддзеле, «вядзецца расследванне».

На гэтым інфармацыя аб няшчасным выпадку сканчаецца: не паведамляецца ані з-за чаго адбыўся выпадак, ані інфармацыі аб асобе пацярпелага. Відавочнае жаданне чыноўнікаў максімальна схаваць любыя падрабязнасці, каб не выклікаць грамадскага ажыятажу і лішні раз не прыцягваць увагі да АЭС.

Нагадаем, у маі паміж двума рэактарамі абрынуліся стойкі бетоннай канструкцыі (http://pramen.io/2016/05/na-budouli-astravetskaj-aes-nadzvychajnae-zdarenne/), а 10 ліпеня пры ўстаноўцы абрынуўся корпус рэактара (http://news.tut.by/society/507696.html). І вось зараз — здарэнне са смерцю чалавека.

Хочацца задаць пытанне — калі зараз, пры будоўлі АЭС, ледзь не кожны месяц адбываецца такое, то што ж будзе, калі пачнецца яе эксплуатацыя?

Адзначым, што анархісты Беларусі шмат год паслядоўна выступалі супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Апошнія дзеянні ў гэтым накірунку: раздача ўлётак 26 красавіка ў Мінску і Гародні (http://pramen.io/2016/04/grodno-anarhisty-protiv-aes/, http://pramen.io/2016/04/aktsiya-anarhistov-protiv-aes-v-minske-aktsyya-anarhistau-suprats-aes-u-minsku/ )

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.