Памяці Джордана МакТагарта

23 жніўня анархісты Нью-Йорку сабраліся, каб ушанаваць памяць Джордана МакТагарта, амерыканскага анархіста, які адправіўся ў Ражаву (Сірыйскі Курдыстан), каб дапамагчы курдам будаваць іх рэвалюцыю і змагацца з галваарэзамі Ісламскай дзяржавы і загінуў пры штурме Манбіжа 3 жніўня.

«Калі анархізм нарадзіўся, ён нарадзіўся як бязмежная барацьба за вольны мір. Калі ён пачынаў як палітычная тэорыя, тыя, хто яго прапаноўваў, разышліся па зямлі каб уцягнуцца ў барацьбу разам са сваімі паплечнікамі і зацята змагацца за вызваленне.

У Нью-Йорку барацьба супраць гігантаў ідзе ўжо больш за стагоддзе — супраць масіўнай дзяржавы, якая ніколі не спыняла свой каланіяльны і імперскі наступ. Ражава ўважліва паглядзела на гэтага гегеманічнага монстра і высветліла магчымасці для змагання ў анархістаў усяго свету; не толькі анархістаў але ўсіх тых, хто адчувае непераадольнае прыцягненне вольнага жыцця.

Мы тут, каб сказаць «да пабачэння» Джордану Мак Тагарту (таксама вядомаму як Сыван Фірат). Ён быў амерыканскім анархістам і байцом YPG (Атрады народнай абароны), які аддаў жыццё за вызваленне гораду Манбіж, ключавога пункту барацьбы Ражавы і гораду пад рэпрэсіўным кіраўніцтвам Даэш (ІДІЛ).

Мы аддаём табе даніну павагі, як паплечніку, які глыбока ведаў тую барацьбу, што мы вядзем тут.

Мы аддаём табе даніну павагі за разуменне важнасці Ражавы ў нашай міжнароднай барацьбе і за тое, што ты прынёс абсалютную ахвяру дзеля таго, каб рэвалюцыйная барацьба жыла.

Мы ніколі не забудзем — калі ты ляжаў паранены на болі бітвы, ты папрасіў тых з нас, хто застаўся, працягваць справу рэвалюцыі.

Тая ахвяра, якую ты прынёс, прымусіць нас паглыбіць нашую імкненне да барацьбы, змаганне за рэвалюцыю ў Ражаве а таксама — дзейнічаць на ўсіх франтах гэтай вайны, згодна з тваім пажаданнем.

Няхай жывуць байцы-анархісты!
Няхай жыве рэвалюцыя!

Анархісты Нью-Йорку»

 

 

Крыніца: https://insurrectionnewsworldwide.com/2016/08/23/usa-salute-to-anarchist-ypg-fighter-jordan-mactaggart-from-nyc-anarchists/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.