Суд над ахвярай: вынікі

Мы неаднаразова пісалі аб гэтай справе, як толькі яна стала здабыткам грамадскасці (http://pramen.io/2016/09/budni-belarusi-omonovtsy-izbili-dvuh-podrostkov-i-pomochilis-im-na-golovy/ , http://pramen.io/2016/10/podrostok-rasskazal-ob-omonovtsah-sadistah/ )

Прысуд стаў прадказальным і паказальным. Падчас працэсу суддзя відавочна ціснуў на абвінавачанага і задаваў яму навадныя пытанні, каб падкрэсліць ягоную вінаватасць. Аднак ад суддзі Есьмана, які ўжо шмат год практыкуецца ў вынясенні палітычных прысудаў (і нават адзначыўся ў «справе анархістаў» 2010 году, адхіліўшы скаргу аднаго з абвінавачаных) не выпадала чакаць іншага.

Гэтаксама звычайным для такіх працэсаў з’яўлялася агульная пазіцыя дзяржавы, што добра ілюструецца цытатай з басні Крылова: «Ты виноват уж тем, что хочется мне кушать». Амаральнасць і скоцтва таго, што адбывалася ў залі суда – калі чорнае называлі белым, а белае – чорным, была відавочна кожнаму.

Замест рагзляду відавочнага, пастараемся разгледзець, што засталося па-за ўвагай мэйнстрымвавых СМІ, і якія вынікі мусім зрабіць усе мы з пабачанага і пачутага.

Першае. Гісторыя адбылася ў ліпені. Але бацькі пацярпелага (Харуты) звярнуліся да правааабаронцаў толькі ў верасні. Да гэтага яны, відавочна, спрабавалі вырашыць праблему самастойна, «не злаваць» чыноўнікаў агалошваннем, думаючы, што «па-ціхаму» дабіцца справядлівасці будзе лягчэй. Не выйшла. Адсюль вынік – любы выпадак міліцэйскага бязмежжа можна і трэба агалошваць адразу, не спадзяючыся на тое, што сістэма накажа сама сябе.

Другое. Нягледзячы на ўсе адпіскі з уладных інстанцый і на тое, што на судзе не агучваўся эпізод, як АМАПавец памачыўся на галаву падлетку, відавочна – ён сапраўды меў месца, Аб гэтым выразна кажа той факт, што на момант працэсу АМАПавец Шарко звольніўся з працы. Насамрэч, вядома, не звольніўся а звольнілі. Калі б усё было, як распавядае пракурор (агрэсіўны падлетак знянацку напаў на няшчаснага АМАПаўца) – то з чаго б раптам звальняць такога супрацоўніка? Вядома, прычынай тут ёсць не гуманізм і этычнасць АМАПаўскага начальства, а тое, што Шарко такім учынкам прыцягнуў зашмат увагі да структуры. А ўвагу яны не любяць.

Трэцяе. Спадзявацца на справядлівасць дзяржаўных законаў – марна, але барацьба на легальным полі (скаргі, звароты да праваабаронцаў і г.д.) дапамагае прыцягнуць больш увагі. Кожны ўчынак у легальным змаганні: падача скаргі, атрыманне адказу на яе, выступы адвакатаў, праваабаронцаў і г.д. даюць інфармацыйную нагоду, якая дапамагае зноўку і зноўку прыцягваць увагу да здарэння. Дзяржава ж толькі і робіць што парушае свае законы і дэклараваныя прынцыпы, а таксама з дэманстратыўнай нахабнасцю плюе на правы грамадзян, і тым самым сама спрыяе таму, каб грамадзяне перасталі ей верыць. Любая адпіска з дзяржаўнага органу – лішняе пацверджанне цынізму і амаральнсці чыноўнікаў і іх Сістэмы, для тых, хто дагэтуль у іх не пераканаўся (такіх, нажаль, яшчэ застаецца нямала).

Нажаль, грамадства сёння яшчэ не дарасло да сіметрычнага адказу адмарозкам у пагонах. Але з новымі і новымі дэманстрацыямі уладай пагарды да правоў і асабістай годнасці грамадзян, магчыма, грамадзянская супольнасць саспее да сапраўды эфектыўных мер барацьбы з міліцэйскім праізволам – масавых і радыкальных пратэстаў пад палітычнымі лозунгамі.

Чацвертае і апошняе. Нягледзячы на знешнюю браваду і «твар цаглінай» у міліцэйскіх начальнікаў, суддзяў і пракурораў, стала відавочна: грамадскі розгалас меў эфект. Для таго, каб хоць неяк згладзіць быдляцкі ўчынак Шарко, начальства было нават вымушана ўзбудзіць крымінальную справу супраць падлетка. Абсурднасць гісторыі са «збіццём» відавочная, аднак усім і кожнаму: дастаткова паглядзець на камплекцыю «ахвяры» і «нападніка». Уся гэтая гісторыя з крымінальнай справай была патрэбная толькі для адной мэты – каб не ўзбуджаць крымінальную справу (а тое і некалькі) супраць самога АМАПаўца. Такога «разгулу справядлівасці» сабе, вядома, улады дазволіць не маглі, бо гэта створыць небяспечны прэцедент

Самы галоўны вынік розгаласу – Шарко быў звольнены з працы. Канешне, гэта мізернае пакаранне за тое, што ён учыніў (у краінах ліберальнай дэмакратыі ён атрымаў бы турэмны тэрмін, у краінах з традыцыйным грамадствам родныя ахвяры проста адрзэалі б яму геніталіі і запхалі у зяпу), але і гэта – цалкам з’яўляецца заслугай журналістаў і грамадзянскай супольнасці. З вялікай долей верагоднасці, згодна з беларускімі рэаліямі, ён ужо ніколі не ўладкуецца на дзяржаўную працу. Пасля раскрыцця ягонай асобы, садыст быў вымушаны павыдаляць свае фота ўкантакце.

Але гэта, вядома, дробязі – рэакцыя грамадства на такія здарэнні, ў агульным, дагэтуль слабая і апатычная. Нажаль, у беларусаў дагэтуль «хата з краю», кожны выбірае змагацца за сябе асабіста (з прадказальным эфектам), а не за бліжняга. І ўсім нам трэба разумець, што ва многіх выпадках аднымі толькі артыкуламі ў СМІ і набегамі на старонкі ўкантакце спыніць бязмежжа не атрымаецца. Калі дзяржава, насуперак сваім дэклараваным функцыям, не ў стане абараніць нашыя правы, а наадварот, толькі знішчае іх, то мы маем поўнае права абараніць сябе самі. Усімі даступнымі метадамі.

Один комментарий к “Суд над ахвярай: вынікі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.