62-гадовая жанчына двое сутак трымала галадоўку ў ІЧУ

Усё пачалося з таго, што Марыя Кульманава заступілася з азнаёмца, якога ўчастковы настойліва запрашаў у службовую машыну «пагутарыць» — што звычайна азначае затрыманне.

«Пільнуюць у вёсцы людзей з алкагольнай залежнасцю, і як каго ўбачаць нападпітку, тут жа забіраюць і вязуць „на суткі“. Вядома ж, міліцыя знаходзіць сведак, якія пацвярджаюць, што затрыманыя былі п’янымі і паводзілі сябе задзірліва. Заступіцца за іх няма каму, ды й, баючыся міліцыі, яны згаджаюцца з усім, у чым іх вінавацяць», — апавядала кабета.

Хлопца, за якога яна заступілася, завуць Аляксандар. Ён пытаўся ўчастковага, за што яго забіраюць, але адкузу не атрымаў. Марыя таксама спрабавала дазнацца прычыну. Слова за слова, міліцыянт пачаў штурхаць жанчыну і яна павалілася ў снег. Не ўтойваючы, яна кажа, што вылаялася на міліцыянта, пасля таго, як ўпала, і паабяцала, што ён ей за гэта адкажа. Калі ж Марыя паднялася, участковы заламаў ёй руку, паваліў на зямлю, ўпёрся нагой у спіну і начапіў кайданкі.

У пратаколе ўсе напісалі як звычайна: «не падпарадкоўвалася законным патрабаванням, хапала за форменную вопратку» і гэтак далей.
На самога ж Аляксандра пазьней склалі пратакол за адсутнасць у яго святлоадбівальнага элемэнту і ноччу адпусцілі дамоў. Да Гарбавічаў ён дабіраўся пешшу 18 кілямэтраў.

У міліцыі пэнсіянэрцы стала кепска. Незадоўга да інцыдэнту з участковым кабета скончыла курс лячэння ад прыступаў стэнакардыі. З яе слоў, калі яна «спаўзла» з крэсла, міліцыянты выклікалі «хуткую дапамогу»: «Мне зрабілі кардыяграму. Дыягнаставалі высокі ціск, пад 200. Далі лекі, каб яго збіць. Павезлі ў бальніцу ў суправаджэнні ўчастковага. У лякарні стан стабілізавалі. На маю заяву, што ў мяне дужа баліць галава, асаблівай увагі не звярнулі. Завезлі зноў у міліцыю і пасля складання пратаколу пасадзілі ў камэру», — прыгадвала Марыя Кульманава.

«Ад восьмай раніцы я прасіла выклікаць „хуткую“. Ноччу я не хацела злаваць міліцыянтаў і трывала як магла, — казала суразмоўца. — Мяне ніхто ня чуў. Пачулі мае просьбы толькі а 14 гадзіне. Прыехала „хуткая дапамога“, і мне далі лекі, каб я супакоілася. Зноў збілі ціск. Міліцыянты апраўдваліся, што ня чулі, як я іх прасіла. Бліжэй да вечара я супакоілася. Чытала малітвы».

«Тыя ўмовы нельга назваць людзкімі. У камэры стаяла вядро, якое невядома калі выносілі і мылі. Пасцель чорная. Бяруць грошы за адседку, але бялізны не выдаюць. Тыя, хто ня раз быў у тых камэрах, казалі: калі якая праверка, тады бялізну і даюць. Нявольнікі баяцца міліцыянтаў і слова супраць ня скажуць. Сьвятло ў камэры гарэла пастаянна. Я злавіла сябе на думцы, што выпівох так часта саджаюць, каб яны сваімі грашыла ўтрымлівалі гэты ізалятар», — адзначала пэнсіянэрка.

У няволі Марыя Кульманава двое сутак трымала галадоўку:

«Я ж ня ведала, як заяўляюць пра галадоўку, таму проста сказала міліцыянтам. Іхнай ежы ня брала. З маіх слоў пра галадоўку міліцыянты проста пахіхікалі. Пазней, калі збіраліся весці на суд, то прынеслі паперку і папрасілі распісацца. Сказалі: „Вы распішыцеся, а потым мы патлумачым, за што ставілі подпіс“. Я пачытала, а гэта за ежу. Дык адмовілася, нагадаўшы ім пра галадоўку».

З матэрыяламі справы, як кажа суразмоўца, яна азнаёмілася ў судзе. Разбор справы судом, паводле Кульманавай, шмат часу не заняў. Супраць яе сведчыў участковы і яшчэ адзін міліцыянт, які падчас інцыдэнту знаходзіўся ў службовай машыне. Вынікам сталі 400 рублёў штрафу.

Трэба адзначыць, што калі ў Мінску і буйных гарадах здарэнні накшталт гэтага часта маюць вялікі розгалас, бо людзі маюць больш доступу да альтэрнатыўных СМІ і маюць большую звычку звяртацца ў дзярж.ворганы з нагоды абскарджвання дзеянняў мянтоў, то ў маленькіх гарадах міліцэйскае і чыноўніцкае бязмежжа квітне на падставе поўнай беспакаранасці. Есць усе падставы лічыць, што выпадкі гвалту міліцыянтаў супраць грамадзян адбываюцца ледзь не штодзённа, але не дахозяць да незалежных СМІ, так як большасць ахвяр не звыкла агалошваць тое, што з імі здарылася, альбо ўвогуле не карыстаецца інтэрнэтам і сацсеткамі.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28199079.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.