Мы ўжо пісалі, што жыхар Маларыцкага раёну, абвінавачаны ў супраціве міліцыі, трымае галадоўку супраць дзеяння карных органаў (http://pramen.io/2016/11/v-brestskom-sizo-zaklyuchennyj-obyavil-golodovku-v-svyazi-s-bespredelom-mvd/). Сёння стала вядома, што суддзя Павал Главацкі абвясціў перапынак у судзе Мікалая Бельчука да 11 гадзіны 2 снежня. Прычынай перапынку стала тое, што падсудны знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ 29 лістапада ён быў змешчаны на стацыянарнае лячэнне ў рэанімацыю Берасцейскай абласной лякарні. Сваякі Мікаля Бельчука, якія прыйшлі на суд, кажуць, што ня ведалі пра тое, што ён трапіў у лякарню.
Суддзя атрымаў хадайніцтва ад адвакатаў Мікалая Бельчука аб змяненні меры стрымання. Адвакаты просяць, каб падсуднага выпусцілі з-пад варты на час суду. Суддзя заявіў, што без прысутнасці падсуднага на пасяджэньні ня можа разгледзець гэтае хадайніцтва.
Мікалая Бельчука судзяць за інцыдэнт, які адбыўся 9 траўня 2014 году, калі ў Бельчукоў здарыўся канфлікт з супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Неліповічам праз самаробны трактар у вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну.
Міліцыянт сцьвярджае, што ў дачыненні да яго прымянілі сілу. Брат Мікалая Аляксандар Бяльчук за гэта быў асуджаны ў 2014 годзе да двух месяцаў арышту. Мікалай пакараны ня быў, аднак праз два гады, 12 кастрычніка 2016 году, за ім у вёску Арлянка Маларыцкага раёну прыехалі міліцыянты, дзе ў іх і здарыўся канфлікт, у выніку якога АМАПаўцы нават ужылі табельную зброю. Бельчукі ж кажуць, што ня ведалі, што гэта былі міліцыянты, бо яны не былі ў форме і не прадстаўляліся, але забіралі Мікалая. У выніку гэтага канфлікту на Аляксандра Бельчука была заведзеная крымінальная справа за супраціў міліцыянтам, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.
Аддаючы належнае волі Мікалая Бяльчука, якая дапамагае яму трымаць галадоўку ужо месяц (з 1 лістапада), хочам адзначыць, што індывідуальны пратэст у рамках турэмнай сістэмы можа, у лепшым выпадку, прыцягнуць увагу грамадства да праблемы, але змяніць палітыку дзяржаву і вымусіць яе адступіць ад наступу на правы людзей можа толькі арганізаваны масавы пратэст.
Почему «жыхар Белынічскага раёну»? — Он житель села Орлянка Малоритского района Брестской области. Источник: belaruspartisan.org/print/?ID=362950
Товарищка_Революции — Выправілі, дзякуй.