Жыхары Мазыру супраць ушчыльнення

14 лістапада жыхары шматпавярховікаў па вуліцы Пралетарская, Няжнова, завулку Первамайскага ў горадзе Мазыры раптоўна ўбачылі, як на месцы зялёнай зоны пачалі будаваць плот для будаўнічай пляцоўкі. Гэта выклікала імгненнае абурэнне і актыўны пратэст. Раз’юшаныя  людзі пачалі супрацьдзейнічаць узвядзенню агароджы, не дазволілі секчы дрэвы ў сваім двары, арганізавалі збор подпісаў супраць будаўніцтва шматпавярховіка, пад якім падпісаліся 400 жыхароў. Яны скардзяцца, што мазырскія чыноўнікі з імі не параіліся, грамадскія слуханні па будаўніцтву на месцы зялёнай зоны 11-павярховіка не былі арганізаваны належным чынам і настойваюць на паўторных слуханнях.

 

Крыніца: gomelspring.org/be/news/5001

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *