На франтах сусветнага супраціву

ГЕРМАНІЯ

Восьмага снежня паведамлялася, што анархісты Берліну з дапамогай 10 літраў паліва падпалілі паліцэйскі пастарунак. Яны прысвяцілі гэтую акцыю 8-годдзю са дня смерці Александраса Грыгаропалуса і ўсім палітвязням-анархістам.

 

001

002

 

9 снежня паведамлялася, што нямецкая група «Апаісцкая моладзевая ініцыятыва» (Апо – мянушка Абдулы Аджалана, лідара сірыйскіх курдаў) узяла на сябе адказнасць за атаку клуба, ў якім збіраецца фашысцкая турэцкая групоўка DİTİB (Турэцка-ісламскі саюз за за рэлігійную дзейнасць). У клубе былі разбітыя вокны, сцены размаляваныя надпісамі.

Атакаваная арганізацыя з’яўляецца працягам турэцкай “Партыі справядлівасці і прагрэсу” (АКР), якая займаецца прапагандай нянавісці супраць курдаў і меншасцяў у Еўропе.

 

003

004

 

 

Горад Ноймюнстер. 10 снежня. «Германская турэцкая федерацыя» (ATF) арганізавала «Фестываль сцягаў» у гарадской ратушы Ноймюнстэр. ATF з’яўляецца парасонавай арганізацыяй “Шэрых валкоў” — турэцкіх радыкальных нацыяналістаў.

У знак пратэсту супраць фашысцкай прысутнасці ў гарадской ратушы гораду група “Апаісцкая моладзевая ініцыятыва” атакавала будынак ATF з дапамогай графіці, а таксама пашкодзіла аўтамабілі ўдзельнікаў.

 

005

006

 

ШВЕЙЦАРЫЯ

9 снежня паведамлялася, што ў горадзе Базэль на чыгуначнай станцыі ‘St.Johann’ былі разбітыя тузін вокнаў будынку мытні, астатнія — размаляваныя надпісамі «Спыніць дэпартацыі! Знішчай дзяржаву!» Вокны дыстрыбьютара CFF (Швейцарская чыгунка) таксама былі разбітыя. Гэтая кампанія актыўна прымае ўдзел у выгнаннях і дэпартацыях ўцекачоў, прадстаўляючы для гэтых дзеянняў сваю інфраструктуру, транспарт, будынкі і г.д.

 

ІТАЛІЯ

У ноч паміж 7 і 8 снежня былі падпаленыя 9 аўтамабіляў Італьянскай пошты. «Спыніць дэпартацыі. За арыштаваных падчас паліцэйскай аперацыі Scripta manent!» — паведамляюць паЎстанцы у сваім прэс-рэлізе.

У той жа дзень у Балон’і быў атакаваны супермаркет і відэакамеры ля яго, а на дарозе была падпаленая барыкада, Гэтая акцыя таксама была прысвечаная арыштаваным паплечнікам.

 

007

 

ГРЭЦЫЯ

Восем год прайшло з таго часу, як афінскія паліцэйскія застрэлілі 15-гадовага анархіста Алексіса Грыгарополуса. Пасля гэтага паследваў шэраг буйных беспарадкаў, пратэстаў і сапраўднай вулічнай вайны з паліцыяй, вядомых як «Снежаньскі бунт».

Відэа, знятае ў першыя 60 хвілін пасля смерці Алексіса:

 

 

«Здольнасць штурмаваць рай» — дакументальны фільм аб снежаньскім бунце 2008:

 

 

Анархісты Афін і Салонікаў адзначылі гэтую трагічную дату дэманстрацыямі і маштабнымі бойкамі з паліцыяй, у якіх выкарыстоўвалася піратэхніка, кактэйлі молатава і будаваліся барыкады.

Афіны: 

 

 

Салонікі:

 

https://youtu.be/_MPNPWowVKE

 

 

ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ

6 снежня паведамлялася што брытанская анархісцкая арганізацыя Class war federation (Федэрацыя класавай вайны) правяла акцыю сабатажу каля агенцтва нерухомасці Фокстонс, побач з якім, як вынікае з рэпорту, знаходзіцца закрыты квартал элітнай нерухомасці.

У выніку акцыі сотні чалавек былі эвакуіраваныя, была нанесеная істотная матэрыяльная шкода. Узровень вады на вуліцы дасягаў двух метраў. Як паведамляецца, багацеі – жыхары элітных дамоў былі адвезеныя ў свайго роду «лагер уцекачоў» для эліты.

007

008

 

 

Cаус Шілдс, горад на усходнім узбярэжжы Англіі: 10 снежня мясцовы анархіст правёў індывідуальную акцыю сабатажу, увечары разбіўшы шкло ў паліцэйскім аўтамабілі.

 

009

010

 

 

ЧЫЛІ

8 снежня паведамлялася што жыхару гораду Ла Хігуэра (Чылі) пачалі пратэставаць супраць будоўлі шахты Дамінга, якая мае атрымаць выгляд адкрытай ямы для дабычы жалезнай руды і вугалю. Шахту збіраюцца вырыць на поўначы рэгіёна Кокімбо. Мясцовыя жыхары лічаць, што гэта можа пашкодзіць навакольнаму асяроддзю. Карпарацыя ж адказвае, што «каналы дыялогу адкрытыя» і страхі людзей можна абмеркаваць.

Мясцовыя жыхары заблакавалі дарожны рух па маршруце 5 у сектары Калета Хомос, у падтрымку пратэсту, ініцыяванага рыбакамі Ла Хігуэры супраць шахты Дамінга.

Людзі заявілі, што пратэст будзе цягнуцца некалькі дзён, калі ўрад да іх не прыслухаецца. Да дзеянняў далучыліся жыхары паўночнага гораду Ла Сэрена, якія супраць шахты, бо лічаць гэты праект дэструктыўным для прыроды і турыстычных маршрутаў рэгіёну. Больш таго, яны скардзяцца на тое што шахта, порт і станцыя апраснення нашкодзяць эканамічнай актыўнасці рыбакоў.

Габрыэла Моліна, спікер рыбакоў Ла Хігуэры, кажа, што пратэст супраць шахты (будаўніцтва якой ніякім чынам не абмяркоўвалася з грамадзянамі) вызваў поўны параліч дарожнага руху і коркі, нягледзячы на спробы паліцыі яго ўзнавіць. Яна патрабавала ад дзяржавы «абараніць» жыхароў мясцовасці, заявіўшы, што «мы трохі зацягнулі з аб’яднаннем, але зараз мы дзейнічаем і хочам сказаць, што нашыя патрабаванні – не да шахты а для ураду, каб ён аднойчы і назаўсёды слухаў нас і ўключыў нас у размову. Дзяржава абавязанае невялікімі супольнасцямі, праз якія яна пераступала некаторы час”.

Заўвага ад “Промня”: Сацыял-дэмакратычная рыторыка, якой карыстаецца Габрыэла Маліна можа сведчыць аб яе ўладных амбіцыях і аб больш чым памяркоўных палітычных поглядах. Заклікі да дзяржавы “абараніць” людзей (што само па сабе несур’ёзна, улічваючы адкрыта бандыцкі і алігархічны характар урадаў Лацінскай амерыкі) і аб тым, што “нас трэба пачуць і сесці за стол перамоў” (чытай: пасадзіць ва ўладныя кабінеты саму Габрыэлу) яшчэ раз падкрэсліваюць, якім пільным павінен быць народ, калі выбірае якіх бы то ні было спікераў і дае ім права казаць ад свайго імя.
011

 

АРГЕНЦІНА

8 снежня паведамлялася, што мясцовая група ФВЗ (Фронта вызвалення жывёлаў) вызваліла з універсітэцкай лабараторыі трусаў. «… мы не збіраемся паглыбляцца ў дэталі і апраўдваць нашыя дзеянні. Адзін просты факт таго, што яны выкарыстоўваюць жывёл, дастатковы для нас, каб накіраваць усю нашую энергію у гэтую кампанію, якая нарадзілася некалькі гадоў таму з дапамогай шэрагу груп, і мэта якой выразная: вызваліць усіх зняволеных жывёл і сабатаваць тых, хто іх знявольвае».

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.