На франтах сусветнага супраціву

ГРЭЦЫЯ

16 снежня паведамлялася, што анархісты Крыту падпалілі навагоднюю ёлку на цэнтральнай плошчы гораду Ханія ў гонар забітага 8 год таму анархіста Алексіса Грыгарополуса.

«Кожнае Раство грамадзяне, падобныя на рабоў, лічаць у сваіх пустых карманаў аб’едкі, што кідаюць ім буржуазія, каб яны маглі жыць, і як вялікі статак авечак, штурмаваць, супермаркеты ўсіх краін, каб набыць бяздушныя прадметы: не для патрэбы а ў якасці звычкі. Мы, як анархісты, заяўляем, што не будзем падарункам на дзень Раства не толькі таму, што лічым гэтыя Раждзественскія камерцыйныя “прапановы” яшчэ адной гульні да атрымання прыбытку, але і таму, што чалавечая годнасць павінна быць вышэй за любыя сродкі абмену […] Мы супраць любых дзяржаўных ці недзяржаўных механізмаў, што ставяць савей мэтай дамінаваць над нашымі жыццямі.» — паведамілі актывісты ў сваім прэс-рэлізе

 

 

ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ

13 снежня паведамлялася аб блакадзе адной з самых шкодных для экалогіі электрастанцый у Вялікабрытаніі. Каля Бэры, Паўднёвы Ўэльс, актывісты, што пратэстуюць супраць забруджвання паветра выкарысталі для блакады вялікія трыножнікі, гіганцкую попельніцу і банеры, на якіх напісана «Вуглевадароднае паліва – час з ім скончыць», «Кліматычныя змены маюць смяротныя наступствы», каб не дазволіць транспарту пранікнуць на тэрыторыю станцыі. Пасля 4 гадзін блакады і перамоў з паліцыяй актывісты знялі блакаду і сышлі – арыштаў не было.

Як паведамляюць эколагі, электрастанцыя Абедоў з’яўляецца найбольш шкоднай для асяроддзя ва ўсім Еўразвязе, вырабляе выкіды, якія забіваюць як мінімум 400 чалавек на год. Яе негатыўны ўплыў распаўсюджваецца на Кардыф, Паўднёвы Ўэльс і Брысталь. Нядаўна ўрад Вялікабрытаніі прайграў справу ў Еўрапейскім судзе, які прызнаў працу станцыі Абедроў парушэннем еўрапейскага заканадаўства.

 

 

16 снежня паведамлялася, што паліцыя змагла ўзяць пад кантроль адну з буйнейшых турмаў Брытаніі пасля велізарнага бунту, які ў ёй адбыўся зранку ў пятніцу.

У непадпарадкаванні прыняло ўдзел каля 600 вязняў, якія цалкам занялі чатыры корпусы прыватнай турмы ў Бірмінгеме. Персанал турмы (супрацоўнікі прыватнай кампаніі G4S) збег.

Для ўтаймавання бунту дзяржава была вымушаная выклікаць спецатрады «Тарнада».

Гэтыя беспарадкі былі названыя самымі буйнымі за 26 гадоў, з часу манчэсцерскага турэмнага бунту. Таксама паведамляецца што ў мінулым месяцы вязні таксама захоплівалі турму Бедфорд.

Відэа:
http://www.euronews.com/2016/12/16/riot-officers-regain-control-of-british-jail

 

КУРДЫСТАН

Атрады народнай абароны (HPG – узброенае крыло ППК, Працоўнай партыі Курдыстану) узялі на сябе адказнасць за збіты 12 снежня над правінцыяй Дыярбакыр вынішчальнік F12, які належыць турэцкім узброеным сілам.

Самалёт быў збіты каля 19.30 атрадам пакутнікаў Азад Фаркін. Як паведамляюць паўстанцы, гэтая атака была зробленая ў якасці помсты за камандзіра Азада Фаркіна і іншых партызанаў, якія загінулі ў гэтай барацьбе.

Як мяркуецца, пілот змог катапультавацца.

Горад Кайзері на мяжы з курдскай правінцыяй Малатія: 17 снежня ля аўтобусу, што перавозіў турэцкіх вайскоўцаў у зону ўзброенага канфлікту, узарваўся замінаваны аўтамабіль. 13 турэцкіх салдат загінула.

Хутчэй за ўсё, атака здзейсненая байцамі Працоўнай партыі Курдыстана.

 

Police arrive at the site of an explosion in central Istanbul, Turkey, December 10, 2016. REUTERS/Murad Sezer

 

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

 

ЗША

13 снежня два абаронцы прыроды з Арканзасу прыкавалі сябе да гусенічнага экскаватару ля участку ля участку буравых прац, пратэстуючы супраць бурэнння гарызантальнай свідравіны (гледзячы па ўсяму, для здабычы сланцавага газу).

Абодвух абаронцаў затрымалі і даставілі у паліцэйскі пастарунак округу Сэнт Фрэнсіс.

 

 

КАНАДА

У ноч на 13 снежня ў розных раёнах Манрэалю былі пашкоджаныя тры будынку галін банкаў, якія інвеставалі ў трубаправод Дакота Аксес, супраць якога ўжо некалькі месяцаў вядуць барацьбу актывісты экалагічных арганізацый і карэнныя жыхары супольнасці Стэндін Рок племені Сіў. У замкі дзвярэй і шчыліны банкаматаў быў заліты клей, побач – пакінутыя надпісы #NODAPL і «Салідарнасць з абаронцмі зямлі».

МЕКСІКА

13 снежня паведамлялася аб атацы з дапамогай выбуховых рэчываў на аддзяленне Сантандер Банк і дзяржаўную службу PRODECON , якая займаецца пытаннямі падаткаабкладання.

11 снежня 2013-га анархіст Себастьян Овеслуі быў застрэлены ахоўнікам пры спробе экспрапрыяцыі банку Сантандер у Чылі. Як кажуць самі паўстанцы: «Мы памятаем, што з гэтага часу прайшло тры гады, і не для таго, каб зрабіць з яго пакутніка альбо віктымізаваць ягоную смерць, але дзеля незаконнага і падрыўнога дзеяння, якое падымалася, падымаецца і будзе падымаца цягам гэтага году. […] Гэтая акцыя таксама – братэрскія абдымкі на адрас усіх вязняў, зняволеных ва ўсіх установах усіх дзяржаў

Брыгада нефармальнага дзеяння Бруно Філіпі.»

 

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.