На франтах сусветнага супраціву

Рубрыка сыходзіць на канікулы на два тыдні. Наступныя зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на Промне ўвечары 10 студзеня.

 

РАСІЯ

Масква. 20 снежня група вучняў спецшколы «Шанс» для дзяцей з дэвіянтнымі паводзінамі забарыкадавалася ў памяшканні і запатрабавала змяніць кіраўніцтва.

Як паведаміла журналістам ананімная крыніца ў карных структурах «Дзеці выгналі з будынку кантралёраў і выхавацеляў і забарыкадаваліся. Патрабуюць змены кіраўніцтва школы».
У адказ улады сцягнулі да школы ўзмоцненыя нарады паліцыі, АМАП і Росгвардыі. Супрацьстаянне працягвалася з 21 гадзіны па 23, пасля чаго падлеткі адкрылі дзверы і пусцілі выхавацеляў і паліцыянтаў.

Школа працуе з падлеткамі ва ўзросце з 11 да 18 год. Туды адпраўляюцца дзеці з «сацыяльна небяспечнымі паводзінамі» па рашэнню суда.

 

КУРДЫСТАН

20 снежня ў Ражаве быў ІДІЛам быў атакаваны Інтэрнацыянальны батальён свабоды – група іншаземных дабраахвотнікаў (пераважна анархістаў, камуністаў, сацыялістаў), якія прыехалі падтрымаць курдаў са зброяй у руках.

Як паведамляюць прадстаўнікі батальёну, выкарыстоўваючы дождж і цемру ІДІЛ падышлі блізка да пазіцый і атакавалі іх з аўтаматаў, пулямётаў і гранатамётаў, і нават шпурнулі некалькі гранат. У інтэнсіўнай перастрэлцы атаку атрымалася адбіць: байцы не толькі адстрэльваліся з будынку, у якім знаходзіліся, але і выйшлі з яго, каб працягнуць бой на зямлі. Вораг збег, у інтэрнацыянальным батальёне няма загінулых ці раненых.

 

МЕКСІКА

20 снежня, каля 2-х гадзін ночы ля ўваходу ў Інстытуту жанчын у горадзе Мехіка спрацавала самаробная выбуховая прылада, прычыніўшы пэўныя пашкоджанні дзвярам і фасаду будынка.

Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе арганізацыя «Нефармальны фемінісцкі атрад антыаўтарытарнага дзеяння» альбо «Чорная матылёк». Сваё дзеянне яны растлумачылі адмаўленнем афіцыйнага дыскурсу гендернай роўнасці, які, па іх словах, на справе мае вынікам «сотні жанчын, якія стаяць на каленах у царквах» і адсутнасць усялякай барацьбы з гвалтам супраць жанчын. «Смерць дзяржаве, няхай жыве анархія! Ні Бога, ні дзяржавы, ні мужа, не гаспадара!» — скончваюць яны свой прэс-рэліз.

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *