Суд адхіліў пазоў ДАІшнікаў да блогера

Мы ўжо пісалі аб тым, што магілёўскае ДАІ звярнулася ў суд з іскам аб «абароне дзелавой рэпутацыі» з-за апытанкі аб хабарах, якую блогер размясціў у сацыяльнай сетцы. (https://pramen.io/2016/12/gaishniki-sudyatsya-s-mogilevchaninom-iz-za-oprosa-v-sotssetyah/)

Разгляд справы пачаўся 21 снежня. На судовым пасяджэнні 27 снежня паводле хадайніцтва Аляксандр Ірхо да матэрыялаў справы былі далучаныя раздрукоўкі артыкулаў з сайтаў аб хабарах ў ДАІ, а таксама ананімнага апытання Генпракуратуры, што тычылася патрабаванняў службовымі асобамі матэрыяльнага узнагароджання. У спрэчках блогер паказаў, што хабарніцтва ў органах унутраных спраў, у прыватнасці ў ДАІ, не з’яўляецца сакрэтам, пра гэта пішуць розныя СМІ і з гэтым змагаюцца адпаведныя падраздзяленні. Тое, што прадстаўнікі УУС кінуліся абараняць гонар мундзіра, ускосна сведчыць аб тым, што ім вядома пра негатыўныя выпадкі ў ДАІ, у тым ліку пра атрыманне хабару. Таксама Ірхо заявіў, што асабіста не сутыкаўся з карупцыяй у ДАІ.

Разам з тым блогер прызнаў, што прапанаваны у апытанні адказ «Я не кіроўца» з’яўляецца некарэктным, бо з супрацоўнікамі ДАІ маюць зносіны не толькі вадзіцелі, але і іншыя ўдзельнікі дарожнага руху. За гэты адказ Ірхо прынёс прабачэнне істцам. Ён таксама прадэманстраваў аналагічнае апытанне «УКантакце», якое тычыцца віцебскай міліцыі і мае, паводле слоў блогера, падобныя адказы.

У якасці істцоў выступалі старшы інспектар па прававым забеспячэнні аператыўнага аддзялення штаба Таццяна Мартынава і начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дзмітрый Ігнатовіч. Яны настойвалі на тым, што апублікаванае апытанне ганьбіла органы ўнутраных спраў характар. Ігнатовіч таксама ўказаў, што справа набыла грамадскі рэзананс і «набірае абароты»: падобныя апытанні сталі з’яўляцца ў іншых сацыяльных сетках і супольнасцях, пра яго пішуць, не чакаючы судовага вердыкту, розныя СМІ (тым самым прызнаўшы, што адзін толькі факт распаўсюду праўдзівай інфрамацыі з’яўляецца трывожным і небяспечным для міліцыі).

У выніку суддзя вынесла рашэнне аб тым, што іск не падлягае задавальненню. Гэта з’яўляецца сваеасаблівым прэцэдзентам для Беларусі, бо па негалоснаму правілу ў спрэчцы дзяржавы і чалавека чалавек у нас заўседы прызнаецца вінаватым. Усе дзяржаўнвыя ворганы Беларусі працуюць у адным накірунку: падаўленне іншадумства і супраціву. Не выключэнне і суд, які, будучы па Канстытуцыі незалежным ворганам, даўно не з’яўляецца такім у Беларусі (ды і наўрад ці можа быць аб’ектыўным суд у любым грамадстве, дзе улада і маемасць няроўна размеркаваная паміж людзьмі). Дадзены ж выпадак выпадае з агульнай канвы. Аб прычынах такога «выпадзення» казаць дакладна цяжка: гэта можа быць вынікам асаблівай, нават для Беларусі, абсурднасці позвы, альбо часткай агульнай кампаніі па пэўнага «бічаванню» ДАІ, развернутай кантралюючымі ворганамі і кіроўнымі асобамі пасля выпадку з начальнікам ДАІ Баранавіцкага раёну (https://pramen.io/2016/11/pyanyj-militsejskij-nachalnik-nasmert-sbil-zhenshhinu/), які насмерць збіў жанчыну. Пасля гэтага выпадку, нагадаем, усіх супрацоўнікаў ДАІ праверылі на паліграфе, частка іх не прайшла атэстацыю. Таксама ДАІшнікі скардзяцца, што яны не атрымацюь прэмію да Новага Году (https://charter97.org/be/news/2016/12/28/235870/), магчыма, таксама з-за апісанага вышэй выпадку.

Не выключана, што ведаючы пра незадаволенасць насельнітцва няспыннымі выпадкамі міліцэйскага бязмежжа, дзяржава выбрала пэўных «казлоў адпушчэння», на якіх можна выпусціць пэўную частку народнага гневу, ахвяраваць іх аўтарытэтам. Не дарма на гэтую ролю была абраная менавіта тая карная служба, якая адыгрывае найменшую ролю ў палітычных рэпрэсіях і прэсінге іншадумцаў, а не, напрыклад, КДБ ці АМАП.

Адно можна заявіць з упэўненасцю — рашэнне аб адхіленні падозвы не есць ініцыятыва самой суддзі, а, безумоўна, дазволенае з самых вярхоў, абдуманае і адобранае, і таму ні ў якім свеце не сведчыць аб лібералізацыі дзяржаўнай і судовай сістэмы.

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=182863

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.