Анархісты ў Мінску распаўсюджвалі ўлёткі супраць «падатку на тунеядства». Ва ўлётка цытаваўся 41-ы артыкул Канстытуцыі РБ, які забараняе прымусовую працу.
Прыйшло нам на е-мэйл:
«Анархісты працягваюць распаўсюд агітацыйных матэр’ялаў супраць дэкрата «аб дармаедстве». Далучайся і ты!»
Мы вітаем любую пратэстную і агітацыйную актыўнасць ад нашых таварышаў, але лічым, што спасылка на Канстытуцыю — не лепшы прыём для анарха-агітацыі. Па-першае, усе законы, у тым ліку Канстытуцыя, пішуцца гаспадарамі і начальнікамі, а не народам. Па-другое, спасылка на закон узводзіць яго у ранг аўтарытэта, што не спрыяльна для нашай справы і супярэчыць прынцыпам прамога дзеяння, якое ніколі не аглядваецца на закон.
Але ў агульным мы падтрымліваем пасыл актывістаў — не выплочвайце падатак дармаедам!
Прысылайце справаздачы са сваіх акцый на pramen@riseup.net
Не очень удачная листовка по своему содержанию, государство само по себе антинародно. Незачем ссылаться на конституцию и законы, надо говорить напрямую с анархических позиций а не либеральных.
как говориться «закон, что дышло — куда повернешь туда и вышло», глупо аппелировать к правительственным писулькам! тем более в листовке против очевидно рабского закона, а не, например, в условиях угрозы жизни.
Посыл акции правильно — аргументация не от мира сего!