ГЕРМАНІЯ
Прамое дзеянне ў падтрымку Хамбахскага лесу: 25 снежня штаб-кватэра RWE (Rhenish-Westphalian Power Plant – электрастанцыі Рэйна-Вестфаліі) была атакаваная з дапамогай фарбы. Побач былі намаляваныя лозунгі «Fuck RWE», «Фронт вызвалення зямлі» і г.д. Гэта – чарговая акцыя ў рамках барацьбы за Хамбасхкі лес. Актывісты таксама заяўляюць, што гэтая акцыя з’яўляецца нагадваннем аб арыштаваных паплечніках: 4 антыаўтарытарыя былі затрыманыя паліцыяй пасля нападу ісламістаў на калядную ярмарку ў Германіі.
Адразу дзве акцыі сабатажу адбыліся на хамбахскай чыгунцы, якая транспартуе буры вугаль на бліжэйшыя электрастанцыі.
У навагоднюю ноч з дапамогай тканіны, прапітанай бензіны, былі падпаленыя дзве сігнальныя будкі. Таксама былі пашкоджаныя два экскаватары (разбітыя вокны, сапсаваныя гідраўліка і г.д.). У бензабак пагрузачнай машыны было залітае змесціва вогнетушыцелю.
Згодна з пазнейшымі рэпортамі мас-медыя, акцыя сабатажу выклікала страты ў «дзясяткі тысяч» еўра.
У ноч на 4 студзеня анархістам-адзіночкай была ажыццёўлена акцыя сабатажу супраць чыгункі, якая перавозіць вугаль з Хамбахскай шахты, нездалёк ад Аахену. Мэтай было знішчыць вагоны. Тэрміт (сумесь, якая гарыць з тэмпературай да 2500 градусаў), з дапамогай якога рабіўся сабатаж, быў змешчаны ў двух месцах, каб падпаліць састаў з вугалем. Як паведамляе сам актывіст, на той момант, калі ён сыходзіў, вагоны і калёсы былі ахопленыя полымем.
Прэс-рэліз падпісаны «Піраман супраць RWE»
ГРЭЦЫЯ
Як мы ўжо паведамлялі, у Грэцыі была арыштаваная Пола Рупа – сябра анархісцкай узброенай групы «Рэвалюцыйная барацьба». Паліцэйскія скралі і затрымалі яе 6-гадовага сына.
Дзіцёнак утрымліваецца ў пакоі шпіталя пад узброенай аховай і паліцыя забараняе членам сям’і альбо іх прадстаўнікам наведаць яго.
У адказ на гэта Пола і Нікас пачалі сухую галадоўку з патрабаваннем вызваліць сына і аддаць пад апеку родных. 25-гадовая таварышка, якая была арыштаваная разам з Полай, таксама пачала галадоўку з аналагічнымі ўмовамі. З-за траўмы рукі яна знаходзіцца ў шпіталі пад аховай.
У той час у турме Карыдалас (Афіны) назіраецца інтэнсіфікацыя дзеянняў зняволеных у падтрымку галадоўкі Нікаса Мазыётыса і Полы Рупы – у прыватнасці, вязні зрабілі адчыненымі унутраныя дворыкі для палітычных зняволеных і ў блоках А,С і В мужчынскай секцыі турмы.
Паліцэйскія канваіруюць Полу Рупу: https://youtu.be/sVkmlSks9yA
ФРАНЦЫЯ
Падпалы аўтамабіляў – традыцыйная для Францыі форма сацыяльнага пратэсту для моладзі з бедных кварталаў. У гэтую навагоднюю ноч, як паведаміла МУС Францыі, па краіне было падпалена 945 машын, што на 17,5 % болей, чым год таму. Падчас навагодняй ночы затрымана 545 чалавек.
Варта адзначыць, што такая форма пратэсту ад адчаю хоць і выклікае ў нас разуменне, але ніяк не можа быць названая пазітыўнай. Аўтамабілі, якія паляць маладзёны, звычайна належаць самым звычайным працоўным, а не буржуям альбо прадстаўнікам улады, і такія акты наўрад ці могуць паспрыяць павелічэнню салідарнасці паміж абяздоленымі.
ІТАЛІЯ
4 студзеня паведамлялася аб выбуху ля фасаду неанацысцкай кніжнай крамы ў Фларэнцыі, што пацягнула за сабой вялікую колькасць вобшукаў у кватэрах анархістаў.
Падчас выбуху быў паранены паліцэйскі сапёр – у яго пашкоджаныя вока і рука, медыя нават паведамлялі што руку прыйшлося ампутаваць, а вока выдаліць.
Узбуджаная крымінальная справа за спробу забойства.
КУРДЫСТАН
6 снежня была выпушчаная справаздача YPG (Атрады народнай абароны) аб выніках вайсковых дзеянняў за 2016 год. Згодна з ёю SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы) за вышэй азначаны перыяд:
— Вызвалілі 9 425 квадратных кіламетраў тэрыторыі.
— Вызвалілі 699 вёсак
— Знішчылі больш за 4 600 байцоў ІДІЛ
— Захапілі ў палон 132 байца ІДІЛ
Таксама ў выніку гэтых дзеянняў загінула 613 курдскіх байцоў.
4 студзеня HPG (узброенае крыло ППК, Працоўнай партыі Курдыстана) выпусцілі справаздачу аб выніках барацьбы з ісламісцкім турэцкім урадам за 2016 год.
HPG падкрэслілі, што фронт барацьбы пашырыўся ў першыя ж месяцы году, разгарнуўся ад Амеда (Дыярбакыра) да Батана, Дерсіма, Серхата, Аманоса і рэгіёнаў Чорнага мора. — то бок на захад, і зараз распаўсюджваецца не толькі на традыцыйна курдскія раёны.
Аперацыі, праведзеныя турэцкай арміяй:
— Аперацыі на зямлі: 323
— Атакі з паветра (рэактыўнай авіяцыяй): 406
— Атакі з верталётаў: 88
— Артылерыйскія і танкавыя атакі: 493
Аперацыі паўстанцаў:
— Партызанскія дзеянні і сутычкі: 1150 (160 сутычак)
— Пацверджаная колькасць забітых турэцкіх вайскоўцаў: 3404 (38 высокапастаўленых)
— Пацверджаная колькасць параненых: 1334
— Знішчана вайсковых аўтатранспартных сродкаў: 166 (у тым ліку 8 танкаў)
— Знішчана авіятранспартных сродкаў: 48
— Пашкоджана верталётаў: 25
— Дзеянняў з няпэўнымі вынікамі: 286
Таксама турэцкімі вайскоўцамі забіта 585 паўстанцаў.
14 паўстанцаў трапілі ў палон.
Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.
Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/
30 снежня паведамлялася байца курдскага антытэрарыстычнага падраздзялення «Yekîneyên Antî Teror» правялі рэйды па тэрыторыі горада Эль-Камышлы (Паўночны Курдыстан) і яго наваколля з мэтай абясшкодзіць таемныя ячэйкі Ісламскай Дзяржавы. У выніку аперацыі было затрымана 24 чалавекі, канфіскавана стралковае ўзбраенне, выбуховыя рэчывы і амуніцыя. Паведамляецца што падчас затрымання загінуў адзін баец падраздзялення.
Yekîneyên Antî Teror (YAT) – спецпадраздзяленне ў складзе курдскіх Атрадаў народнай абароны YPG, створанае щ 2014-м годзе для барацьбы супраць таемных ячэек Ісламскай дзяржавы на тэрыторыі Ражавы. Аналагічныя падраздзяленні таксама існуюць у структуры службы бяспекі Асаіш.
Відэа: https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/videos/1256562741103876/
КІТАЙ
Як паведамляюць кітайскія органы юстыцыі, у Пекіне за 2016 год за затрымкі заробкаў былі забітыя 18 прадпрымальнікаў. Большасць падобных актаў (каля 70%) адбываюцца напярэдадні Новага Году па кітайскаму календару, калі працоўныя-мігранты адпраўляюцца дамоў на святы.
«Праваахоўныя» органы Кітая заклікалі прадпрымальнікаў сваечасова выплачваць заробкі мігрантам.
МЕКСІКА
4 студзеня адбылася атака на заправачную станцыю у Тультітлане (адзін з прыгарадаў Мексіка).
Камюніке паўстанцаў было наступным:
«Учора мы атакавалі заправачную станцыю на авеню Канал Прадос у Тультітлане, штат Мексіка. Для гэтага мы выкарысталі запальныя бомбы і кактэйлі молатава, што выклікала пажар на бензінавых насосах: ацэніць ці падлічыць шкоду мы не можам.
Нашыя матывы? Помста за нашых паплечнікаў, арыштаваных дзяржаўнымі сіламі за пратэсты супраць так званага «мега бензіна» (відавочна, маецца на ўвазе закон аб падвышэнні коштаў на паліва, прыняты ў Мексіке напярэдадні, — прым. Перакл.), які прыводзіць людзей да галадання і грае на руку багатым і тым, хто пры ўладзе. Але гэта была не адзіная прычына, таксама мы хочам абясцэніць і атакаваць прагрэс, развіццё і татальнасць цывілізацыйнага праэкта, які топча нагамі Маці Зямлю.
Знішчыць усе сцены турмаў!
Спаліць усё, што павінна быць спалена!
Абараніць Маці Зямлю ўсімі даступнымі метадамі!» —
З павагай, ‘Punky Maury’ — Нефармальная ячэйка дзеяння FAI-IRF
5 студзеня у Мексікі адбыліся шэраг крывавых сутычак з паліцыяй у выніку акцый пратэсту. Выбух незадаволенасці ў насельніцтва выклікала павышэнне на 20% коштаў на бензін. У ходзе акцый пратэсту загінула 4 чалавекі, не менш за 300 крам былі разгромленыя, больш за 700 чалавек арыштаваныя. Блакады дарог, партоў і тэрміналаў у спалучэнні з разгромам крам прымусілі многія гандлёвыя кропкі зачыніцца.
У горадзе Веракрус забеспячэнне прадуктамі і палівам апынулася пад пагрозай. Там жа 2 чалавекі былі знойдзенымі мёртвымі ў разгар разгрому крамаў. Раней паведамлялася, што кіраўнік, які ратаваўся ад паліцыі, насмерць збіў пешахода. У Мехіка пры спробе ўсталяваць масавую стыхійную экспрапрыяцыю бензіну на заправачнай станцыі быў забіты паліцэйскі.
Але нягледзячы на ўзбурэнне насельніцтва прэзідэнт Пенья Ніета намераны працягваць свой неаліберальны курс, у тым ліку адмену субсідый на паліва і арыентацыю на сусветныя кошты. У выніку падвышэння коштаў 4 літры бензіну зараз каштуюць столькі ж, колькі мінімальны дзённы заробак.
Пратэстоўцы заблакавалі шасэ і дарогі, як мінімум, у двух тузінах месцаў па ўсей краіне. Цягам тыдня (2-8 студзеня) пратэстоўцы блакавалі запраўкі і ўрываліся ў крамы, забіраючы тавары. Паліцыя Мехіка заявіла, што ў сталіцы за разгром 29 крам затрыманыя 76 чалавек. Губернатар Веракруса 5 студзеня асабіста спрабаваў пераканаць натоўп не граміць прадуктовую краму, якая ўжо была разгромленая раней. Ён прапанаваў натоўп купоны на 500 песа (23 даляры ЗША). Улады сцвярджаюць, што разгрому крам «судзейнічалі сацыяльныя сеткі».
Нацыянальная асацыяцыя крам самаабслугоўвання Мексікі паведаміла, што ў цэнтральнай частцы краіны, уключаючы сталіцу, разгрому падвергліся 79 крам. 170 былі закрытыя альбо блакаваныя. У Веракрусе, па папярэднім дадзеным, пацярпелі 50 устаноў.
Буйныя беспарадкі ў Мексіцы, справакаваныя падвышэннем коштаў на паліва, перараслі ў чацвер у масавае рабаванне крам. Па дадзеных уладаў, 300 крам у правінцыі Веракрус абрабавана, а 600 чалавек арыштавана. Па дадзеных паліцыі, у натоўпе загінулі два чалавека. 15 тысяч крам зачыніліся.
Відэа: https://twitter.com/Rodolfodorantes/status/817896888888242180/video/1
УГАНДА
Не менш за 400 угандыйскіх працоўных-будаўнікоў учынілі 3 студзеня страйк, пратэстуючы супраць сэксуальных дамагальніцтваў з боку менеджараў і нізкай аплаты працы. Працоўныя арганізавалі дэманстрацыю перад офісам «Кітайскай чыгуначнай сёмай групы» у сталіцы Уганды – Кампале. Фірма належыць кітайскай дзяржаве.
Адна з працоўных, Агнес Намусісі, распавяла, што менеджары плацяць працоўным, якія пагаджаюцца на сэкс з імі. «Я не атрымлівала заробак цягам 3-х апошніх месяцаў, таму што адмовілася ад сэкса з босам» — кажа яна. Таксама яна дадала, што менеджары прымушаюць працоўных працаваць болей за норму, а наглядчыкі збіваюць тых, кім яны незадаволеныя.
Дарожныя будаўнічыя працы былі адкладзеныя на тры дні ў чаканні перамоваў паміж уладамі і менеджарамі кампаніі. Мэр сталіцы пагражае ўнесці фірму ў «чорны спіс», калі тая будзе ігнараваць пажаданні працоўных.
5 студзеня было аб’яўлена што працоўныя вяртаюцца да сваіх месцаў. Ім паабяцана падвышэнне заробкаў на 70% і паляпшэнне ўмоў працы.
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/
http://actforfree.nostate.net/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/
http://earthfirstjournal.org/newswire/
спасибо за подборку, очень удобно — все новости в одном посте! только было бы инетерсно, чтобы вы и созидательные акты борьбы освещали, а то выходит половинчато и как-то ускальзает суть классовой борьбы
Анком — не першая такая прэтэнзія ў адрас гэтай рубрыкі 🙂
Катэгорыі адбору для рубрыкі: прамое дзеянне, то бок непасрэднае фізычнае знішчэнне інстытутаў улады ці прадстаўнікоў улады групамі рэвалюцыянераў ці народам. Ажыццяўленне сваіх правоў явачным парадкам. Іншыя дзеянні, калі яны масавыя, але не трапляюць пад гэты крытэр, у падборку не трапляюць. Напрыклад, масавыя дэманстрацыі, калі яны не суправаджаліся сутычкамі с паліцыяй ці разгромам буржуйскай маемасці — не асвячаюцца.
Гэта трэба для таго каб рубрыка не раздувалася да немаверных памераў. Мы не ў сілах адслядзіць усе антыдзяржаўныя выступы ў свеце за тыдзень. Патрэбны адбор па нейкім крытэры.
Стваральныя акты барацьбы мы публікуем пад тэгам #альтернатива.
а я понимаю прямое действие не только как реализация своего интереса или потребности через разрушение и насилие, но и через созидание и труд.
Например, создание бесплатной больницы где есть в ней необходимость, захват фабрики и органиазции на ней самоуправления в условиях безработицы, организация учебного кружка где люди хотят чему-то учиться или просто кормежка голодных (фнб) — всё это является прямым действием точно также как и убийство нападющих на тебя солдат, ограбление супермаркетов в условиях нищеты или банков для финансирования революционной деятельности, поджог техники используемой для вырубки парка котовка.
То есть критерий такой: если нам что-то нужно (будь то удовлетворить свои потребности или избавиться от гнета власти) и мы берем и делаем то, что нам нужно без оглядки на государственные органы, патриархальные нормы и капиталистические принцыпы, при этом, мы оргаизованы горизонтально, то это и есть прямое действие.
Так что на мой взгляд у вас все-равно, либо критерий слишком широкий, либо новости в рубрике половинчатые.
Простые демонстрации, как и куча других чисто символических акций (в т.ч. с применением бомб и коктелей молотова, так же как гитар или листовок) конечно не являются прямым действием.
анком — гэта вашае разуменне тэрміна «прамое дзеянне», але яно не з’яўляецца агульнапрызнаным. Вы прылічваеце «удовлетворение своих потребностей без оглядки на власть» да прамога дзеяння. Але свабоднае выказванне сваіх думак — гэта таксама патрэбнасць. Такім чынам прамова панк-рокера са сцэны на канцэрце — гэта таксама прамое дзеянне, калі прытрымлівацца вашай класіфікацыі.
ну ясно, вобщем у каждого свое понимание (ну в каких-то рамках).
кому что больше нравиться, то и будут подчеркивать в качетсве прямого действия))
вам видимо нравяться поджоги, убийства, драги и разрушение, вот вы про них и пишете в большей мере))
ну это не полохо, я думаю, как есть.
Стоит отметить, что понимание прямого действия, которое отметил автор этой статьи не разделяют все участники коллектива. Однако это не мешает нам создавать платформу, на которой различные представления находят реализацию.