Улады Брэста нажываюцца на бяздомных імігрантах з Каўказу

На сенняшні дзень у Брэсце скапілася да трох тысяч выхадцаў з расейскага Каўказу (Чачня, Дагестан, Інгушэція і інш), якія імкнуцца трапіць у Еўропу і атрымаць статус уцекача. Аднак польскія памежныя службы прапускаюць толькі некалькі семʼяў на дзень.

У многіх, хто дзень за днём вяртаецца з мяжы ў Брэст пасля няўдалай спробы трапіць у Еўразвяз, няма грошай на арэнду жытла, таму начуюць наўпрост на вакзале. Але ў людзей, што там знаходзяцца, вакзальныя службы і асобныя супрацоўнікі патрабуюць грошы за ўмыванне і за карыстанне электраразеткамі, якія да гэтага былі бясплатнымі, тым самым ставячы людзей у невыноснае становішча.

 

Нагадаем, жорсткая палітыка ў дачыненні да ўцекачоў пачала практыкавацца Польшчай пасля прыходу да ўлады правых кансерватараў з партыі «Права і справядлівасць», якія актыўна разыгрываюць у грамадстве антымігранцкую і антымусульманскую карту.

Крыніца: belsat.eu

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *