На франтах сусветнага супраціву

НІДЭРЛАНДЫ

21 студзеня паведамлялася, што анархісты знішчылі 9 банкаматаў у Гаазе, Нідэрланды, у салідарнасць з паплечнікамі, абвінавачанымі ў абрабаванні банкаў у Аахене, Германія. Іх суд назначаны на 23 студзеня.

«Нам не цікава, сапраўды таварышы адказныя за рабаванне, ці не. Экспрапрыяцыя – этычна і палітычна легітымная практыка, метад барацьбы, які з’яўляецца часткай рэвалюцыйнага руху»

Мы хочам, каб яны былі на свабодзе. Любоў, лютасць і анархія! Знішчыць усе банкі! Спаліць усе турмы!»

 

 

КУРДЫСТАН

22 студзеня паведамлялася што курдскія байцы SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы), што ажыццяўляюць аперацыю «Гнеў Еўфрата» па вызваленню Ракі, ачысцілі ад ІДІЛ вёску Сведійа Кабіра, забіўшы пры гэтым 85 ісламістаў.

Відэа:

 

 

ІЗРАІЛЬ

18 студзеня два чалавекі загінула падчас канфрантацыі паміж паліцыяй і жыхарамі бедуінскай вёсцы у Ум аль-Хіране на поўначы Ізраіля.

Афіцэры паведамілі, што ізраільскі араб быў застрэлены пасля таго як ён пратараніў сваім аўтамабілем групу паліцэйскіх, забіўшы аднаго афіцэра. Аднак праваабаронцы аспрэчваюць паліцэйскую версію здарэння. Міхал Хараматі сказаў, што кіроўца, мясцовы настаўнік, быў застрэлены да таго як аўтамабіль бескантрольна ўехаў у групу паліцэйскіх. Паліцэйскія сцвярджаюць, што застрэлены быў актыўным удзельнікам ізраільскага Ісламісцкага руху. Але мясцовыя кажуць, што ён проста хацеў паразмаўляць з чыноўнікамі аб знішчэнні ягонай вёскі.

Урад Ізраілю будуе новы горад на пляцоўцы ля Ум аль-Хірана, адкуль яшчэ ў 1950-я гады арміяй было выселена племя бедуінаў. Вярхоўны суд адмовіў правы бедуінаў на гэтую зямлю.

20% насельніцтва Ізраілю складаюць арабы, з якіх 200 000 – бедуіны. Яны абвінавачваюць Ізраіль у працяглай дыскрымінацыі. Прыкладна палова з бедуінаў жыве ў гарадах і вёсках, якія прызнаюцца урадам, астатнія – проста ў пустыні.

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/01/18/israel-two-dead-in-bedouin-village-confrontation

 

ЗША

18 студзеня паведамлялася што 14 чалавек былі затрыманыя (па некаторых дадзеных – 16) на шматгадзінным пратэсце, ля моста Блэкуотэр, акруга Мортан, Паўночная Дакота. Людзі падышлі да шахты гарызантальнага бурэння.

Пратэсты пачаліся каля 15 гадзін у панядзелак і працягнуліся да гадзіны ночы. У аўторак, згодна з дадзенымі шэрыфскага дэпартаменту, людзей арыштавалі па абвінавачванню ў незаконным пранікненні, беспарадках, валоданні марыхуанай, нападзе на афіцэра і супраціве арышту.

Падчас пратэсту, які быў самым буйным за апошнія тыдні, каля 200 чалавек прайшлі ўздоўж замерзлай ракі Кэнанбол каб дайсці да таго месца, дзе кампанія Дакота Аксес хоча правесці трубаправод пад ракой Місуры. Некаторыя пратэстоўцы адмыслова парубілі дратовую агароджу, тым самым трапілі на тэрыторыю фермерскай гаспадаркі Кэнабол. Каля 40-50 чалавек сабраліся ля мосту Блэквотер, пераразаючы дрот і здымаючы ліхтары. Таксама паведамляецца што некаторыя пратэстоўцы скруцілі дрот у форме дыскаў і шпурлялі іх у паліцэйскіх. Менты скарысталі нават пускавую ўстаноўку Авенджэр (Avenger missile launcher system), каб назіраць за месцазнаходжаннем пратэстоўцаў, але нічога забароненага там не заўважылі. Дэпартамент шэрыфа быў потым вымушаны апраўдвацца за выкарыстанне цяжкага армейскага ўзбраення супраць мірных дэманстрантаў: « Гэтая сістэма была выкарыстаная выключна для назірання за незаконнымі пасяленнямі, у мэтах абароны прыватнай уласнасці і грамадзянскай бяспекі у акрузе Мортан. Сістэма не мала боезараду…“

Пратэстоўцы лічаць, што трубаправод забрудзіць раку Місуры ў выпадку уцечкі. Яны кажуць, што закрыццё мосту Блэквотэр не дазваляе рухацца аўтамабілям хуткай дапамогі і накладвае эканамічны цяжар на племя Сіў.

Агулам падчас пратэстаў супраць будаўніцтва трубапроваду Дакота Аксес было арыштавана 603 чалавекі.

Будаўніцтва трубапровада Дакота Аксес, які мусіць дастаўляць нафту з Паўночнай Дакоты пачалося яшчэ ў 2014 годзе, і зараз амаль скончана. Застаўся толькі адзін недабудаваны ўчастак. Спачатку яго планавалі пабудаваць паўночней горада Бісмарк, але адмовіліся ад гэтага, у тым ліку з-за таго што побач знаходзіцца вадасховішча. Потым быў абраны альтэрнатыўны маршруут – праз тэрыторыю на поўнач ад рэзервацыі «Стэндін Рок». Гэта быў лёгкі выбар, бо амерыканскія індзейцы не маюць палітычнай улады і лобі, каб адхіліць гэтай рашэнне. Але такі маршрут ствараў пагрозу для водаснабжэння рэзервацыі. Ён павінен прайсці пад паўночным ўчасткам возера Аахе (чацвертае па памерах возера ў ЗША), ніжэй па цячэнню ад таго месца, дзе жыхары Стэндін Рок бяруць ваду. Гэта выклікала пратэсты мясцовай супольнасці.

Да індзейцаў хутка далучыліся тысячы людзей: грамадзянскія актывісты, эколагі і анархісты. Сутычкі з паліцыяй і прыватнымі ахоўнымі фірмамі праходзілі не аднойчы: ахова травіла пратэстоўцаў сабакамі, збівала, ужывала супраць людзей слезацечны і перачны газ, палівала ледзяной вадой і арыштоўвала. Журналістку Эмі Гудман абвінавацілі ў «незаконным пранікненні», пракурор паставіў ей у віну тое, што сваімі матэрыяламі яна «апраўдывае акцыі пратэсту». 21-гадовая дзяўчына з Бронакс згубіла частку рукі, калі побач з ей выбухнула светашумаваяг граната.

Агулам падчас пратэстаў супраць будаўніцтва трубапроваду Дакота Аксес было арыштавана 603 чалавекі.

 

 

20 студзеня – чорны блок у памеры каля 500 анархістаў і антыаўтарытарыяў прайшоў праз цэнтральныя вуліцы сталіцы ЗША нягледзячы на беспрецэдзентныя меры бяспекі. Некаторыя вуліцы былі заблакаваныя, адбываліся сутычкі з паліцэйскімі, знішчалася карпаратыўная маёмасць.

Відэа:

 

http://www.euronews.com/2017/01/20/protests-erupt-in-washington-and-other-us-cities-for-trump-inauguration

 

ГВАТЕМАЛА

17 студзеня падчас працяглых сутыкненняў пратэстоўцаў і паліцыі у ходзе дэманстрацыі карэннага насельніцтва у Гватэмале быў забіты актывіст. Пратэстовец разам з іншымі выступаў супраць будоўлі ГЭС у Сан Матэо Ічтатан, муніцыпалітэце на захадзе краіны.

72-гадовы Себастыян Алонсо быў застрэлены з агнястрэльнай зброі.

Згодна са словамі мясцовых актывістаў, узброеныя парамілітарныя групы, якія прыслужваюць паліцэйскім адкрылі агонь па дэманстрантам. Паліцыя, у сваю чаргу, адказвае, што «групы злачынцаў прасачыліся да дэманстрантаў і спалілі цяжкую тэхніку, якая належыць кампаніі, што рэалзіуе будаўнічы праэкт».

 

МЕКСІКА

Рэзюмэ народных бунтаў, якія адбыліся ў Мексіцы ў першай палове студзеня:

На адмову дзяржавы рэгуляваць кошты на паліва, і, як следства, іх імклівы рост, насельніцтва Мексікі адрэагавала масавай мабілізацыяй, беспарадкамі, блакадамі, захопамі паліва, сабатажам, падпаламі і іншымі парушэннямі «закона і парадку». Каля 2000 чалавек было арыштавана падчас бунтаў, якія мясцовыя крыніцы называюць «патэнцыяльна бестэрміновымі».

Серыя спантанных масавых мабілізацый пачалася пасля таго, як 1 студзеня уступіла ў сілу новая палітыка дзяржаўнага субсыдавання коштаў на паліва. Цэны адразу падняліся на 20%, ствараючы невыносную сітуацыю для большасці мексіканцаў: тыя з іх, хто працуе за мінімальны заробак, вымушаныя зараз працаваць 12 дзён толькі дзеля таго, каб заработаць на адзін поўны паліўны бак бензіну. Увогуле пакупная здольнасць сярэдняга мексіканца знізілася на 11,1% пасля таго як прэзідэнт Энріке Пенья Ніето заступіў на пасаду ў 2012 годзе. Гэта — самы непапулярны прэзідэнт Мексікі за яе найноўшую гісторыю.

Той агульнанацыянальны бунт, які здарыўся асабліва заўважны, бо прывеў да парушэння працы паліўнай індустрыяй і таму, што людзі пачалі наўпрост браць рэсурсы, якія неабходныя ім для выжывання праз экспрапрыяцыю і сабатаж. 2 студзеня адбыліся як мінімум 21 блакады аўташляхаў, якія спынілі трафік у краіне; дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы. Паралельна з блакаваннем звароту паліва і рэсурсаў, жыццёва неабходных для эканомікі, пратэстоўцы некалькі разоў захоплівалі бензавозы і бралі бензін непасрэдна з іх. Усе гэтыя здарэнні амаль не знайшлі свайго адлюстравання ў амерыканскіх медыя.

У наступныя дні дальнабойшчыкі і пратэстоўцы заблакавалі 12 цэнтраў апрацоўкі і распаўсюду Пемекс (мексіканская нафтавая кампанія). 5 студзеня 14 000 кіроўцаў аўтобусаў, грузавікоў і таксі пачалі страйк у штаце Веракрус, дзе здабываецца нафта. У Акапулька кіроўцы таксі, як паведамляецца, акружылі грузавікі Пемекс, прымусілі іх спыніцца і адкачвалі бензін з іх бакаў. Калі з гэтай нагоды адбылася канфрантацыя з сілавікамі, кіроўцы прыгразілі падпаліць бензавоз, калі салдаты ўмяшаюцца – і ім дазволілі працягнуць. Як мінімум 250 крамаў па ўсей краіне былі абрабаваныя падчас першых дзён паўстання пры даволі моцным грамадскім удзеле і падтрымцы. Пратэстоўцы захоплівалі бензазапраўкі на цэлыя дні. Камюніке ад ячэйкі FAI/IRF (Нефармальная анархісцкая федэрацыя) агучыла, што яны спалілі бензазапраўку у Тултітлане, пад лозунгам: «Палі тое, што павінна быць спалена.

10 студзеня Премекс заявілі, што здольнасць пастаўляць паліва на запраўкі паўночнай ускраіны горада Мексікалі з-за блакады аднаго са складаў. Сістэма снабжэння палівам Мексікі была сур’ёзна дэзарганізаваная. І гэта акрамя таго, што штогод з трубаправодаў краіны праз крымінальныя сеткі крадзецца бензіну на 1 млрд даляраў.

Сённяшняя прамысловасць Мексікі выбудаваная такім чынам, каб абслугоўваць ЗША і глабальны капіталізм. Паўночна-амерыканскае пагадненне аб вольным гандлі (NAFTA) гэта яшчэ адна спроба умацаваць глабальны капітал праз захоп земляў, дэрэгуляцыю прамысловасці, гвалтоўную змену ландшафту Мексікі і пераўтварэнне такіх месцаў як Мексікалі ў гіганцкія прамысловыя раёны для забеспячэння рынку ЗША рэчамі, якія патрэбныя амерыканцам, такія як чыпы для смартфонаў і часткі самалётаў. Таксама 20% амерыканскіх аўтамабіляў – мексіканскага паходжання.

З прыходам Трампа да ўлады, ЗША вяртаецца да пратэкцыянісцкіх мераў з мэтай стымуляваць развіццё сваей эканомікі, што ідзе ўніз – Трамп уголас кажа аб планах падняць тарыфы на мексіканскі імпарт і вярнуць прадукцыю назад у ЗША. Гэта вядзе да таго, што некалькі аўтамабільных кампаній ЗША абмяркоўваюць вывад сваёй вытворчасці з Мексікі, а мексіканскі песа дэвальвуецца з вялізнай хуткасцю.

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *