На франтах сусветнага супраціву

РАСІЯ

Працоўныя навасібірскага заводу «Техсталь» 23 студзеня пачалі стыхійны страйк, які працягнуўся і на наступны дзень. Супрацоўнікі напісалі заяву, што не прыступяць да працы, пакуль не будзе пагашаная пазыка па заробку. Па словах кранаўшчыцы Ірыны Кочкінай, заробак затрымліваецца з ліпеня 2016. «У красавіку нам апошні раз, здаецца. Перавялі на картку, каму якую суму, а потым давалі налічкай у цэху – то 10 тысяч рублёў, два разы па 5 тысяч давалі. Потым яшчэ перад Новым годам перавялі на картку. У мяне з ліпеня па снежань пазыка – 36 тысяч рублёў за прадпрыемствам. Але ў некаторых людзей і па 70 і па 80 і па 105 тысяч вінныя. Калі будуць аддаваць – невядома.

23-га стала вядома, што кіраўніцтва адправіла ўсіх у адміністрацыйны водпуск, хаця ніхто не пісаў заяў на гэты конт.

Працоўныя пісалі скаргі ў працоўную інспекцыю, нехта звяртаўся ў пракуратуру – пакуль безвынікова. Завадчане кажуць, што не падыдуць да станкоў, пакуль не атрымаюць заробак.

24 студзеня страйк працягнуўся. Некаторыя завадчане прыйшлі на змену, але працаваць адмовіліся.

Начальнік малярнага ўчастку Людміла Дудкіна пацвердзіла, што яе калегі бастуюць, і дадала, што ў сітуацыі на прадпрыемстве пачалі разбірацца следавацелі.

Афіцыяльныя прафсаюзы прызналі, што стачка адбываецца па-за іх кантролем і аб’явілі, што нічым не могуць дапамагчы страйкоўцам.

ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ

28 лютага група актывістаў супраць палявання высунулася у Вітлшыр, Паўднёвы захад Англіі, каб сабатаваць паляванне, арганізаванае паляўнічай кампаніяй Тэдворт Хант.

Група актывістаў пераследвала паляўнічых, адцягваючы ўвагу гончых сабак на сябе. Не гледзячы на тое што паляўнічыя спрабавалі адарвацца, актывісты рушыли за імі цягам дню і ў выніку сарвалі паляванне, выратаваўшы жыцці жывёл.

 

 

27 студзеня група лонданскіх анархістаў захапіла маёнтак расейскага магната Андрэя Ганчарэнка ў Лондане. Актывісты разбілі лагер у доме коштам 15 млн фунтаў у элітным раёне ў цэнтры Лонадна. Сквотары заявілі што хочуць стварыць у доме прытулак для бяздомных, але пазней заўважылі, што гатовыя пакінуць будынак калі алігарх заплаціць ім 50 000 фунтаў.

Будынак на Ітан-Сквер, у адной з самых дарагіх вуліц Брытаніі, быў куплены Ганчарэнка ў 2014-м годзе. Міліярдэр збіраецца пабудаваць там басейнавы комплекс з басейнам, саўнай, парылкай, гімнастычнай залай, джакузі і масажнай. Дом уключае ў сябе дзве вялізных пакои для прыёму, пакой для гульняў і шэсць спальняў, з майстар-люкс зонай на другім паверсе, жылымі пакоямі для гаспадара і гаспадаркі, гардэробнымі і ваннымі.

Адзін з удзельнікаў акупацыі сказаў: «Мы зараз кажам людзям: калі вам патрэбнае месца, каб застацца, у нас есць шмат пакояў. У нас есць сябра, які працуе на супавой кухні ў Вікторыі, і мы сказалі яму, каб ён паслаў да нас людзей такім чынам […] Вы можаце бачыць, што будынак пустуе, у некаторых месцах развальваецца, на вокнах ляжыць пыл. Прычына, з якой мы гэта зрабілі: на вуліцы холадна, а ў раёне Вікторыя есць шмат бяздомных, якія маюць патрэбу ў жытле. Мы даследавалі будынак перш чым заняць яго і ўбачылі, што ён належыць расейскаму алігарху. […] Ў нашых дзеяннях няма нічога асабістага да яго, але бяздомных гэта можа выратаваць ад смерці, асабліва калі ідзе снег.

Сквотар сказаў, што тыя, хто заняў будынак, з’яўляюцца сябрамі розных антыфашысцкіх груп, у тым ліку ANAL – Аўтаномнай нацыі анархісцкіх лібертарыяў.

Людзі, што працуюць побач з маёнткам, 27 студзеня сказалі, што бачылі, як некаторыя сябры групы зранку пакінулі дом, але іншыя засталіся ўнутры. Швейцар суседняга маёнтка, які не пажадаў называць свае імя, сказаў, Што судовыя выканаўцы прыкалацілі паведамленне да дзвяры на ўваходзе Адзін са сквотэраў выйшаў з акна, узяў паведамленне і вярнуўся назад.

Больш падрабязна пра гэтую акупацыю можна прачытаць тут: http://www.gq.ru/taste/social/175183_kak_anarkhisty_iz_a_n_a_l_zakhvatili_londonskiy_dom_byvshego_top_menedzhera_gazproma.php

 

 

 

 

ШВЕЙЦАРЫЯ

25 студзеня паведамлялася, што мясцовая турма і паліцэйскі пастарунак у Берне былі закіданыя лямпачкамі з фарбай у знак салідарнасці з глабальным днем зняволеных-трансгендераў, а таксама з сябрамі Рэвалюцыйнай барацьбы.

Пасля атакі на турму паліцыянты паспрабавалі пераследваць актывістаў, але тыя закідалі аўтамабіль лямпачкамі і бутэлькамі – лабавое школ аўтамабіля было разбітае.

 

 

ІТАЛІЯ

Як паведамляе міжпрафесійны самаарганізаваны сіндыкат працоўных SI Cobas, 26 студзеня пасля арышту паліцыяй у Мадэне Альда Мілані, прафсаюзнага дзеяча, пачаліся страйкі на лагістычных складах у рэгіёне Эмілія Рамана (поўнач Італіі) і ў Мілане.

Альда Мілані быў арыштаваны і пераведзены ў турму ў Мадэну. Як мінімум суткі яму не дазвалялі сустрэцца з адвакатам.

Працоўныя актывісты сцверджаюць, што арыштам Альда Мілане босы і дзяржава хочуць паставіць па-за законам права на страйк. «На гэтую палітычную атаку па ўсіх франтах мы адкажам немедленна адзінай зброей, якую маюць працоўныя: самаарганіацыя і барацьбой» — пішуць ягоныя паплечнікі.

З якой нагоды быў затрыманы Альда Мілані, не паведамляецца.

 

 

ГРЭЦЫЯ

26 студзеня 2017 каля 22 гадзін анархісты закідалі кактэйлямі молатава спецпадраздзяленні паліцыі, што ахоўвалі офіс ПАСОК (сацыялістычнай партыі) у раёне Экзархія.

Гэта была акцыя салідарнасці з сотнямі паплечнікаў, арыштаваных у Вашыгнтоне падчас баявой маніфестацыі супраць Трампа.

Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе «Анархісцкая ячэйка Суга Кано*»

*Японская анарха-феміністка канца ХIХ ст.

ЗША

У заходнім Тэхасе экаактывістамі была часова спыненае будаўніцтва трубапроваду «Trans-pecos pipeline». 16-гадовая актывістка прыкавала сябе ланцугом да бульдозера. Часовая блакада была спыненая і праца працягнулася толькі пасля арышту дзяўчыны.

Трубапровад Trans-pecos pipeline мусіць пастаўляць сланцавы газ з ЗША ў Мексіку.

 

 

БРАЗІЛІЯ

24 студзеня як мінімум 150 вязняў турмы збеглі падчас масавага бунту. Аэраздымкі паказваюць дым, які ахінуў турму ў Баўуру, што ў 350 км ад Сан Паўла. Турма была падпаленая.

Улады паведамляюць, што 90 уцекачоў ужо спайманыя.

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, за кратамі ў Бразіліі знаходзіцца 620 000, што на 70% перавышае колькасць людзей, на якую разлічаныя турмы краіны.

На папярэднім тыдні у адной з турмаў у разборках паміж крымінальнымі групоўкамі былі забітыя 26 чалавек. Каб падзяліць банды, уладамі былі выкарыстаныя карабельныя кантэйнеры.

Відэа

http://www.euronews.com/2017/01/24/brazil-jail-riot-sees-hundreds-of-inmates-escape

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

На франтах сусветнага супраціву: 2 комментария

  • 01.02.2017 в 01:46
    Permalink

    Как-то на этой неделе мало новостей… было мало событий, или просто не удалось всё отразить в обзоре? про курдов ничего нет…

    Ответ
  • 01.02.2017 в 19:34
    Permalink

    Анком — Проста такі тыдзень выдаўся 🙂 Адлюстроўваем усё, што публікуецца.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *