Хваляванні працоўных на слонімскім вінзаводзе

На фоне пратэстаў супраць закону аб дармаедстве амаль незавўажанымі прайшлі два страйкі.

На мінулым тыдні на Слонімскім вінзаводзе баставалі працоўныя разліўнога цэха №1, якія атрымалі заробкі на 70-90 рублёў менш, чым раней. Яны спынілі працу на некалькі гадзін і ўзнавілі яе пасля размовы з кіраўніком.

А ў панядзелак, 20 лютага, свой пратэст наконт малога заробку выказалі кладаўшчыкі, грузчыкі і кіроўцы ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», які з’яўляецца філіялам Слонімскага вінзаводу У першай палове рабочага дня яны спынілі працу і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам  Валерыем Гузенем, які ўзначальвае прадпрыемства з траўня 2010 года. Дарэчы, кантора ААТ “«Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» знаходзіцца ў вёсцы Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Менавіта туды летась быў далучаны Слонімскі вінзавод. Але дырэктар на запатрабаванні рабочых не з’явіўся.

З паведамленняў СМІ вынікае, што абодва разы супрацоўнікі заводу ўзнавілі працу, нягледзячы на тое што іх патрабаванні не былі выкананыя. Па досведу ўсіх без выключэння забастовак гэта тактыка — цалкам проігрышная, бо начальнікі баяцца толькі тых, хто дзейнічае рашуча, патрабуе а не скардзіцца. Відавочна, у гэты раз начальнік проста абыграў падначаленых, не толькі не выканаўшы іх патрабаванні, але нават не паабяцаўшы ім нічога.

Крыніца: http://www.racyja.com/hramadstva/khvalyavanni-rabochykh-na-slonimskim-vin/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.