На франтах сусветнага супраціву

ГЕРМАНІЯ

6 лютага ў Берліне анархісты падпалілі дыпламатычнае аўто ля французскай амбасады. Гэтая акцыя была зробленая ў салідарнасць з барацьбітамі супраць пабудовы сховішча ядзерных адкідаў у муніцыпалітэце Бюрэ, Францыя, з тымі, хто адстойвае аўтаномныя прасторы а таксама з палітзняволенымі-анархістамі: Дамьенам Камелія, Полай Рупай і Канстанцінай Атанасопулу. Адказнасць узяла на сябе арганізацыя «Ячэйкі Рэмі Фрасі» (Рэмі Фрасі – французскі батанік, які загінуў у 2014-м ва ўзросце 21 года ад выбуху паліцэйскай шумавой гранаты падчас пратэсту ў абарону аўтаномных прастораў).
8 лютага у Гамбургу мясцовыя анархісты падклалі запальную прыладу пад аўтамабіль Бундэсвера (узброеных сіл Германіі). Акцыя прымеркаваная да саміту G20, які мае адбыцца ў Гамбургу ў ліпені.

 

ФРАНЦЫЯ

11 лютага у парыжскім прыгарадзе Бабіньі пачалася дэманстрацыя пад лозунгам “Мы ненавідзім паліцыю!” Нагодай для пратэстаў стала затрыманне 22-гадовага выхадца з Марока Тэа, якога падазравалі ў гандлі наркотыкамі. Ён заявіў, што паліцэйскія збілі і згвалцілі яго.

У падтрымку арыштаванага сабралася каля 2000 дэманстрантаў. Хутка мірная дэманстрацыя перарасла ў сутычкі з паліцыяй. Пратэстоўцы падпальвалі аўтамабілі і смеццевыя бакі, грамілі вітрыны магазінаў і знішчалі тое, што ў іх было.

Супраць чацвярых паліцыянтаў пачатае расследаванне.

Калі Тэа прыбыў у шпіталь пасля арышту, дактары знайшлі ў яго пашкоджанні, якія былі выкліканы засоўваннем паліцэйскага дручку ў прамую кішку. Афіцэраў таксама падазраюць, што яны плявалі на яго і распылялі слезацечны газ у небяспечнай блізкасці.
Хваляванні адбыліся таксама ў Руане: маладыя людзі шпурлялі розныя прадметы ў паліцыянтаў і палілі смеццевыя бакі, таксама разграміўшы два аўтобусных прыпынку і пашкодзіўшы будынак жандармерыі.

 

 

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/02/11/clashes-in-paris-suburb-after-police-rape-of-young-man

 

ГРЭЦЫЯ

7 лютага анархісцкая група Рубікон (Афіны) выпусціла заяву, у якой тлумачыла прычыны свайго нападу на турэцкую амбсаду ў Каматіні «… Туркі і Курды змагаюцца ў геаграфічных прасторах, нашмат шырэйшых чым Турцыя. Яны змагаюцца ў Сірыі, у Іраку, у Ірану. Мы жывем у час, калі глабальная карта імперыялізмаў пераразмяркоўваецца: калі мільёны людзей жывуць паміж палёў бітваў Бліжняга ўсходу, калі сірэны вайны чутныя па ўсяму Эгейскму мору і вызвольныя разломы адбываюцца паверх нацыянальных межаў.

Гэта гонар – сустрэць і змагацца разам з такімі паплечнікамі. І хаця ў параўнанні з іхняй барацьбой гэта дробязь, анархісцкі калектыў Рубікон вырашыў ажыццявіць гэтую сімбалічную атаку супраць турэцкага консульства ў Каматіні, каб даць ведаць турэцкай дзяржаве, што супраць іх дзейнічае цэлая міжнародная супольнасць.»

Відэа:

 

ІТАЛІЯ

10 лютага адбыліся сутычкі італьянскіх студэнтаў са спецназаўцамі. Студэнты спрабавалі прарваць паліцэйскі кардон і трапіць у офіс Віцэ-канцлера. Нагодай для іх гневу стаў намер усталяваць турнікеты на ўваходзе ў Факультэт мастацтваў.

Супраць паліцыянтаў былі ўжытыя вогнетушыцелі і бутэлькі. Не менш за два чалавекі арыштаваныя. У пратэсце прыняло ўдзел да тысячы студэнтаў.

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/02/10/italian-students-turn-violent-over-turnstiles

 

 

11 лютага у Генуі адбыліся бойкі са спецназам падчас антыфашысцкай дэманстрацыі, якая праходзіла ў знак пратэсту супраць мітынгу ультраправых. Пратэстоўцы трымалі плакаты «Генуя – антыфашысцкая. Свабодны горад, абарані сваю краіну».

Мясцовыя медыя паведамлялі аб прыкладна тысячы ўдзельнікаў. Дэманстранты спрабавалі спыніць сустрэчу ўдзельнікаў сустрэчы еўрапейскіх ультра правых, арганізаванай праварадыкальнай групай Форза Нуова («Новая ўлада»)

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/02/11/italy-clashes-at-protest-rally-against-far-right

 

 

КУРДЫСТАН

10 лютага паведамлялася аб актыўнасці на франтах Мекмет і Хініз, што на поўнач ад Ракі, на якую зараз ідзе наступ SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы). Там працягнуліся поўнамаштабныя баі з ІДІЛаўцамі. Былі адбітыя восем атак смяротнікаў за тры гадзіны. Усе смяротнікі забітыя.

Відэа:

 

Мапа баявых дзеянняў аперацыі «Гнеў Еўфрата»

 

 

ІРАК

11 лютага як мінімум 7 чалавек загінула падчас анты-карупцыйнай дэманстрацыі ў Багдадзе.

Пратэстоўцы спрабавалі трапіць у «зялёную зону» — квартал урада і чыноўнікаў і дыпламатаў, які знаходзіцца пад узмоцненай аховай. Паліцэйскія сцвярджаюць, што двое іхніх калегаў былі забітыя і каля 200 параненыя.

«Мы патрабуем змены ўрада» — кажа адзін з пратэстоўцаў, Алі аль-Садді.

«Мы хочам, каб патрыятычна настроеныя людзі змянілі іх і пачалі ўзнаўляць Ірак. Гэтыя выбары былі сфальсіфікаваныя. Кожныя чатыры гады ва ўладзе адны і тыя ж людзі. Мы хочам, каб там былі сумленныя».

Пратэстоўцы патрабавалі, каб камісія, якая назірае за выбарамі, што маюць адбыцца ў верасні, была папярэдне правераная.

 

 

Відэа:

https://twitter.com/RudawEnglish/status/830375975485583360/video/1

http://www.euronews.com/2017/02/11/baghdad-anti-corruption-protest-ends-in-deadly-clashes

 

 

ЗША

8 лютага паведамлялася што група пратэстоўцаў супраць трубапроваду Дакота Аксес заблакавала ўваход ў аддзяленне Сітібанк на Вашынгтонскім авеню у Чыкага. Актывісты пратэстуюць супраць намераў адміністрацыі Трампа скончыць праект без удзелу меркаванняў плямёнаў і грамадскага абмеркавання у парушэнне пагадненняў з індзейцамі, заключанымі ў 1851 і 1868 гадах.

Сітібанк з’яўляецца галоўным спонсарам трубаправоду Дакота Аксес, тым самым спансіруючы забруджанне навакольнага асяроддзя і месцы жыхарства мясцовых супольнасцей у басейне ракі Місуры.

Больш падрабязна аб сутнасці канфлікту вакол будаўніцтва трубаправоду Дакота Аксес вы можаце прачытаць тут: https://pramen.io/2017/01/na-frantah-susvetnaga-supratsivu-24/ .

 

Відэа: https://t.co/XAONp2VnDi

 

 

12 лютага быў апублікаваны прэс-рэліз, у якім анархісты бяруць на сябе адказнасць за сабатаж Паўночна-заходняга чыгуначнага калідору ў штаце Ванкувер:

«Некалькі разоўцягам мінулых тыдняў бустер шостага калібру (па ўсей верагоднасці, гаворка ідзе аб электроннай прыладзе, якая дазваляе змяняць выходную напругу, — прым. перакл.) быў прыкладзены да чыгуначных шляхоў у некалькіх месцах, што выклікала спрацоўванне сістэмы чыгуначнай сігналізацыі. Гэта адносна бяспечны і лёгкі ў выкананні сабатаж патэнцыяльна можа прывесці да вялікіх затрымак і эканамічных стратаў нафтадабываючай індустрыі.

Гэтая чыгунка была абраная, паколькі з’яўляецца ключавым транспартным маршрутам для сырой нафты з акругі Бакен Паўночнай Дакоты. Больш за 1000 нафтавых саставаў праходзяць праз гэтую чыгунку штогод. Такая практыка падвяргае сур’ёзнай рызыке экасістэмы і мясцовых жыхароў, так як заўседы прысутнічае небяспека сходу саставаў рэек. Гэта – прамы акт салідарнасці з тымі, хто працягвае змагацца супраць трубапроваду «Дакота Аксэс» нягледзячы на брутальныя рэпрэсіі дзяржавы.

— некаторыя анархісты»

 

 

БРАЗІЛІЯ

11 лютага паведамлялася аб працягу пратэстаў у Бразіліі. Урад хоча прыняць закон, датычны сцёкавых водаў і каналізацыі, які рэзка павысіць кошт гэтых паслуг. Адзін раз прыняцце законапраекта ўжо адкладвалі з-за акцый пратэсту, здзейсненых студэнтамі.

Падчас дэманстрацыі студэнты выбудавалі барыкады а таксама арганізавалі сістэму асамблей для арганізацыі пратэсту. Дэманстранты адбілі атаку паліцыі і прымусілі спецназаўцаў бегчы пад градам камянёў і кактэйляў молатава. Па студэнтам у адказ быў адкрыты агонь, у тым ліку з агнястрэльнай зброі. Адзін студэнт быў праапераваны.

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *