ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ
15 лютага: на паўночным захадзе Англіі была праведзеная акцыя сабатажу ў абарону жывёл. Група актывістаў знайшла пітомнік па разводу птушак для пеўневых баёў. У ім былі перарэзаныя трубы для вады і знішчаныя кармушкі. Адказнасць за акцыю ўзяў на сябе ФВЖ (Фронт вызвалення жывёлаў).
Прыкладна ў той жа час 10 трусаў былі вызваленыя з невялікай ферме ў Лондане. А на паўднёвым усходзе Англіі з фермы па інтэнсіўнаму развядзенню былі вызваленыя 100 курыц, якія атрымалі новы дом.
ФРАНЦЫЯ
19 лютага ў Бюрэ (муніцыпалітэт на паўночным усходзе Францыі) адбылася дэманстрацыя у падтрымку акупацыі лесу, якая рабілася актывістамі супраць пабудовы лабараторыі для запланаванага сховішча ядзерных адкідаў.
14 і 16 лютага прайшлі начныя дэманстрацыі і акцыі прамога дзеяння супраць лабараторыі. Вялікая колькасць паліцыянтаў не дала людзям дасягнуць самога будынку ўдзень, але вялікія секцыі забору, умацавання і паваленыя дрэвы былі выкарыстаныя для будоўлі барыкад і шматгадзіннага бою з паліцыянтамі. Тыя ў сваю чаргу ўжывалі слезацечны газ і светашумавыя гранаты. З абодвух бакоў былі параненыя.
«Антыядзерная барацьба ў Бюрэ прыбярэ ядзерныя кампаніі адусюль!» — скончваюць свой прэс-рэліз экаактывісты.
ГЕРМАНІЯ
18 з нямецкай сталіцы прыйшло паведамленне аб падпалы паліцэйскага офісу. 21-22 лютага там пройдзе Еўрапейскі паліцэйскі кангрэс, на які збяруцца паліцыянты, шпікі, паляўнічыя за людзьмі з усей Еўропы: прыватныя ахоўныя прадпрыемствы таксама будуць прадстаўленыя.
Нямецкія анархісты расцэніваюць гэтае зборышча сатрапаў і садыстаў як асабістую знявагу, і ў сваім камюніке кажуць: «Гэтых свінняў проста не павінна быць. Не!»
КУРДЫСТАН
14 лютага паведамлялася аб сутычках паміж курдскімі Атрадамі жаночай абароны (YPJ) і турэцкай арміі. Баі адбыліся ля гораду Амудэ, правінцыя Хасеке – там Турцыя будуе сцяну на мяжы з Сірыяй. Афіцэрка YPJ паведаміла, што курдскі атрад адкрыў агонь па канвою, які увайшоў у прыгранічную вёску Харза.
Паведамляецца аб двух параненых байцах YPJ.
19 лютага паведамлялася, што кааліцыя SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы) вызваліла вёскі Фатаріш і Бір Семарі на дарозе да Ракі. Адзінаццаць ІДІЛаўцаў забітыя.
ЗША
14 лютага (у дзень Святога Валянціна, як іранічна адзначаюць актывісты) чатыры сябры групы «Нью Хэвэн падтрымлівае Стэндін Рок» (Нью Хэвэн – муніцыпалітэт штата Канэкцікут, Стэндін Рок – супольнасць індзейцаў племені Сіў, якія змагаюцца супраць пабудовы трубаправоду Дакота Аксес, — прым.перакл) заблакавалі ўваход у Банк TD, які фінансуе трубаправод Дакота Аксес. Актывісты сцэпілі свае рукі металічнымі цыліндрамі. Паліцыянты не змаглі прайсці праз блакаду, таму вымушаныя былі «арыштаваць на месцы» пратэстоўцаў. Іх абвінавацілі ў парушэнняў правілаў паводзін (па нашаму – у «дробным хуліганстве», прым. перакл.)
Відэа: https://youtu.be/djI4plnvLbk
16 лютага паведамлялася, што група анархістаў разбіла вокны ў офісе «Велс Фарга» у горадзе Лэйсі, штат Вашыгнтон. Група фінансавых і банкаўскіх кампаній «Велс Фарга» фінансуе будаўніцтва трубаправоду Дакота Аксэс і тым самым спрычыняецца да знішчэння навакольнага асяроддзя. Акрамя таго «Велс Фарга» фінансуе групу GEO – кампанію прыватных турмаў, што кіруе таксама цэнтрамі заключэння мігрантаў.
Актывісты заклікаюць усіх атакаваць банкі «Велс Фарга» ўсімі даступнымі метадамі, праз знішчэнне іх маёмасці, банкаматаў і г.д., а таксама не захоўваць грошы ў гэтым банку. «Мы не спынімся, пакуль не будзе болей межаў, турмаў і трубаправодаў»
Больш падрабязна аб сутнасці канфлікту вакло будаўніцтва трубапроваду “Дакота Аксес” вы можаце прачытаць тут: https://pramen.io/2017/01/na-frantah-susvetnaga-supratsivu-24/ .
19 лютага людзі, асацыяваныя з «Ту ріверс кэмп» (даслоўна – Лагер двух рэк. Экалагічны лагер, разбіты у пратэст супраць пабудовы трубаправоду «Транс Пекос Пайплайн», — прым. перакл.) заблакавалі будаўніцтва вышэй згаданага трубаправоду. 55-галонавая бочка з цэментам была скарыстаная каб заблакаваць вароты, што вялі на будоўлю. Каб не даць яе пасунуць, яна была прышпіленая да варотаў. Сем чалавек былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў «захламліванні закрытага аб’екту».
Актывісты змагаюцца супраць пабудовы трубаправоду «Транс Пекос Пайплайн», бо пры яго будоўлі не ўлічваюцца ніякія экалагічныя патрабаванні, ён будзе праходзіць праз пустыню, крохкая экасістэма якой будзе цалкам знішчаная, а таксама пад ракой Рыа Грандэ, што ў выпадку аварыі ставіць пад пагрозу экалагічнай катастрофы цэлы рэгіён.
КАНАДА
15 лютага паведамлялася што анархісты Манрэаля правялі ў раёне Хачалага рэйд па знішчэнню камер відэаназірання. Частка з іх была залітая фарбай, частка – скрадзеная.
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/
http://actforfree.nostate.net/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/
http://earthfirstjournal.org/newswire/