На вуліцы Мірашнічэнка пачалася абарона Курапатаў

На мінулых выходніх стала вядома, што ля дамоў па вуліцы Мірашнічэнка, 53, 51, 49 пачалася вырубка дрэваў і будоўля. Гэта стала магчымым таму, што тэрыторыю будоўлі вывялі з-пад зоны аховы, да якой яна раней належала.

Удзень 20 лютага на месца будоўлі прыйшлі актывісты «Маладога фронту» і разбілі на тэрыторыі наметавае мястэчка, каб перашкодзіць будоўлі. Будаўнікі абнеслі іх плотам і неаднаразова правакавалі бойку. Да вечара на месца прыехалі каля двух дзясяткаў мясцовых жыхароў, якія дапамагалі актывістам выбрацца: яны перарэзалі дрот, якім былі прыкручаныя адна за адной секцыі плоту і часткова разабралі яго.

Адзначаецца, што будаўнікамі кіруюць двое ў цывільным з відэакамерамі ды прараб. Яны загадваюць працоўным нападаць на актывістаў, знасціь палаткі і правакаваць бойкі — тыя, у сваю чаргу, падпарадкоўваюцца і, фактычна, дабраахвотна выконваюць функцыі АМАПу.

Лідар МФ Дашкевіч кажа, што неабыякавыя людзі ездзілі да актывістаў усю ноч, падвозілі гарбату і блінцы.
На спробы будаўнікоў працягнуць працы, актывісты рэагуюць імгненна, і ствараюць перашкоды — кладуцца на дошкі, спыняюць тэхніку. Мясцовыя жыхары таксама не падтрымліваюць планаў будаўнікоў: «Па-першае, там Курапаты, лес, а па-другое, тут была зялёная зона, якая неяк ахоўвала нас ад кальцавой дарогі: дзеці гулялі, людзі хадзілі. А цяпер што? Пабудуюць гэты высокі будынак вакол будуць паркоўкі, машыны.»

Актывісты заклікаюць далучацца да блакады будоўлі і дапамагчы тым, хто трымае кругласутачную варту ў намёце.

Відэа:

Ва ўршочышы «Курапаты» з 1937 па 1941 год адбываліся масавыя растрэлы палітычных зняволеных НКВДшнікамі. Па розных дадзеных, колькасць ахвяраў, што ляжаць у гэтых месцах, складае ад 30 да 250 тысяч. Большасць з іх — вясковая інтэлігенцыя, працоўныя, сяляне, дробныя службоўцы, асуджаныя па «антысавецкіх» артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Крыніцы: http://www.racyja.com/hramadstva/malady-front-baronits-kurapaty/
https://www.facebook.com/AntonMotolko?fref=ts

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.