Межы пратэсту: хто ўсталёўвае і каму яны карысныя?

Калі-некалі можна пачуць, што людзі павінны цярпець злачынства ў свой бок, калі такое злачынства адпавядае законам. А калі і вырашацца на супраціў, то абавязкова мірны і легальны. Ці можна чагосьці дамагчыся такой з пазіцыяй? Анархісты адказваюць – не!

Закон, у тэорыі, есць агульнае для ўсіх правіла, прынятае людзьмі для паляпшэння агульнага дабрабыту і камфорту.

Ці з’яўляюцца большасць сенняшніх законаў праявай волі народу? Не! Бо народ не вылучае законаў, ён іх нават не абмяркоўвае і не зацвярджае. Закон на сёння – праява волі эліты, ён адлюстроўвае толькі яе інтарэсы, час ад часу выпадкова супадаючы з інтарэсамі народнымі. Ці з’яўляецца дзяржаўны закон вымярэннем справядлівасці? Таксама не. Тое, што справядліва для кіраўніцтва краіны і бізнесу, можа быць гвалтам у дачыненні ўсяго астатняга насельніцтва і фармальныя працэдуры прыняцця заканадаўчага акту тут не стануць бар’ерам. Узгадаем: Гітлер прыйшоў да ўлады праз абсалютна законныя і легальныя выбары, а не ваенны пераварот.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Анархія і законы

Справядлівымі могуць быць толькі тыя нормы, якія падзяляе большасць грамадства. А зараз склалася становішча, калі большасць грамадства нават не можа гучна сказаць пра тое, што яна, напрыклад, не прымае інтернет-цэнзуру, як сродак барацьбы са злачыннасцю. Выказаўшы меркаванне можна самому раптам стаць “злачынцам”. Бо вельмі многія законы абараняюць пачуцці менавіта ўлады (пад выглядам размытага паняцця “сацыяльная група”).

Часам законы супярэчаць не толькі волі народа, але і Канстытуцыі, іншым законам і ў некаторых выпадках – самі сабе. Неканкрэтнасць і наяўнасць не растлумачаных тэрмінаў у законах не выпадковыя. Гэткая гібкасць фармулёвак дае магчымасць караць толькі халопаў, захінаючы хаўруснікаў улады і не даючы нагоды для ўзбурэння грамадству, якое амаль што моліцца на выкананне фармальнай законнасці. Але калі трэба прама парушыць закон – дзяржава гэта робіць. Тое, што дазволена “быкам”, не дазволена шэраговым Пецям. Фармальна забараніўшы гвалт, дзяржаўныя быкі сярод белага дня збіваюць мірных пратэстоўцаў, гвалтуюць затрыманых у пастарунку. А калі спатрэбіцца, увядуць чразвычайнае становішча і будуць забіваць без суда і следства. Прычым цалкам законна.

Хапае свавольства і з боку іншых дзяржаў і тое, што там такіх выпадкаў крыху менш, чым у Беларусі, гэта заслуга толькі грамадскай супольнасці, якая дамаглася павагі да сваіх правоў праз пратэст і супраціў. Менавіта праз пратэст, а не праз подпіс петыцый і скаргі ў ЕСПЧ. Пратэст, калі нават і мірны, але часцей за ўсё нелегальны. Хтосьці з вядомых аднойчы сказаў: “легальны пратэст гэта самая смешная форма рабства”. Сапраўды, калі за дазволам на пратэст людзі звяртаюцца да начальнікаў – гэта і не пратэст увогуле. Бо дзяржава саступае толькі пад ультыматыўным ціскам грамадства, калі адчувае магчымасць страты ўлады і ідзе на саступкі дзеля яе захавання. Калі ж вы яшчэ не выйшлі за межы гульні, якія намалявала дзяржава, значыць вы яшчэ не раззлаваныя настолькі каб сапраўды яе напалохаць.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Жэстачайшы пыл у вочы — разбіраем  новы закон аб масавых мерапрыемствах.

Дзяржава і народ гэта антаганісты. Смешна чуць, як дзяржаўныя чыны «раскрываюць» карупцыйныя схемы, бо сам стан, калі лёс цэлага народу можа вызначаць па свайму меркаванню невялічкая купка людзей, гэта ўжо і ёсць самая страшэнная карупцыйная схема. Сапраўдны рэйдарскі захоп не толькі рэсурсаў, але і нашага з вамі жыцця.

Калі ў ваш дом прыходзіць злачынца, вы думаеце аб тым, каб захаваць маёмасць і жыццё, а не аб тым, каб не парушыць закон. Бо таго, хто гуляе не па правілах, можа перамагчы толькі выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі. У справе абароны волі і жыцця вы маеце права адказваць гвалтам на гвалт. Права маральнае, а не юрыдычнае, канешне, бо дзяржава ніколі не дазволіць парушыць сваю манаполію на гвалт. І можна сесці нават калі ты абараняў мінакоў ад нападу невядомых у цывільным.

Анархісты выступаюць за самакіраванне грамадства і парадак пабудаваны на агульнай самадысцыпліне і адказнасці вольных людзей. Бо, калі ўсе пытанні, якія цябе кранаюцца ты вырашаеш самастойна, то абдуманасць і асцярожнасць дзеянняў становяцца неабходнасцю. А сродкі дасягнення такога грамадства існуе мноства. Але галоўнае – памятаць, што законы — гэта ланцуг для захавання старых парадкаў і ўлады меншасці

Юрый Белоў для pramen.io

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.