«Сталі даражыць працоўнымі месцамі»

Феерычны па свайму цынізму адказ атрымала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ад Адміністрацыі прэзідэнта. Некаторы час таму яна накіравала зварот з просьбай адмяніць падатак на дармаедства «без усялякіх агаворак».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ўладзімір Міцкевіч напісаў у сваім адказе, што «рэалізацыя дэкрэта №3 накіраваная не столькі на папаўненне бюджэту, колькі на прадухіленне ўтрымальніцкіх настрояў у грамадстве». Менавіта так — «утрымальніцкіх настроеў» — піша чыноўнік з адной з самых высокааплатных дзяржаўных службаў, што цалкам знаходзяцца на ўтрыманні падаткаплацельшчыкаў.

«На прадпрыемствах Беларусі запаволілася цякучасць кадраў, былі запоўненыя многія незапатрабаваныя раней вакансіі. Людзі сталі даражыць сваімі працоўнымі месцамі, забяспечваючы стабільнасць працоўных рэсурсаў прадпрыемстваў» — кажа ён, такім чынам у пазітыўным ключы падкрэсліваючы той факт, што людзі, што атрымліваюць жабрацкі заробак ці пакутуюць ад злоўжыванняў начальства, баяцца страціць нават такую працу. Міцкевічу, пэўна, і прыгоннае права спадабалася б. Вядома, стаяць за станком, мыць падлогу, вучыць дзяцей ці глядзець за хворымі за 300 рублёў у месяц яму ніколі не прыйдзецца — чаму б не паразважаць аб тым, як гэта добра, калі раб ведае свае месца?

І, зрэшты, чыноўнік дадае: «Паводле праведзенага маніторынгу дакумент падтрымлівае большая частка грамадзян, занятых у рэальным сектары эканомікі».

На гэткі цынізм і бязглуздую хлусню Міцкевічу можна адказаць толькі адно: калі вы так турбуецеся аб грамадскай думцы, правядзіце сярод працоўных «маніторынг» аб тым, што трэба рабіць і куды сябе падзець чыноўнікам Адміністрацыі прэзідэнта. Мусіць, шмат новага даведаецеся.

Прадстаўнікі ўлады працягваюць нахабна здзекваююца з людзей, расказываючы ім жа аб тым, як яны падтрымліваюць рабаўніцкія законы, і аб тым, што гэта вельмі добра, калі чалавек не можа звольніцца і перайсці на нармальную працу. Адзіны дзейсны метад барацьбы з дзяржаўнымі хамамі і паразітамі — рашучы пратэст і прамая адмова плаціць якія б то ні было падаткі.

Нагадаем, 17 лютага ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы пачнецца «Марш абураных беларусаў» за скасаванне закона ад дармаедстве.

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=184928

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.