10 сакавіка ў мінскім Доме правасуддзя затрыманы сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які прыйшоў на абвяшчэнне прысуда суда Першамайскага раёна па так званай «справе антыфашыстаў».
Пасля агучвання прысуду некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы. Сярод іх і Зміцер Паліенка. Ён быў адзіным, каго затрымалі.
Пазней стала вядома, што Зміцер Паліенка дастаўлены ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска. Яго вінавацілі па арт. 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства» і 23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асобаў» і прысудзілі да 7 сутак арышту.
Крыніца: https://spring96.org/be/news/86134