Сёння ад 17 да 20 гадзін на офісе Беларускай партыі «Зялёныя» планавалася правесці збор рэчаў, ежы і грошай для затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску і асуджаных на суткі. Запрашалі далучацца ўсіх ахвотных дапамагчы, абвесткі распаўсюджваліс адкрыта.
Прыкладна ў 17.45 на офіс партыі на вул. Фабрыцыуса, 4 прыйшлі мусара ў цывільным і ў форме, і з нагоды «устанавіць асобы» прысутных затрымалі ўсіх, хто там знаходзіўся — 13 чалавек. Усіх іх, акрамя журналістаў, аформілі па арт. 17.1 КААП (Дробнае хуліганства). У Маскоўскім РУУСе засталося 10 чалавек.
Людзі, які збіраліся падтрымаць акцыю, працягвалі падыходзіць, але дапамагчы яны так і не здолелі. Есць інфармацыя, што мусара забралі тыя грошы, што паспелі сабраць.
Як мінімум у часткі затрыманых заўтра адбудзецца суд.
Такім чынам працягваецца палітыка нахабнага запужвання і тэрору — спыняюцца нават спробы праявіць салідарнасць. Адзінае, чым мы можам адказаць на гэта — яшчэ большай салідарнасцю і смеласцю. Калі ласка, працягвайце дапамагаць затрыманым і іх сем’ям. Група дапамогі ўкантакце: https://vk.com/arrestedhelp
Разам мы мацней, чым уся іхняя бесчалавечная машына!
Фота «Радыё Свабода».