Салідарнасць з Варшавы

Прыйшло нам на е-мэйл:

«24 сакавіка беларускія і польскія анархісты зладзілі каля беларускага пасольства у Варшаве акцыю салідарнасці з затрыманымі актывіст(к)амі ў Беларусі.

Мы патрэбуем вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў дэманстрацыяў у Беларусі, спыніць палітычны пераслед актывістаў, анархістаў і журналістаў. Мы патрабуем спыніць міліцэйскае беззаконне і адмяніць Дэкрэт №3» — заявілі ўдзельнікі пікету.

Актывісты заклікалі:
«Для народу дармаед — бюракрат, чыноўнік, мент»,
«Хватит чая с малиновым вареньем»,
«Салідарнасць — нашая зброя»,
«Свабоду палітвязням».

 

Агулам у пікеце ўзялі ўдзел 50-60 чалавек.

Акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі актывіст(к)амі адбыліся таксама ў Кракове, Гданьску, Львове, Лондане, Хельсінкі, Санкт-Петербургу, Ялце, Тель-Авіве і інш.»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.