На франтах сусветнага супраціву — выпуск №29

Пратэсты супраць «тунеядства» гэта добра, але ў астатнім свеце адбываеца мноства не менш цікавых рэчаў. Не замыкаемся ў нацыянальных межах і памятаем, што анархісцкая барацьба носіць глабальны характар!

ГРУЗІЯ

Увечары 11 сакавіка ў Батумі пачаліся вулічныя беспарадкі, якія працягваліся ўсю ноч.

Натоўп у тысячу чалавек выйшаў пратэставаць супраць дзеянняў патрульнай паліцыі напярэдадні ўвечары пасля таго, як за бойку з паліцыяй былі затрыманыя шасцёра грамадзян. Затрыманыя пратэставалі супраць штрафу, які, як яны кажуць, быў выпісаны незаконна.

Удзельнікі мітынгу патрабавалі вызваліць затрыманых а таксама звольніць начальніка батумскай паліцыі. Яны ўчынілі пагром вакол будынку, кідалі камяні і спалілі некалькі паліцэйскіх машын. Паліцыя ў адказ выкарыстала слезацечны газ. Паведамляецца аб 21 пацярпелых, з якіх 11 – паліцыянты.

 

Відэа: http://www.euronews.com/2017/03/12/demonstration-turns-violent-in-georgia

 

ФРАНЦЫЯ

7 сакавіка 55 школьнікаў (у тым ліку 44 непаўнагадовых) былі арыштаваныя пасля сутыкненняў з паліцыяй ў ліцэяў «Сюжэ» ў Сэн-Дэні, «Поль Элюар» і «Фрэдэрык Бартальдзі». Хваляванні пачаліся з падпалаў, пасля чаго сілы «парадку» эвакуявалі вучняў з «Сюжэ». Перад ліцэям і на навакольных вуліцах адбыліся жорсткія сутыкненні паміж маладымі людзьмі і паліцыяй. Пратэстоўцы закідвалі паліцыянтаў камянямі і падпальвалі ўрны, паліцыя ўжывала слезацечны газ і шумавыя гранаты.

 

ГРЭЦЫЯ

8 сакавіка анархісцкая група «Рубікон» правяла захоп офісу камерцыйнай фірмы, віннай у смерці працоўнага-кіроўцы. 14 лютага Панаётіс Вреттарос, бацька двух дзяцей, загінуў у ДТЗ. Інцыдэнт адбыўся на працы, дзе Панаётіс працаваў больш за 16 год, і,як паведамляюць актывісты, прычынай ДТЗ стала імкненне фірмы максімізаваць прыбытак. Ягоная смерць не пацягнула за сабой прабачэнняў альбо кампенсацый ад наймальнікаў.

Група «Рубікон» захапіла офіс фірмы і вывесіла з яго вокнаў банер.

Пасля акцыі 15 чалавек былі затрыманыя паліцыяй, але выпушчаныя праз гадзіну.

Відэа: https://youtu.be/tO3mm0UnI3E

 

 

8 сакавіка грэцкія фермеры біліся са спецназам на прыступках міністэрства сельскай гаспадаркі у цэнтры Афін. Паліцыя адказала слезацечным газам, каб не дазволіць пратэстоўцам уварвацца ў міністэрства. Фермеры незадаволеныя павелічэннем падаткаў і мерамі эканоміі, якія прадпрымае левы ўрад.

Відэа: http://www.euronews.com/2017/03/09/farmers-protest-turned-into-heavy-clashes-in-athens

 

ІТАЛІЯ

11 сакавіка італьянская «Паўночная Ліга» — ультраправыя нацыяналісты планавалі правесці шэсце ў горадзе Напалі. Жыхары горада выступілі супраць фашысцкага мерапрыемства. Мірную дэманстрацыю ачоліла жонка мэра Напалі. Футбольныя хуліганы горада сумесна з палітычнымі радыкаламі акупавалі гарадскую ратушу, дзе лідар «Паўночнай Лігі» Сальвіні мусіў выступаць.

Відэа: http://www.euronews.com/2017/03/11/naples-protests-against-campaign-visit-by-northern-league-leader

 

КУРДЫСТАН

9 сакавіка паведамлялася, што сілы аперацыі «Гнеў Еўфрату» прасунуліся да Ракі на фронце Абу Хесеб. На гэтым шляху была вызваленая вёска Джезра на ўсходзе Ракі а таксама заходняя частка вёскі Дейр ез-Зор. Шмат баевікоў ІДІЛ былі забітыя. Перад атакай на вёскі цывільныя асобы былі выведзеныя і размешчаныя ў бяспечных месцах.

МЬЯНМА

9 сакавіка паведамлялася, што падчас працоўных пратэстаў у Мьянме працоўныя ажыццявілі сабатаж: вывелі са строю вытворчую лінію на прадпрыемстве кітайскай тэкстыльнай кампаніі «Ханьчжоў хандред-текс гармент».

Канфлікт працягваецца каля месяцу, і ў ходзе яго адбыліся напады на прадстаўнікоў адміністрацыі. Па меркаванні аналітыкаў, ён сведчыць аб неабходнасці для ўраду Аун Сан Су Чжы правесці неадкладныя сацыяльныя і працоўныя рэформы.

Вытворчасць на буйной фабрыцы спынена з 9 лютага. Па словах працоўных актывістаў, ягонай прычынай з’яўляецца сацыяльная неабароненасць працоўных. Канфлікт пачаўся са страйку напрыканцы студзеня пасля звальнення мясцовага прафсаюзнага лідара. Працоўныя – пераважна жанчыны – патрабавалі павялічыць сістэму праверкі эфектыўнасці працы і аплату бальнічных. Дзесяткі жанчын акружылі і збілі кітайскага менеджера.

Напрыканцы лютага сотні працоўных штурмавалі завод і пашкодзілі аб’екты, уключаючы тэкстыльнае абсталяванне, кампутары і камеры назірання.

Напрыканцы мінулага году працоўныя ўжо дабіліся выплаты затрыманай кампенсацыі за звышурочную працу у памеры 51 тысячы даляраў ЗША.

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.