Пра мазырскую анархістку і канфіскаваныя пісталеты

Некалькі дзён таму вялікая колькасць СМІ, са спасылкай на МУС, растыжыравала паведамленні аб вобшуку у кватэры мазырскай анархісткі, пры якім былі канфіскаваныя пісталеты. Мы таксама пісалі аб гэтым ператрусу (https://pramen.io/2017/03/repressii-protiv-anarhistov-hronika-poslednih-3-h-sutok/).

Аднак менты і СМІ, якія паспяшаліся паўтарыць іхнія словы, «забыліся» сказаць, што гэтыя пісталеты — пнеўматычны і страйкбольны. Сама нашая паплечніца пракаментавала вынікі ператрусу наступным чынам: «Хачу ўдакладніць, што пісталеты — адзін пнэўматычны, а другі страйкбольны — зьяўляюцца дазволенымі і раней ужо канфіскоўваліся, пасьля чаго была праведзена экспэртыза і мне іх вярнулі назад. На фота з брашурамі нават відаць пакет са страйкбольнымі плястыкавымі шарыкамі. Гумовы нож, шокер, пярцовыя балёны і маскі таксама не зьяўляюцца забароненымі прадметамі і прадаюцца ў вольным доступе. Бронекамізэлька не баявая — у ёй няма плітаў. Якое дачыненьне гэтыя рэчы маюць да справы пра заліваньне білбордаў фарбай, я ня маю паняцьця»

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28388054.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.