«Будзеце стачкі ладзіць — на вашае месца прыдуць іншыя» — стыхійны страйк у Салігорску

12 красавіка на 1-м рудаўпраўленні ААТ «Беларуськалій» адбыўся стыхійны сход. Работнікі УСП Трэст «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу, тым самым выказаўшы сваю незадаволенасць зніжэннем аплаты працы.

— Заробак упаў удвая, я ў сакавіку 2016 года зарабляў 1400 рублёў, сёння — 710. Людзі сёння пачалі абурацца, кажуць: як жыць далей? Атрымалі па 280 рублёў, а трэба выплачваць крэдыты, за што жыць? Такога ніколі не было! — паведамляе старшыня НПГ Трэст «Раммантажбуд» Сяргей Баброў

Рабочыя пайшлі да лінейнага кіраўніцтва, каб яны выклікалі кіраўніцтва трэста. У сваю чаргу дырэктар трэста Курбыка В. М. яшчэ больш абурыў работнікаў, заявіўшы, што няма такога падзення заробку, пра якое кажуць людзі. На думку работнікаў, замест таго, каб паспрабаваць вырашыць праблему, ён толькі пагоршыў яе. Дзве гадзіны размоў — а ў выніку ні да чаго не прыйшлі. У сваю чаргу дзяржаўны прафсаюз, як заўсёды, змаўчаў.

https://youtu.be/I1RhMMymGzA

Сяргей Баброў кажа, што ў размове з кіраўніцтвам працоўныя паводзілі сябе годна, хоць кіраўніцтва, як бачна на відэа, і пагражала ім звальненнем:

— Рэальна адчуваю падтрымку нашых працаўнікоў, нягледзячы на тое, што не арганізоўваў нічога, усё атрымалася спантанна. І гэта выдатна, што людзі самаарганізаваліся, у гэтым я бачу толькі станоўчае. Прычына ў відавочным недаглядзе кіраўніцтва, бо праблема ўзнікла не сёння, а яшчэ пачынаючы са студзеня пачалося падзенне заробкаў. Мы хацелі агучыць гэтыя праблемы на сходзе ўчастка РМУ ў сакавіку, але з кіраўніцтва трэста, акрамя начальніка ўчастка, ніхто не прыйшоў. Убачыўшы такое стаўленне, народ устаў і проста сышоў са сходу.

Са слоў Сяргея, работнікам 1-га РУ званілі работнікі з іншых пляцовак, з 2, 3 і 4-га рудаўпраўленняў, якія заявілі і нам, і свайму кіраўніцтву пра падтрымку нашага патрабавання.

Кіраўніцтва прапанавала сабрацца заўтра, выбраўшы асноўных прадстаўнікоў ад працоўнага калектыву, аб чым яны будуць гаварыць, не вядома, улічваючы тую танальнасць, у якой праходзіла сённяшняя гутарка.

Тым больш адразу ж пасля гэтага выпадку работнікі адчулі найстражэйшы кантроль за распарадкам працоўнага часу. Натуральна, будуць лавіць і сачыць, мяркуе актывіст прафсаюзу. Ужо пайшлі ў адрас НПГ абвінавачванні ў падрыхтоўцы гэтай акцыі, вядома ж, лягчэй шукаць вінаватых у сваіх праліках.

Нагадаем, у лютым таксама два страйкі адбыліся ў Дзятлаўскім раёне: https://pramen.io/ru/2017/02/hvalyavanni-pratsounyh-na-slonimskim-vinzavodze/

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=189043

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.