На франтах сусветнага супраціву

РАСІЯ

Працягваецца страйк дальнабойшчыкаў у Расеі – ужо 2 месяцы. Разам з ім працягваюцца і затрыманні. 24 траўня на 51-м кіламетры МКАД байцы Расгвардыі затрымалі 23 дальнабойшчыкаў і Аб’яднання перавозчыкаў Расеі, іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным мітынгу. На наступны дзень затрыманых адпусцілі.

 

ГЕРМАНІЯ

У ноч на нядзелю, 28 траўня актывісты з дапамогай мясцовых жыхароў пачалі капаць роў упоперак вуліцы Лебіг у раёне Фрыдрыхштайна (раён Берліна), каб не дапусціць праезду тэхнікі і аўтамабіляў на вуліцу Рыгер для высялення сквота. Пасля таго як актывісты пачалі, хутка прыехалі два паліцэйскіх мікрааўтобуса, якія атакавалі уваход памяшканне Рыгер94 – як паведамляюць відавочцы «звар’яцелыя свінні пачалі проста біць усіх, да каго маглі дацягнуцца». У адказ у іх паляцелі камяні. Хутка на месца прыбыло яшчэ чатыры паліцэйскіх мікараўтобуса, але ім гэта не дапамагло: спачатку адзін мікрааўтобус з’ехаў пад градам камянёў, а потым і астатнія. Пяць пратэстоўцаў былі затрыманыя, але лакальны бунт так і не быў падаўлены: мясцовыя жыхары і актывісты адстаялі вуліцу а паліцыянты вымушаныя былі адступіць.

На фота: мент, што атрымаў камянём у галаву і роў, закапаны муніцыпальнымі службамі.

 

 

ГРЭЦЫЯ

Ноччу ў панядзелак 22 траўня група паплечнікаў атакавала Міністэрства культуры ў раёне Экзархія (Афіны) кактэйлямі Молатава. Атака была патлумачаная двума прычынамі:

— Ушанаванне памяці Маурыцыя Маралеса, які загінуў у Сант’яга 22 траўня 2009, калі пераносіў бомбу для таго, каб падарваць акадэмію турэмшчыкаў – бомба ўзарвалася заўчасна.

— Паслаць пажаданні сілы анархісту Эрыку Кінгу, які адбывае свой 10-гадовы тэрмін у ЗША за атаку дзяржаўнага будынку у Канзас Сіті кактэйлем Молатава у верасні 2014. «Мы падтрымліваем міжнародны заклік да салідарнасці з Эрыкам 28 чэрвеня.» — пішуць паўстанцы.

 

КУРДЫСТАН

24 траўня паліцэйскі афіцэр забіты падчас баёў з Курдскімі атрадамі абароны ў правінцыі Шырнак.

25 траўня паведамлялася: у правінцыях Ван, Хакары, Ары, Шырнак, падчас баёў з курдскімі паўстанцамі была забіта шэсць турэцкіх салдатаў, афіцэр паліцыі і вясковы ахоўнік.

У той жа дзень іншы салдат быў забіты ў раёне Шемдінлі у правінцыі Хакары падчас карнай аперацыі турэцкай тэрарыстычнай дзяржавы.

У тыя ж дні курдскія атрады правялі рэйд на блокпост турэцкай арміі ў горнай мясцовасці правінцыі Ары, каля іранскай мяжы. Два салдата забітыя, чацвёра параненыя.

27 траўня паведамлялася што атрады HPG (Атрады народнай абароны – узброенае крыло ППК) выпусцілі справаздачу баявых дзеянняў на гары Тендурэк у правінцыі Хакары. Байцы прыцягнулі ўвагу да вайсковай прапаганды Турцыі, якая спрабавала схаваць цяжкія страты, якія турэцкая армія панесла ў выніку дзеянняў партызан – найбольш паспяховых за апошнія гады.

Падчас аперацыі ў раёне Като байцы прасачыліся на пазіцыі спецназу на узвышшы Гезнакс 24 мая і нанеслі ўдар. Была знішчаны 4 лагеры і 2 тэнты, 12 спецназаўцаў забіта, многія параненыя. Тыя хто выжыў закінулі свае пазіцыі і збеглі з высаты.

Паміж 23 і 25 траўня адбываліся баі на гары Тендурэк, падчас якіх забітымі засталіся 45 салдат ворага, а курдскія атрады захапілі 1 кулямёт, 1 аўтаматычную вінтоўку, 1 гранатамёт і 1 цеплавізар, а таксама вялікую колькасць амуніцыі. Месца сутычкі «прасавала» турэцкая авіяцыя і артылерыя. Паўстанцам атрымалася пашкодзіць адзін з верталётаў.

 

 

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

ЗША

26 мая паведамлялася: ў горадзе Коўкітлэм актывісты-эколагі паспрабавалі сарваць штогадовую сустрэчу інвестараў карпарацыі Імперіал Металс.

Яны трымалі банер, які нагадваў аб наступствах разбурэння дамбы Маунт Полі ў Канадзе ў 2014 годзе і наступствах гэтай экалагічнай катастрофы. Ахоўнікі гатэля, дзе праходзіў саміт, выклікалі паліцыю, і загарадзілі уваход у пакой дзе адбывалася канферэнцыя.

Агулам на падмогу ахове прыехала 14 паліцыянтаў. Адзін з пратэстоўцаў паспрабаваў прабіцца праз іх шэраг, але быў пабіты і арыштаваны.

 

 

КАНАДА

23 траўня паведамлялася што група аўтаномных радыкальных эколагаў Манрэалю акупавала офісы кампаніі ЕАКОМ Тімбер у знак пратэсту супраць планаў кампаніі вырубіць лес у асяроддзі пражывання аленяў карыбу ў Паўночным Квебеку, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Кампанія ўжо будуе дарогу ў зоне, якую яны спадзяюцца вырубіць, таму барацьба актывістаў далёкая ад заканчэння.

Відэа:

 

 

МЕКСІКА

«Нашыя памерлыя – чорнае насенне і ўгнаенне канфрантацыі, які падкрапляе актуальнасць бунту і значнасць любога жэсту, які супрацьстаіць уладарам. Каб распаўсюджваць і прапагандаваць сілу іхняй барацьбы і ідэй важна падмацоўваць нашае сённяшняе, каб ніколі не забыцца і развіваць практыку перманентнага паўстання […] Калектыўна альбо індывідуальна – мы працягнем атакаваць. Мы выбіраем сабатаж нармальнасці панурага грамадства, якое адказнае за сваё актыўнае самазнішчэнне. Сустракаючы апатыю, цішыню мас і сацыяльныя рухі, якія здраджваюць крыві памерлых. Маючы перад сабой разарэнне і рабаванне нашых мясцін, будучы прысуджанымі да нежывой рэчаінасці: абіраем вулічны бой, агонь і парушэнне сацыяльнага міра!» — пішуць анархісты-паўстанцы з Мексікі.

Зранку 22 траўня, праз 8 год пасля смерці Маўрыкіа Маралеса анархісты размясцілі выбухова-запальнічае прыстасаванне ля салона раскошных аўтамабіляў, незваротна пашкодзіўшы некалькі машын.

«Мы працягнем супрацьстаяць гэтай рэальнасці ўсімі даступнымі метадамі, калі палічым патрэбным, і не пакінем усё ў руках Дзяржавы і яе машыны рэпрэсіі» — пішуць паўстанцы.

Адказнасць узялі на сябе «Нефармальныя анархічныя індывідуумы» — FAI-FRI

 

 

 

БРАЗІЛІЯ

24 мая ў сталіцы краіне горадзе Бразіліа адбылася шматлюдная маніфестацыя розных палітычных сіл супраць прэзідэнта Тэмера, якога абвінавачваюць у карупцыі. Асноўны лозунг пратэстоўцаў: «Выбары ЗАРАЗ!».

У выніку дэманстрацыі больш за 3 міністэрствы былі цалкам знішчаныя. Міністэрства Сельскай гаспадаркі і фінансаў былі спаленыя, і ўсе суседнія будынкі былі эвакуяваныя. Анархісцкія графіці наўвакол дапаўнялі карціну.

Паліцыя адказала жорстка: некалькі чалавек былі параненыя, была нават інфармацыя ад параненых ад рэальных пуль.

Важна адзначыць спробы палітычных партый маніпуляваць пратэстаў а таксама авангардызм левых. Мы падкрэсліваем, што выбары не могуць змяніць корань праблемы, якая палягае ў структуры грамадства, а не ў яго кампанентах.

 

 

25 траўня у Рыа-Дэ-Жанэйра адбыліся сутычкі дзяржслужачых падчас дэманстрацыі супраць палітыкі прэзідэнта Мігеля Тэмера і губернатара Рыа Луіза Фернандеса Пезао. Каля 300 чалавек сабраліся для пратэсту супраць пенсійнай рэформы насупраць заканадаўчай асамблеі, якая галасавала за падвышэнне пенсійных унёскаў для дзяржслужачых, многія з якіх не атрымлівалі заробкаў месяцамі з-за фінансавага крызісу ў горадзе.

Відэа: www.euronews.com/2017/05/25/violent-protests-sweep-brazil

 

ЧЫЛІ

Вальпарыса. На мінулым тыдні паведамлялася, што студэнты-анархісты ў горадзе спалілі сімбалічную барыкаду ў памяць аб загінулым 8 год таму Маўрыцыа Маралесе.

 

 

25 траўня, Сант’яга. Мясцовыя анархісты нагадалі аб смерці Маўрыцыя Маралеса, уступіўшы ў вулічныя баі на вуліцах горада. Тэлеканалы паведамлялі аб выбухах і атаках на паліцыю з выкарыстаннем кактэйлю Молатава. Пры гэтым у той дзень абышлося без арыштаў.

 

АЎСТРАЛІЯ

24 мая паведамлялася што два актывісты прыкавалі сябе да нагружанага цягніка з вугалем у Квінслэдзе, Аўстралія. Акцыя была прадпрынятая групай актывістаў, якія выступаюць супраць новых вугальных праектаў у Квінслэндзе. Прыватная фірма будуе ў гэтым раёне чыгунку, па якой вугаль будзе дастаўляцца з Галільскага вугальнага басейну: выкарыстанне вугалю ў якасці паліва нанясе значную шкоду мясцовай прыродзе.

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *