На франтах сусветнага супраціву — выпуск №30

ФРАНЦЫЯ

Тысячы людзей выйшлі 27 красавіка на вуліцы Парыжу, Рэна і Нанта, пратэстуючы супраць кандыдатаў 2-га тура прэзідэнцкіх выбараў.

Многія парыжскія ліцэі таксама былі блакіраваныя школьнікамі, што пратэставалі. Ужо ў 8.30 каля 20 сталічных ліцэяў у той ці іншай ступені далучыліся да пратэстаў. Чатыры ліцэі былі цалкам блакіраваныя і яшчэ 6 — часткова.

Перад ліцэям Вальтэра ў 11-й акрузе сабралася сотня маладых людзей, некаторыя з якіх – з закрытымі тварамі. Уваход ва ўстанову быў загароджаны урнамі і бакамі. Дэманстранты сабраліся пад транспарантам: «Ні Марын, ні Макрона, ні радзімы ні гаспадары!» «Выбары – вашыя, будучыня – нашая!». Быў падняты анархісцкі сцяг.

У 11 раніцы не менш за 1000 чалавек, у большасці – ліцэісты. Сабраліся на плошчы Рэспублікі. Дэманстранты рушылі да Плошчы Бастылі, потым па бульвары Бамаршэ, дзе адбыліся сутычкі з паліцыяй. Пратэстоўцы білі вітрыны банкаў і закідвалі паліцыянтаў рознымі прадметамі.

Аналагічныя сутыкненні адбываліся і ў Рэны. Над дэманстрантамі лятаў паліцэйскі гелікоптар.

Пратэстоўцы скандзіравалі: «Высылайце не імігрантаў і нелегалаў – высылайце Марын Ле Пэн».

Меншыя па колькасці маршы адбыліся таксама ў Тулузе, Діжоне, Клермон-Феране.

ШВЕЙЦАРЫЯ

Падчас тыдню дзеянняў супраць анархістаў, якіх зараз судзяць за рабаванне банку у Аахене, у Базэлі быў спалены банкамат.

 

 

ІЗРАІЛЬ\ПАЛЕСЦІНА

28 красавіка на Заходнім беразе ракі Ярдан адбыліся сутыкненні паміж ізраільскімі атрадамі і палесцінцамі, што пратэстуюць у падтрымку зняволеных у ізраільскіх турмах.

Палесцінскія палітычныя партыі заклікалі правесці «дзень гневу» супраць дрэнных умоў утрымання ў ізраільскіх турмах. Каля 1500 палецінскіх зняволеных працягваюць бестэрміновую галадоўку супраць ізраільскай палітыкі, якая дазваляе пазбаўляць палесцінцаў свабоды без прад’яўлення абвінавачвання. Гэтая палітыка была прынятая ў 1980м годзе.

Ізраіль заявіў, што не будзе весці перамовы з галадоўшчыкамі.

Відэа: http://www.euronews.com/2017/04/28/west-bank-clashes-erupt-as-palestinians-protest-prisoner-conditions

 

КУРДЫСТАН

27 красавіка паведамлялася што курдскія атрады YPG/YPJ (Атрады народнай абароны\Атрады жаночай самаабароны) падбілі бранявік Турэцкай арміі падчас сутыкненняў, якія ўніклі ў весцы Сушік, у 8 км на захад ад горада Тель Абь’яд (курд. Гір Спі), кантон Кабані.

Відэа:

 

 

У той жа дзень крыніцы з YPG паведамілі аб забойствы 17 турэцкіх салдатаў і раненні 3-х падчас бою ў кантоне Афрын. Там таксама быў знішчаны турэцкі бранявік.

З ранку 25 красавіка Турэцкая армія працягвае артэлерыйскія абстрэлы кантона Афрын.

ВЕНЕСУЭЛА

У Венесуэле працягваецца чацвёрты тыдзень анты-ўрадавых пратэстаў: людзі патрабуюць лепшых умоў жыцця і вызвалення палітычных зняволеных.

Сілавыя структуры Венесуэлы атакуюць дэманстрантаў на вуліцах. Колькасць забітых пераваліла за 29. Сярод забітых як дэманстранты, так і прыхільнікі ўраду. Тыя, хто падтрымлівае ўрад правялі свае дэманстрацыі, каб выказаць падтрымку прэзідэнту Мадура.

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/04/27/venezuela-to-quit-organisation-of-american-states-as-protests-continue

http://www.euronews.com/2017/04/26/venezuela-death-toll-rises

 

БРАЗІЛІЯ

Удзельнікі пратэстаў падпальвалі аўтобусы, блакавалі дарогі і ўступалі ў бойкі з паліцыяй падчас усеагульнага страйку 28 красавіка ў Бразіліі. У многіх гарадах спыніўся рух транспарту. Страйкоўцы пратэставалі супраць неаліберальных змен у працоўным і пенсіённым заканадаўстве а таксама карупцыі. У Рыа-Дэ-Жэнэыйра пасля шматгадзінных баёў з паліцыяй пратэстоўцы сабраліся ля будынку Нацыянальнага сходу. Паліцыянты спрабавалі разагнаць іх слезацечным газам. У адказ тыя сталі паліць вогнішчы прама на вуліцах.

У Сан-Паулу тысячы людзей прайшлі да дому прэзідэнта Тэмера і пачалі штурм агароджаў, якім ён быў акружаны. Паліцыянты адказалі слезацечным газам.

Падчас пратэстаў анархісцкая моладзь граміла вітрыны банкаў і магазінаў, знішчала банкаматы.

У Сан-Паулу большасць прыгарадных цягнікоў і метро не працавалі, усе аўтобусы ўсталі на вуліцах. У Рыа-Дэ-Жэнэйра аўтобусы зранку працавалі толькі часткова, потым іх нармальная праца ўзнавілася. У сталіцы краіны – горадзе Бразіліа не працавала метро.

«Мы патрабуем сваіх правоў, як працоўныя, таму што прэзідэнт краіны прапанаваў закон, па якому людзі будуць працаваць больш, а жыць меней, таму што атрымаюць пенсію, толькі калі збяруцца паміраць» — растлумачыў Эдгар Фернандіс, докер, што ўдзельнічаў у акцыях пратэста ў Рыа.

Прафсаюзы сцвярджаюць, што ў страйку прама ці ўскосна (не могучы дабрацца да працы) ўдзельнічала 35 мільёнаў бразільцаў – больш за траціна працоўнага насельніцтва краіны.


 

 

МЕКСІКА

27 красавіка карэнныя жыхары штата Оахака, прадстаўнікі супольнасці сапатэкаў працягнулі інтэнсіўную мабілізацыю для кругласутачнай блакады будаўніцтва трасы Техуантепек-Хучытак.

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.