На франтах сусветнага супраціву — выпуск №31

ГРЭЦЫЯ

Паведамленне анархісцкай групы «Рубікон», апублікаванае на ангельскай мове 8 мая: «Аўкцыёны – табу ў публічным дыскурсе. У тэорыі, ніхто не любіць аўкцыёны. Урады мусяць забяспечваць працэдуру пасрэдніцтва, каб пазбегнуць продажу маёмасці з аўкцыёнаў. Банкі кажуць нам, што яны не хочуць аўкцыёнаў, бо яны лічацца стратнымі. Натарыусы, як лічацца, пазбягаюць удзелу ў гэтай працэдуры, бо маюць пэўны ўзровень сацыяльнай эмпатыі.

Нажаль, гэта не можа быць усёй праўдай. Аукцыёны адбываюцца ў судах кожны тыдзень, па серадах, з 16.00 да 17.00. Мы бачылі, як дом беспрацоўнага бацькі чатырох дзяцей, які страціў працаздольнасць на 85%, выстаўляўся на аўкцыён 4 разы за два месяцы. Іншы выпадак: дом сям’і з 6 чалавек прадаваўся з аўкцыёну за доўг у 3870 еўра на карысць кампаніі Перфект Клін, якая мае будынак на сваім балансе. У іншым выпадку, тая ж кампанія спрабавала прадаць з аўкцыёну кватэру ў 49 квадратных метраў дзеля пакрыцця доўга ў 2500 еўра. Але гэтыя выпадкі – толькі вяршыня айсбергу. У такім горадзе як Афіны, дзе больш за 100 000 дамоў пустуе, у той час як тысячы спяць на вуліцах, мякка кажучы, вызывае гнеў той факт, што з-за аўкцыёнаў людзі робяцца бяздомнымі.

Адзіная прычына, чаму аўкцыёны дагэтуль не сталі масавай з’явай гэта практыкі сацыяльнага супраціву у форме масавых уварванняў, якія прыпыняюць працэс аўкцыёну. У любым выпадку, праблема куды больш шырокая, і адказных нашмат больш, гэта не толькі банкі, якія шукаюць, што б прадаць, натарыусы, якія здымаюць з сябе адказнасць, альбо чыноўнікі, якія падпісваюць усё, што ім даюць. У не меншай ступені адказныя самі кампаніі, накшталт Перфект Клін, якія бессаромна і бязлітасна выкідваюць сем’і на вуліцы з-за пазыкаў у некалькі тысяч еўра.

Калі весці гаворку аб журналістах тэлебачання, якія свядома ўводзяць у зман сваіх гледачоў, калі кажуць пра «неплацельшчыкаў па ўласным выбары» мы адказваем: так, такія існуюць, і іх можна вельмі лёгка знайсці. Для гэтага ім дастаткова паглядзець на сваіх босаў: уладальнікаў тэлеканалаў, выдаўцоў, ўладальнікаў караблёў, банкіраў і ўсіх тых людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як «вышэйшы клас» (”upper class”), клас, які крадзе грамадскую ўласнасць дзесяцігоддзямі – забірае ўсе тыя даброты, якія былі створаныя намі.

Тут усё проста, і мэты бачныя выразна: мы павінны абараніць нашыя дамы ўсімі магчымымі сродкамі ад вялікіх і малых драпежнікаў. Удзельінчаць у камітэтах салідарнасці, сетках супольнасцяў, прыходзіць на суды. Карацей, паказваць сваю салідарнасць праз дзеянне і падтырмку як мага большай колькасці людзей.

З усіх гэтых прычын мы прыйшлі ў офіс Перфект клін, які абралі адмыслова. Наш выбар – не больш чым мінімальны адказ на тое, што гэтая кампанія заслугоўвае за сваю ролю ў справах, апісаных вышэй. Нам паведамляюць, што кампанія зараз спрабуе атрымаць у свае рукі ўвесь будынак. На гэта мы кажам: З НАС ХОПІЦЬ! Калі вы не маеце павагі да нас, вам прыйдзецца пачаць нас баяцца.

Анархісцкі калектыў Рубікон»

Відэа:

 

 

МЕКСІКА

Трэцяга мая скончыліся пратэстныя дзеянні Нацыянальнай каардынацыі супрацоўнікаў адукацыі (CNTE). Яны склаліся з 72 гадзін блакавання пунктаў спагнання аплаты за праезд на магістралях, закрыцці супермаркетаў, а таксама – распаўсюду інфармацыі і самаарганізацыі ў розных грамадскіх сектарах: усё згодна з планам дзеянняў, прынятых на трынаццатым чарговым кангрэсе CNTE.

Настаўнікі, што належаць да Дэмакратычнай асамблеі штата (AED) з секцыі 40 CNTE-SNTE

Чыяпаса, пасля другога па ліку захопу Вежы Чыяпаса скончылі дні барацьбы дэманстрацыя ля будынку Нацыянальнага прафсаюзу супрацоўнікаў адукацыі (SNTE), дзе яны аб’явілі, што AED «выконвае абавязкі, што бярэ на сябе, і гатовая адказаць на заклікі, калі патрэбна».

Таксама AED паведамілі, што на наступнай ратацыі секцыі яны зменяць кіраўніцтва прафсаюза. Ранейшае будзе «адпраўленае на звалку гісторыі» — пра-дзяржаўныя настаўнікі «чарос» (карумпаваныя халуі). У Чыяпасе і Секцыі 40 «чарос SNTE не пройдуць» — настаўнікі паабяцалі запоўніць залю дома прафсаюзаў нязгоднымі настаўнікамі. «Прыйшоў час звесці рахункі з чарос!» — падкрэслілі яны.

Настаўнікі з Дэмакратычнай асамблеі сказалі, што з 1 па 3 мая яны вырашылі заняць будынкі SNTE, бо «гэта маёмасць працоўных».

Наступныя акцыі пратэсту і прамога дзеяння назначаныя на 15 і 26 мая.

 

 

ВЕНЕСУЭЛА

6 мая у Венесуэле працягнуліся баі з паліцыяй, колькасць загінулых дасягнула 37 чалавек. Прэзідэнт Мадура кажа, што апазіцыя «плануе пераварот за амерыканскія грошы». Падрабязней аб гэтых падзеях: https://pramen.io/ru/2017/05/vosstanie-v-venesuele/

Відэа хаўтураў па адным з загінулых: http://www.euronews.com/2017/05/06/funeral-held-for-young-musician-killed-in-continuing-venezuela-violence

 

БРАЗІЛІЯ

4 мая у бразільскім парламенце адбылося дзіўнае і незвычайнае сутыкненне: турэмныя назіральнікі пабіліся з паліцыянтамі, што ахоўвалі парламент.

Група турэмных назіральнікаў, што пратэстуе супраць новых правілаў звальнення, прыйшла ў парламент, і пачала штурмаваць пакой паседжання камітэта. Паліцыянты-ахоўнікі сустрэлі яе слезацечным газам. Сесія парламента была перарваная..

Новы працоўны закон прымусіць бразільцаў працаваць болей і зніжае іх пенсіі.

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/05/04/prison-guards-in-brazil-scuffle-in-parliament-pensions-protest

 

АРГЕНЦІНА

5 мая паведамлялася аб графіці-акцыі салідарнасці ля консульства Чылі. Будынак быў размаляваны ў знак салідарнасці з Жанам Флорэсам, Наталі Казанова і Энріке Гусманам, якія былі абвінавачаныя ў размяшчэнні выбуховых прылад у розных частка Сант’яга, ля будынкаў дзяржаўных і капіталістычных інстытуцый. Ім пагражае да 20 год турмы.

«Дзяржава – гэта тэрарыст! Салідарнасць робіць нас мацнейшай, барацьба робіць нас вольнымі!» — паведамляецца напрыканцы камюніке.

ІНДАНЕЗІЯ

Першага мая ў Інданезіі прайшлі анархісцкія акцыі у гарадах Джакарта, Сурабая, Маланг. У горадзе Бандунге быў атакаваны паліцэйскі пастарунак.

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.