На франтах сусветнага супраціву — выпуск №32

КУРДЫСТАН

11 мая турэцкае інфармацыйнае агенцтва Доан паведаміла аб смерці некалькі турэцкіх салдат і раненні 11-ці падчас баёў з курдскімі атрадамі ва ўсходняй правінцыі Агры. Прэс-служба HPG (узброенае крыло ППК – Працоўнай партыі Курдыстана) удакладняе, што падчас атакі на турэцкіх вайскоўцаў на гары Тэндурэк забіта два сяржанты спецназу.

11 мая паведамлялася аб здачы ў палон 70 баевікоў ІДІЛ курдска-арабскім атрадам SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы) ля гораду Табка. Сам горад цалкам вызвалены ад джыхадзістаў.

Табка – горад у 55 кіламетрах на захад ад Ракі. Насельніцтва – 69 тысяч чалавек.

 

 

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

ІЗРАІЛЬ\ПАЛЕСЦІНА

13 мая адбыліся сутыкненні паміж палесцінцамі і ізраільскімі салдатамі падчас дэманстрацыі ў вёсцы Набі Салех, Заходні бераг. З боку дэманстрантаў некалькі соцень чалавек пачалі кідаць камяні ў ізраільскіх салдат, тыя адказалі агнём з агняпальнай зброі, забіўшы 20-гадовага палесцінца.

Больш за 300 жыхароў Заходняга Берага і Газы былі забітыя ізраільскімі салдатамі з кастрычніка 2015 года.

Відэа:

http://www.euronews.com/2017/05/12/israeli-military-kill-palestinian-man-in-west-bank-clashes

 

ЗША

8 мая экаактывісты спынілі дзейнасць 13 галін банка ДжыПіМорган Чэйс Банк у Сіэтле, патрабуючы спыніць выдачу крэдытаў на здабычу нафты з нафтаносных пяскоў і на будоўлю нафтавых трубаправодаў.

Позна ўдзень паліцыя арыштавала 26 дэманстрантаў, уключаючы актывістаў, што скаваліся кайданкамі і адмовіліся пакідаць будынкі банкаў.

Частку ўдзельнікаў акцыі склалі актывісты-індзейцы, якія прынялі ўдзел у лагеры Стэндін Рок супраць трубаправоду Дакота Аксэс.

(Больш падрабязна аб сутнасці канфлікту вакло будаўніцтва трубапроваду “Дакота Аксес” вы можаце прачытаць тут: https://pramen.io/2017/01/na-frantah-susvetnaga-supratsivu-24/ )

Акцыя ў панядзелак мусіла прасунуць супраціўленне вуглевадароднай эканоміцы на наступную ступень: спыніць фінансаванне трубаправодаў ад нафтавых пяскоў (праекты Кістоун і Транс Маунтін).

«Што нам трэба зрабіць, гэта праліць яркі свет на тое, якімі разбуральнымі з’яўляюцца гэтыя праекты» — сказала Эмілі Джонстан, прэс-сакратарка арганізацыі «Сіэтл 350», НДА, якая займаецца арганізоўваць дэманстрацыі. Актывісты плануюць працягваць аказваць ціск на банкі, якія фінансуюць гэтыя пратэсты: «Калі мы зможам зрабіць гэтыя праэкты настолькі ж шкоднымі палітычна, наколькі шкоднымі яны з’яўляюцца экалагічна, магчыма яны адступяць» — дадала яна.

У будынку Чэйз Банка на другой авеню, дзе актывісты пачалі дзейнічаць пасля поўдню, паліцыя церпяліва стаяла цягам некалькіх часоў, але арышты не праводзіліся. Актывісты ж танцавалі танцы карэнных амерыканцаў, кружачыся вакол зачыненых акенцаў касіраў, спявалі і білі ў бубны.

ІНДАНЭЗІЯ

8 мая паведамлялася, што каля 200 зняволеных збеглі з турмы Пенкабару на інданезійскім востраве Суматра, калі іх выпусцілі з камер для пятнічнай малітвы ў турэмнай мячэці.

Пасля малітвы вязні пачалі скардзіцца на дрэнныя ўмовы утрымання, некаторыя пачалі ламаць брамы.

Па мясцоваму тэлебачанню паказалі, як вязні збягаюць праз браму без бачных прызнакаў пагоні. Каля трэці уцекачоў дапамаглі схапіць мясцовыя жыхары, для таго каб злавіць астатніх былі перакрытыя шляхі вакол гораду.

На сенная вядома аб паімцы каля 140 чалавек.

Турма Пенкабару разлічаная на 300 жыхароў, але там утрымлівалі амаль 1900. Прытым на момант уцёкаў у турме было толькі 5 ці 6 ахоўнікаў.

 

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *