23-га красавіка ў гарадской міні-кавярні «На Ясеневай», у Брэсце са словаў міліцыі, адбылася бойка (персанал кавярні гэтага не пацвердзіў). Туды хутка прыбыў нарад міліцыі і даставіў Андрыя Тараенка з кавярні ў апорны пункт №4. Праз некаторы час туды выклікалі хуткую. Як кажуць сваякі памерлага, «Доктар забіраў яго з апоркі ўжо збітага. Ён нам гэта сказаў. Доктар завёз яго ў шпіталь № 6. У прыёмным пакоі таксама пацвердзілі, што ў Андрэя былі цялесныя пашкоджанні».
«На грудзях і жываце былі ўсюды гематомы. Калі прыехала хуткая і зняла футболку, каб зрабіць кардыяграму, усё было сіняе», – узгадвае Таццяна Мельнічук, маці Андрэя Тарасенкі. Праз тыдзень знаходжання ў шпіталі Андрэй памёр, як паведамляюць лекары, «ад пнеўманіі».
Нечакана, у гісторыі хваробы Андрэя з’явіўся дыягназ аб алкагольнай залежнасці. Але ягоныя сваякі называюць такую выснову здзекам:
«Як можа моцна піць чалавек, у якога бізнес, у якога двое малых дзяцей, ён ездзіў на машыне!», – даводзіць Марына Тарасенка, ягоная удава.
Сапраўды, маючы паперку аб тым, што памерлы пакутваў ад алкагалізму, зваліць ягоную смерць на хваробу будзе нашмат прасцей.
Следчы камітэт праводзіць праверку, але ўжо заявіў, што згодна з высновамі медыцынскай экспертызы «прычына смерці не носіць гвалтоўнага характару, а выкліканая захворваннем». Сваякі кажуць, што следавацелі актыўна пераконваюць сваякоў не падаваць заяву на завядзенне крымінальнай справы.
У памерлага засталося двое малых дзяцей.
Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/militsyyanty-z-berastsya-zbili-hloptsa-da-smertsi/