Горш за Ўкраіну але лепш за Філіпіны

Апублікаваны чарговы Рэйтынг сацыяльнага разьвіцьця (Social progress index), які ацэнівае «здольнасьць грамадзтва задавальняць асноўныя патрэбы сваіх грамадзян; вытвараць структурныя элемэнты, якія дазваляюць грамадзянам і групам насельніцтва павышаць і падтрымліваць якасць іх жыцця; стварыць такія ўмовы для ўсіх людзей, у якіх яны могуць цалкам раскрыць свой патэнцыял».

У 2017 годзе Беларусь паднялася ў рэйтынгу на адну пазыцыю, з 66-й на 65-ю са 128. Але павялічыла адставаньне па суме паказьнікаў ад суседняй Украіны, якая сёлета на 64-м месцы. Сёлета ў Беларусі 67,8 бала, ва Ўкраіны — 68,35, а яшчэ ў 2014 годзе разрыў быў толькі ў 0,16 бала.

На першым месцы ў сьвеце Данія, ад яе зь мінімальным адрывам адстаюць Фінляндыя, Ісляндыя, Нарвэгія, Швайцарыя, Канада, Нідэрланды і Швэцыя.

Суседзі Беларусі ў рэйтынгу — Парагвай, Турэччына, Тайлянд, Дамініканская рэспубліка і Ўкраіна (60-64 месцы) і Паўднёвая Афрыка, Расея, Філіпіны, Балівія і Эль-Сальвадор (66-70 месцы). Польшча — на 32 месцы.

Асабліва слабымі месцамі Беларусі называюцца даступнасьць недарагога жытла, агульны паказьнік здароўя, чаканая працягласьць жыцьця, заўчасныя смерці дзяцей ад неінфэкцыйных захворваньняў, колькасьць суіцыдаў на душу насельніцтва (125-е месца ў сьвеце), агульная якасьць навакольнага асяродзьдзя, забруджаньне паветра, біяразнастайнасьць, выкіды парніковых газаў, агульны ўзровень правоў чалавека, палітычныя правы, свабода выражэньня думкі і свабода асацыяцыяў, свабода прэсы, права на прыватную ўласнасьць, свабода жыцьцёвага выбару, свабода рэлігіі, талерантнасьць да эмігрантаў і сэксуальных меншасьцей.

Сярод добрых паказчыкаў адзначацца доступ да харчоў і электрычнасьці, малы ўзровень гвалтоўных злачынстваў, добры доступ да базавай і сярэдняй адукацыі, роўны для розных палоў доступ да адукацыі, высокае пранікненьне мабільнай сувязі, добрую рэлігійную талерантнасьць.

Паказальна тое, што Беларусь, улада якой бесперапынна ганарыцца «стабільнасцю» і захаванымі «лепшымі дасягненнямі СССР» па-ранейшаму адстае ад Украіны ў плане сацыяльнай абароны насельніцтва, хаця ў апошней дэ-факта ідзе вайна супраць нашмат больш моцнага ўсходняга суседа. Зрэшты. гэта і не дзіўна, улічваючы, што ільвіная доля рэсурсаў дзяржавы траціцца на ўтрыманне насельніцтва пад кантролем пры дапамозе сілавых структур.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/zatoje-liepiej-za-handuras/28578148.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.