На франтах сусветнага супраціву

РАСІЯ

Удзень 3 ліпеня жыхары падмаскоўнага гораду Клін перакрылі Ленінградскую шашу, пратэстуючы супраць адключэння гарачай вады. У некаторых мікрараёнах яе няма ўжо 3 тыдні. Гараджане блакавалі федэральную трасу з Масквы ў Санкт-Пецярбург каля часу, скандуючы «Хочам памыцца!» У акцыі ўдзельнічала каля 150 чалавек. Каля 14.00 шаша была разблакаваная. Увечары акцыя пратэсту працягнулася на адной з гарадскіх вуліц. Жыхары збіралі подпісы.

У выніку жыхары дамагліся свайго. У прэсавай службе міністэрства ЖХК падмаскоўья журналістам сказалі, што вада з’явіцца цягам сутак, але ўключылі яе адразу пасля акцыі пратэсту.

 

ГЕРМАНІЯ

Увесь тыдзень у горадзе працягваліся бунты, пратэсты і сутыкненні, прымеркаваныя да саміта Вялікай 20-кі.

6 ліпеня паліцыя разагнала дэманстрацыю «Сардэчна запрашаем у пекла!» (Welcome to hell), якая сабрала ля 12 000 удзельнікаў. Паведамляецца, што паліцыя параніла настолькі шмат людзей, што цягам дню ў вулічных медыкаў скончыліся павязкі.


Згодна з заявамі паліцыі, да вечару 7 ліпеня былі затрыманыя 71 чалавек, з іх 15 – арыштаваныя. На сенняшні дзень вядома што 5 чалавек чакае суду. Паведамляецца, што арыштаваныя, якіх перавезлі ў ІЧУ на Шляхтхофшстрассе, падвяргаюцца дрэннаму абыходжанню: іх не кормяць, не даюць матрацы, прымушаючы спаць на цвёрдым і не пускаюць у туалет. А адвакатам цэлымі гадзінамі не даюць доступу да сваіх падабаронных.

Ноччу 8 ліпеня ў Гамбурге ізноў будавалі барыкады і падпальвалі іх пры набліжэнні паліцыі, кідалі ў яе брусчатку і кактэйлі Молатава. Быў экспрапрыіраваны адзін з супермаркетаў, пратэстоўцы падышлі надзвычай блізка да «чырвонай зоны» (месца непасрэднага правядзення саміту) – заставалася каля кіламетра. Тады ўлады вывелі на вуліцу спецназ са снайперскімі вінтоўкамі і аўтаматамі, але прыменены яны не былі. 9 ліпеня адбыўся марш «Салідарнасць без межаў» з 200 000 удзельнікаў.

 

Відэа:

https://youtu.be/Hi2qToech0U

https://youtu.be/wRZFdEE3gl8

https://youtu.be/jrRUbGgIXoQ

https://youtu.be/Cd6fWPSEeRU

Таксама 7 ліпеня паведамлялася, што у Гамбургث была падпаленая стаянка цэнтра Паршэ. «Да таго, як яны вывядуць іх на вуліцы, мы вырашылі атакаваць папярэдне – пакуль машыны яшчэ «з іголачкі». На фоне росту колькасці бяздомных (не толькі пратэстоўцаў на саміце!) у горадзе з найвялікшымі і найтаўсцейшымі грашовымі мяшкамі, раскоша на вуліцах выклікае ў нас агіду.» — паведамілі ў сваім камюніке анархісты.

 

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

Шэраг аўтаномных груп правяла акцыі супраць палявання.

Пэўная колькасць лавушак-гера (лавушкі супраць грызуноў – прым. перакл) сілкоў, кармушак, лавушак для норак, засад для стральбы і паляўнічых вышак былі знішчаныя 5 ліпеня у сумесных дзеяннях зооабараноцаў па ўсей Вялікабрытаніі.

 

КУРДЫСТАН

3 ліпеня падпольнае курдскае тэлебачанне Guerrilla TV апублікавала відэа знішчэння групы турэцкіх салдат у акрузе Шемдінлі, правінцыя Хакары. Атака адбылася 14 чэрвеня.

https://youtu.be/El1JRzA2D5A

Як паведамілі HPG (узброенае крыло ППК – Працоўнай партыі Курдыстана), у выніку засады забіта 7 ворагаў.

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

АЎСТРАЛІЯ

5 ліпеня паведамлялася што ў горадзе Ньюкэстл як мінімум 7 аддзяленняў Комбанка былі заблакаваныя і недаступныя для наведвальнікаў з-за адмовы гэтага банку спыніць фінансаванне вугальнай шахты Адані. У дэцэнтралізаваным дзеянні ўдзельнічала больш за 300 чалавек.

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://en-contrainfo.espiv.net/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *