Як гарадзенская міліцыя ваюе з бездомнымі

Як звычайна, міліцыянты праяўляюць вялікі спрыт у здзеках з найменш абароненымі слаямі насельніцтва: дзецьмі, бездомнымі, інвалідамі (#моямилиция). Аб чарговым такім выпадку паведаміў журналістам бездомны, які прадставіўся як Іван Пятровіч. Ён вось ужо 10 гадоў жыве на вуліцы. Першы раз яго вывезлі і выкінулі ў лесе ўзімку — недалёка ад вёскі Парэчча за 30 км ад Горадні. Бяздомны пенсіянер мае праблемы са здароўем і цудам дабраўся да гораду ды застаўся жывы.

Другі раз «зачыстка» паўтарылася два тыдні таму, калі яго вывезлі разам з іншай бяздомніцай, Тамарай Вячаславаўнай. Апошні раз гэта адбылося 11 ліпеня, калі ў горадзе бушавала навальніца.

«Нас удваіх вывезлі, нават не глядзелі на нашу інваліднасць. Загрузілі ў варанок. Закінулі маю палку ўнутр. Кажуць, едзем у пастарунак на Тэльмана. А пасля глядзім – лес, я ж таксама не дурная. Побач кукуруза нейкая. Вёска. Што робяць, ваўкі?! Яшчэ і пасмяяліся. Выкінулі, як сабак. Іван падняцца не мог. Дык адзін міліцыянт кажа: «Х*й з ім! Нічога з ім не зробіцца!». Пнуў нагой і з’ехалі. А нам вяртацца. Навальніца. Лужыны паўсюль. А каму казаць? Каму скардзіцца? Усім да сіняй трубы гэта», – распавядае Тамара Вячаславаўна.

«Мы як непатрэбныя элементы гораду. Вывозяць, каб ачысціць ад такіх людзей, як мы. Але мы – таксама людзі. Мы ўжо пенсіянеры. У нас унукі ёсць. А тое, што мы сядзім… Мы ж не лезем да нікога ў кішэнь. Харчуемся за сваю пенсію. Нікога не чапаем. Няўжо яны не могуць гэтага зразумець? Бязмежжа! Слёз бракуе», – кажа Тамара Вячаславаўна.

Мінулы раз выканаўцы «зачысткі» прадставіліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС. Як вынікае са слоў бяздомнікаў, іх выпадак не адзіны ў горадзе і дзеянні міліцыі таксама паўтараюцца з іх знаёмымі. Пры тым, што «вывазкі ў лес» пачалі практыкавацца цягам апошняга года.

Здзекі са слабых, з тых, хто не можа за сябе пастаяць — характэрная рыса людзей з садысцкім характарам, якіх адмыслова пладзіць міліцэйская карная сістэма. Калі звычайны, сацыяльна інтэграваны чалавек яшчэ можа паскардзіцца кудысці, напісаць у прэсу ці ў органы ўлады, падключыць да супрацьстаяння з міліцыяй родных ці сяброў, бездомныя звыайна не маюць ані рэсурсаў ані сацыяльных сувязяў каб гэта зрабіць — і карнікі з задавальненнем «адрываюцца» на іх, дазваляючы сабе тое, што не дазволілі б са звычайнымі грамадзянмі.

Нагадаем, у Мінску ўжо 12 год дзейнічае ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» (https://vk.com/fnbminsk), якая дапамагае бесплатным харчаваннем бездомным і ўсім, хто мае такую патрэбу.

Крыніца: http://belsat.eu/news/vyvezli-u-les-kab-tut-ne-smyardzeu-yak-garadzenskaya-militsyya-chystsits-vulitsy-ad-byazdomnyh/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *