МУС адмаўляецца плаціць кампенсацыю за смерць Ігара Пцічкіна

Міністэрства ўнутраных справаў адмаўляецца плаціць кампенсацыю бацькам забітага ў СІЗА Ігара Пцічкіна, нягледзячы на тое, што яна была прысуджаная судом. Фармальным повадам для нявыплаты з’яўляецца тое што «Плянам рахункаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь не прадугледжаныя выплаты на выкананьні рашэньняў судоў у частцы пакрыцьця грамадзянам прычыненай шкоды. Адпаведнага бюджэтнага фінансаваньня міністэрства не атрымлівае».

З дэклараванага ў Канстытуцыі «падзелу ўладаў» застаецца толькі пасмяяцца — у паліцэйскай дзяржаве ўсе вырашае набліжанасць структуры да Правадыра, а не паўнамоцтвы, прапісаныя ў законах. Звышважныя для Лукашэнка ворганы, такія як МУС, могуць наўпрост ігнараваць тыя рашэнні суда, якія ім не падабаюцца. Як бачым, дэклараваць сваю непагрэшнасць і прадэманстраваць грамадству сваю беспакаранасць для ментоў важней, чым выканаць закон, якому яны, з іх словаў, служаць.

Нельга не звярнуць увагу і на тое, што на шматлікія выплаты і прэміі сваім карнікам, на новую мэблю ў кабінетах, на спартовыя і забаўляльныя мерапрыемствы, на фуршэты начальству ў МУС заўседы есць грошы. Але на выплату кампенсацыі родзічам чалавека, якога самі ж яны і забілі грошай раптоўна не хапіла.

Зараз МУС патрабуе, каб Заводзкі суд Менску патлумачыў сваё рашэньне. Якім чынам суд мусіць гэта зрабіць і навошта — не паведамляецца.

Нагадаем, сума кампенсацыі за смерць чалавека, прысуджаная судом Завадскога раёну, складае 30 000 рублёў (13 187 еўра).

Мянчук Ігар Пцічкін памёр 4 жніўня 2013 году празь некалькі дзён зняволеньня на «Валадарцы», дзе пачаў адбываць 3 месяцы арышту за кіраванне аўтамабілем без правоў. У мэдчастцы ўстановы да яго былі ўжытыя «меры фізычнага стрымліваньня ў выглядзе фіксацыі рамянямі». У такім стане Пцічкін прабыў да смерці больш за 20 гадзін. Адміністрацыя ізалятара заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, але сваякі выявілі на целе сінякі і сьляды пашкоджаньняў.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28688775.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.