Вобшукі ў анархістаў — падрабязнасці

Учорашнія вобшукі ў анархістаў сталі нечаканасцю не толькі для іх саміх, але і для журналістаў і грамадзянскай супольнасці.
Істотных пратэстаў у краіне зараз не бачна, а афіцыйная нагода — пра «падпал рэкламнага шчыту ў Івацэвічах» выглядае смешна — самім жыхарам міліцыянты нічога не прад’явілі і нікога не затрымалі.

Тым не менш зранку 26 верасня адразу на двух кватэрах: дырэктаркі ГА «Экадом» Марыны Дубінай, і журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка у 7 гадзін раніцы пачаліся ператрусы. Адначасова стала вядома і пра вобшук на кватэры Анісіі Казлюк — як стала вядома, у кватэры, дзе яна жыве, да гэтага жылі актывісты анархісцкага руху.

Падчас вобшуку былі канфіскаваныя літаратура, налепкі, кампутары, друкарская тэхніка. У той момант у доме знаходзілася грамадзянка Германіі — яе даставілі ў аддзел міграцыі для праверкі дакумантаў, пасля чаго адпусцілі.

Калі ў кватэры Марыны Кастылянчанка вобшук цягнуўся каля 2 гадзін, то ў Марыны Дубінай — больш за 11.

Прычынамі чарговай хвалі рэпрэсій можа быць як планавы працяг «зачысткі» анархісцкага руху з мэтай паказаць, што ніхто з праціўнікаў улады не можа адчуваць сябе ў бяспецы, так і падрыхтоўка рэпрэсіўных структур да меркаваных «тунеядскіх» пратэстаў увосень. Версіі саміх анархістаў вы зможаце паслухаць сення — нашыя таварышы даюць прэс-канфэрэнцыю ў Мінску. Вы можаце наведаць яе і не толькі пачуць падрабязнасці але і падтрымаць нашых паплечнікаў маральна. Мерапрыемства адбудзецца па вул. Нававіленская, 28-17, у 17.00.

 

Крыніцы: https://www.svaboda.org/a/28758645.html
https://abc-belarus.org/?p=8532
http://novychas.by/palityka/represii-suprac-aktyvistau-i-padrabjaznasci-peratr

3 thoughts on “Вобшукі ў анархістаў — падрабязнасці

  • 27.09.2017 в 18:16
    Permalink

    «друкаваная тэхнікая» в дословном переводе на русский будет звучать как «распечатанная техника».
    правильно — друкарская тэхніка.

    не нужно при копирайте повторять чужие ошибки змагарских сми

    Ответ
  • 27.09.2017 в 19:55
    Permalink

    лібертарны грамар нацы — Выправілі.

    Ответ
    • 27.09.2017 в 21:32
      Permalink

      дзякуй!

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.