За агаленне перад вайсковым парадам — два гады калоніі

Учора ў судзе Цантральнага раёну г.Мінска быў асуджаны Павал Труханаў, які 24 чэрвеня падчас рэпетыцыі параду выйшаў на праезжую частку вуліцы Арлоўскай і агаліўся перад калонай вайсковай тэхнікі а пасля ўдарыў міліцыянта, які спрабаваў яго спыніць.

Усё гэта ён зрабіў у нецвярозым стане.

Жонка Паўла на судзе казала, што ў той вечар яны выклікалі таксі, каб паехаць з гасцей дадому, але на вуліцы Арлоўскай машына трапіла ў затор з прычыны праходу вайсковай тэхнікі. У іх узнікла спрэчка з Паўлам, які быў нападпітку і перад гэтым шмат нэрваваўся. У выніку яна забрала з аўто дзіця і дабралася дадому грамадзкім транспартам. А Павал, як аказалася, сарваў сваю злосць на абставіны такім эксцэнтрычным чынам.

У выніку таго нападу міліцыянт сур’езна не пацярпеў, ды і калоне вайсковай тэхнікі, відавочна, не быў нанесены.

Дарма жонка Паўа Кацярына даводзіла, што «яны з мужам ніякіх навінавых сайтаў не чытаюць і ў палітыку ня лезуць», а сам Павал публічна выбачыўся перад пацярпелым міліцыянтам Барысам Клешчанкам і перад усімі, каго зняважыў сваім учынкам. Вырак: два гады пазбаўлення волі па двух артыкулах: ч.1 ст. 339 УК «Хуліганства» і ст. 364 «Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ворганаў унутраных спраў». Пракурор прасіў тры гады.

— «Обвиняемый признан виновным в умышленных действиях, грубо нарушающих общественный порядок и выражающих явное неуважение к обществу, отличающихся по своему содержанию исключительным цинизмом. Кроме того, он признан виновным в насилии в отношении сотрудника органов внутренних дел в целях воспрепятствования его законной деятельности» — адкаментаваў вырак Вярхоўны суд.

У Паўла на волі засталася паўтарагадовая дачка.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Парня, разбившего нос милиционеру, будут судить за «половое сношение с лицом, не достигшим 16-летнего возраста» — https://pramen.io/ru/2017/08/parnya-razbivshego-nos-militsioneru-budut-sudit-za-polovoe-snoshenie-s-litsom-ne-dostigshim-16-letnego-vozrasta/

Практыка паказальна жорсткіх прысудаў за непадпарадкаванне ўладзе ці непавагу да яе прадстаўнікоў (нават калі гэта было зроблена без усялякага палітычнага падтэксту) даўно стала ў Беларусі нормай. Такія жорсткія пакаранні за эмацыйныя ўчынкі — нішто іншае як спроба праз бізун убіць у людзей страх перад дзяржаўнай машынай і яе служкамі.

 

 

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28709638.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.