Беларусь — на 4-м месцы сярод самых нездаровых краін свету

Арганізацыя Clinic Compare прааналізавала зьвесткі аб шкодных звычках насельніцтва ў 179 краінах свету. Даследаваньне грунтавалася на дадзеных, атрыманых ва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, World Factbook ЦРУ і Суясветнай асацыяцыі лёгкіх. Кожная краіна ацэнвалася паводле трох фактараў:

Спажываньне алкаголю на чалавека за год;
Спажываньне тытуню на чалавека за год;
Распаўсюджанасьць атлусценьня сярод насельніцтва.

Звесткі пра кожную краіну былі ўсярэдненыя для вызначэння таго, якая група насельніцтва найбольш шкодзіць свайму здароўю праз шкодныя звычкі.

Самай нездаровай была вызначаная Чэхія. Яе грамадзяне спажываюць 13,7 літра чыстага алкаголю штогод. Краіна таксама заняла 11-е месца па колькасці выкураных цыгарэт, нягледзячы на тое, што ў Чэхіі адны з самых строгіх законаў аб куплі і спажыванні тытуню ў Эўразьвязе.

Беларусь — на чацвертым месцы.

У 2013-м годзе, між іншым, Беларусь прызналі самай пітушчай краінай у свеце: 17,5 літраў чыстага алкаголю на чалавека (27,5 — для мужчын і 9,1 — для жанчын).

Нагадаем, выраб алкаголю з’яўляецца ў Беларусі амаль што дзяржаўнай манаполіяй. Акрамя таго, дзяржава збірае акцыз на алкагольную прадукцыю: 13,45 руб. з кожнага вырабленага літра чыстага алкаголю, і на цыгарэты: 14-42 руб за 1000 шт. (у залежныасці ад катэгорыіі).

Крыніцы: http://www.belta.by/economics/view/stavki-aktsizov-na-tabachnye-izdelija-i-avtomobilnoe-toplivo-uvelicheny-v-belarusi-184846-2016/
https://www.svaboda.org/a/28759688.html
http://naviny.by/rubrics/society/2014/05/13/ic_articles_116_185474

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.