Каталонія прагаласавала за незалежнасць

(на фота — сутычкі гішпанскай нацгвардыі з каталонскімі пажарнымі)

Каталонскі ўрад выступіў з заявай аб тым, што на ўчасткі прыйшло 2,26 млн людзей (42,3% ад тых, хто мае права голасу). З іх 90% прагаласавала за аддзяленне.

Па апошніх дадзеных у дзень правядзення рэферэндуму ў сутычках з паліцыяй пацярпеў 761 чалавек. МУС Гішпаніі паведаміла аб 12 пацярпелых супрацоўніках паліцыі і трох затрыманых. Паліцыя ўжывала супраць людзей, што сабраліся на выбарчых участках, гумавыя кулі. На вялікай колькасці ўчасткаў нацыянальная гвардыя змагла, уварвашўыся, канфіскаваць бюлетэні і урны для галасавання. З-за гэтага многія каталонцы прагаласаваць не змаглі.

У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў, што «большасць каталонцаў праігнаравалі галасаванне, пацвердpіўшы, што яны годныя грамадзяне».

Крыніцы:

https://meduza.io/news/2017/10/01/vlasti-katalonii-soobschili-o-760-postradavshih-v-stolknoveniyah-s-politsiey
http://www.reuters.com/article/us-spain-politics-catalonia-vote/catalan-government-says-90-percent-voted-to-leave-spain-idUSKCN1C61X1?il=0

Каталонія прагаласавала за незалежнасць: 2 комментария

  • 02.10.2017 в 14:37
    Permalink

    Плохо, что не дается никакого анализа происходящему с анархической точки зрения.

    Ответ
  • 02.10.2017 в 18:28
    Permalink

    Иван — хутка будзе.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *