На актывістку прафсаюза склалі пратакол ў дзіцячай лякарні

У Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленне гарадской інфекцыйнай бальніцы, каб скласці пратакол на актывістку прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву, якая знаходзілася там з малым дзіцём.

Актывістку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце на сацыяльную тэматыку ў мінулую суботу. Яе хацелі затрымаць яшчэ тады, але праваабаронца Алег Жалноў, які вёў стрым з акцыю у Фэйсбук, і іншыя ўдзельнікі пікету гэтаму перашкодзілі.

Тры дні пасля пікету падпалкоўнік Рудзько патрабаваў ад Галіны Лазаравай, каб яна прыйшла ў аддзяленне міліцыі. Але ў яе дома трое малых дзяцей, да таго ж адно дзіцё захварэла, ажно прыйшлося класціся з ім у шпіталь. Таму жанчына на позвы не з’явілася.

Рудзько пачаў допыт проста ў працэдурным пакоі. Галіна Лазарава патэлефанавала сябрам і яны з’ехаліся да яе, пачаўшы абурацца, чаму Рудзько трымае маці з хворым дзіцём і не дазваляе жанчыне выйсці. Алег Жалноў пачаў весці стрым з гэтага допыту — тады падпалкоўнік абвінаваціў яго ў перашкодзе адміністрацыйнаму працэсу і выклікаў нарад.

— Рудзько стаў на нас крычаць, — расказала Галіна Смірнова, — а калі мы пайшлі на выхад, спрабаваў спыніць, каб мы не сышлі да прыезду іншых міліцыянтаў. Усе пацыенты сабраліся на гэтыя крыкі, лекары — усе былі ў шоку.

Актывісты выйшлі з будынку бальніцы, і тут міліцыянты затрымалі Алега Жалнова і Уладзімера Усера, да ночы яны знаходзіліся ў ГУУС. Галіне Смірновай падпалкоўнік Рудзько пасьпеў таксама выпісаць пазоў:

— Але я яго не ўзяла. Што яшчэ за пазовы ў бальніцы, які «адміністрацыйны працэс» у бальніцы?!

Адзначаецца, што ў Бабруйску Рудзько зрабіў імклівую кар’еру (ад капітана да падпалкоўніка) менавіта дзякуючы сваей стараннасці на ніве пераследу «непажаданых» грамадзян.

Нагадаем, правілы паводзін, у выпадку, калі супраць вас вядзецца адміністрацыйны працэс, вы зможаце прачытаць тут: https://abc-belarus.org/?p=53

https://abc-belarus.org/?p=5561

 

Крыніца:  https://novychas.by/hramadstva/milicyjant-pryjszou-u-dzicjaczuju-balnicu-skladac

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.