Петр Рабаў дэпартаваны з Беларусі на 10 год

Сёння каля 21.00 Пятра Рабава выпусцілі з баранавіцкага ІЧУ і пад канвоем пасадзілі на цягнік да Смаленска. Аддзел па грамадзянству і міграцыі мясцовай міліцыі прыняў рашэнне аб дэпартацыі Рабава і забароне ўезда ў Беларусь на 10 год.

Паведамляецца таксама, што на баранавіцкім вакзале быў затрыманы мясцовы праваабаронца Аляксандр Вайцешык, што суправаджаў Рабава. Нагодай магло стаць тое, што Вайцешык здымаў на відэа мянтоў, што канваіравалі Рабава.

Нагадаем, расейскі філосаф, гісторык і анархіст Пётр Рабаў быў затрыманы ў Баранавічах 11 кастрычніка пасля праведзенай лекцыі «Неформальное движение Беларуси 1991-2010» і асуджаны да 6 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 9 кастрычніка АМАП атакаваў лекцыю Рабава ў Гародні, не даўшы ёй адбыцца.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *