Знешні дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся з пачатку года амаль на 20% і на 1 кастрычніка склаў на 1 кастрычніка 16,3 млрд даляраў — па 1700 даляраў на кожнага жыхара Беларусі, улічваючы немаўлят.
Пры гэтым эканамісты кажуць, што фактычная лічба вонкавага доўгу большая — бо ў Беларусі есць і ўнутраны доўг, намінаваны ў замежнай валюце. У наступным 2018 годзе Беларусі трэба будзе накіраваць на выплаты 3,7 млрд долараў.
Міжнародны валютны фонд не выключае, што ў 2019-2020 гадах у выпадку нестабільнасці на замежных рынках Беларусь можа не справіцца з выплатамі даўгоў, а гэта значыць — верагодны дэфолт.
Крыніца: https://novychas.by/ekanomika/belarus-pavolna-ale-dakladna-nablizaecca-da-defol