Дар’і Домрачавай прыгадалі супрацоўніцтва з КДБ

22 лютага Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар’я Домрачава перамаглі ў эстафетнай гонцы 4х6 кіламетраў на Адімпіядзе ў Паўднёвай Карэі. У той жа дзень на сайце сусветна вядомага выдання навіна пра перамогу Домрачавай выйшла з загалоўкам «Былы агент КДБ выйграў залаты медаль для Беларусі на зімовых алімпійскіх гульнях».

Журналіст Гардіан Бенджмамін Хаас Benjamin Haas выказаў здагадку, што беларуская лыжніца Дар’я Домрачава добра страляе «дзякуючы гадам, праведзеным у КДБ». Журналіст таксама адзначыў, што Беларусь – адзіная з постсавецкіх краінаў, дзе пакінулі савецкую назву спецслужбы.

Дарʼя Домрачава сапраўды належала да спартыўнай каманды КДБ (раней спецслужба курыравала гэты від спорту ў Беларусі). У траўні 2016 года Домрачава прызналася ў супрацы з КДБ, якая пачалася «8-10 год» таму што ей былі патрэбныя грошы. У яе біяграфіі напісана і аб званні — ст. лейтенант.

Праца на адыёзную спецслужбу ніяк не паляпшае імідж Домрачавай у вачах прыхільнікаў, як за мяжой так і ў Беларусі. У адным з інтэрвью ей нават прыйшлося апраўдывацца і казаць што яна «ніколі не выконвала палітычных заданняў» (http://belsat.eu/news/zhurnalist-the-guardian-nazvau-domrachavu-bylym-agentam-kdb/). Тым не менш, як бачым, для аўдыторыі яна працягвае заставацца найперш агентам КДБ, а не таленавітай біятланісткай.

Крыніца: http://belsat.eu/news/dar-ya-domrachava-ya-nikoli-ne-vykonvala-yakih-nebudz-palitychnyh-zadannyau-kdb/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.