Каля 250 тысяч чалавек могуць трапіць пад дзеянне Дэкрэта №1

Такую лічбу назваў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Токун.
Для параўнання нагадаем, што паводле дэкрэта №3 падаткавікі прыцягнулі да выплат каля 470 тысяч чалавек.

«Калі зыходзіць з балансу працоўных рэсурсаў Беларусі (на жаль, пакуль у нас ёсць выніковыя звесткі толькі за 2016 год, за 2017 год будуць крыху пазней), то гэта можа быць прыкладна 250 тысяч чалавек. Мы пра іх чамусьці не ведаем. Гэта значыць афіцыйная статыстыка не ведае, чым яны займаюцца», — кажа Токун.

Далей чыноўнік пусціўся ў разважанні аб тым, што гэтыя людзі «вінныя»: «Мяркую, што гэтыя людзі так ці інакш павінны чымсьці займацца ў сваім жыцці. І калі ён не працуе, не вучыцца, ці, напрыклад, не выхоўвае дзяцей, то трэба яго прыцягваць на рынак працы, даваць яму ў рукі новую прафесію ці прапаноўваць яму іншыя варыянты занятасці», — заявіў ён.

Для вылічэння «дармаедаў» па новым дэкрэце будзе створаная агульная база з розных інфармацыйных рэсурсаў, уключаючы базы данных ФСАН, рэгістр біржы працы, базу данных падатковай інспекцыі.

Нагадаем, раней нашая група прааналізавала сутнасць новага дэкрэта аб «дармаедстве» (https://pramen.io/ru/2018/01/dekret-umer-da-zdravstvuet-dekret/). Калі колькасць тых, хто пад яго патрапіць, будзе сапраўды такой невялікай, то, магчыма, нам не варта чакаць істотнага сацыяльнага выбуху, як у сакавіку 2017га — замест гэтага будзе павольна нарастаць сацыяльнае напружанне і галеча, а разам з ей: міграцыя з краіны, злачыннасць і — будзем спадзявацца — пратэстная актыўнасць.

Крыніца: https://novychas.by/hramadstva/pad-abnouleny-dekret-ab-darmaedstve-mohuc-trapic

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.