Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі

24 студзеня ў раёне абеду палітвязень быў пакінуты без аховы і нагляду ў калідоры санчасткі, дзе быў збіты іншым асуджаным – у чорных акулярах, вязаных чорных пальчатках і шапцы.

Міхаіл Жамчужны быў захоплены нападнікам левай рукой за горла і атрымаў некалькі ўдараў па галаве. Пры гэтым нападнік выказаў пагрозу, што калі сустрэне Жамчужнага ў калоніі – «распусціць на ніткі». Па дадзеным інцыдэнце палітвязнем пададзена скарга ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

Таксама стала вядома, што падчас знаходжання ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу), куды палітвязень Міхаіл Жамчужны быў змешчаны 5 студзеня тэрмінам на адзін месяц за «невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад», у адносінах да яго было вынесена яшчэ адно спагнанне – трое сутак ШІЗА за нібыта выяўлены ў ягонай камеры пыл. Такім чынам, гэта ўжо 18-е спагнанне з часу змяшчэння Міхаіла Жамчужнага ў калонію №9 г. Горкі.

Па меркаванні палітвязня, адміністацыя калоніі вырашыла змяніць тактыку, і зараз спагнанні будуць выносіцца не за адмовы следаваць у атрад, сфармаваны са зняволеных з «нізкім статусам», як гэта адбывалася на працягу апошняга паўгоддзя, а за «парушэнне правілаў асабістай гігіены» – будуць прад’яўляцца прэтэнзіі да формы адзення, прыборкі камеры і таму падобнае.

Варта адзначыць, што Міхаіл Жамчужны актыўна абскарджвае вынесеныя яму спаганні, тлумачачы сапраўдныя прычыны адмоваў следаваць у атрад.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: як фарміравалася каста «пеўняў» і як адміністрацыя выкарыстоўвае яе супраць няскораных зэкаў: https://pramenby.wordpress.com/2016/06/17/neprikasaemye-v-tyuremnoj-ierarhii/

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасля яго пераводу ў Горацкую калонію, дзе з патурання адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасці і зневажальнага характару ўмовы для адбыцця пакарання, арганізавана кампанія яго траўлі, звязаная з ўсталяваннем у асяроддзі зняволеных нефармальных адносін.

Крыніца: http://novychas.by/hramadstva/palitvjazen-mihail-zamczuzny-zbity-u-kalonii-jaho

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.