Чэкісты апрабоўваюць новыя метады барацьбы з актывістамі.
У судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы aнархіст Ілля Сенько быў асуджаны да 20 базовых велічынь штрафу па адміністрацыйнай справе арт. 23.4 КаАП (“Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы”).
Позву ў суд хлопцу ўручыў участковы пры сустрэчы са словамі, што гэта з-за таго, што ён не з’явіўся ў КДБ на «прафілактычную размову». Пры гэтым позву на саму размову хлопец асабіста не атрымліваў, яе падпісала яго маці, хоць яны і жывуць паасобку.
Першае судовае паседжанне адбылося 23 сакавіка, але ў працэсе быў аб’яўлены перапынак па хадайніцтву Іллі Сянько на ўдзел абаронцы з Мінска.
Пры выхадзе з залі суда на першым слуханні супрацоўнік міліцыі настойліва запрашаў хлопца прайсці ў кабінет №104 на размову. Аднак, Ілля Сянько адмовіўся, спаслаўшыся, што не будзе размаўляць ні з кім без свайго абаронцы.
26 сакавіка Ілля заявіў хадайніцтва аб выкліку ў якасці сведкі супрацоўніка КДБ Мікалая Безіка, аднак хадайніцтва не было задаволена, таму што той нібыта знаходзіўся ў адпачынку аж да 24 красавіка.
У выніку суд вынес рашэнне: 20 базавых велічынь штрафу.
Аднак, нягледзячы на «адпачынак» на наступны дзень пасля суду Мікалай Безік ужо тэлефанаваў анархісту, турбаваў таксама і яго маці. А праз дзень, 28 сакавіка, з’явіўся ў той самы час і ў тым самым месцы, дзе Ілля Сянько сустракаўся з сябрам і ўручыў хлопцу павестку пад подпіс.
Нагадаем, больш за месяц таму валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. На размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара (https://abc-belarus.org/?p=11189). Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.
Зараз мы бачым, што КДБшнікі, зразумеўшы тактыку анархістаў (ніколі не прыходзіць на размову) пачалі актыўна супрацьдзейнічаць ей, караючы тых, хто ім не падпарадкоўваецца. Для гэтага ў іх, як бачым, есць законныя лазейкі. Амаль аналагічны выпадак адбыўся з Аляксандрам Пуставітавым (https://pramen.io/ru/2018/02/minsk-vobshuk-na-kvatery-satsyyalnaga-aktyvista/) — якому за адмову прыйсці на «размову» ў міліцыю, дома ўчынілі вобшук па прыдуманай нагодзе.
Аднак пазіцыя анархістаў павінна заставацца ранейшай: не хадзіць ні на якія «размовы» без афіцыйнай позвы ў якасці сведкі ці абвінавачанага. Не ўступаць ні ў якія нефармальныя стасункі з міліцыянтамі і КДБшнікамі, па магчымасціі ўвогуле не бачыцца з імі без прысутнасці адваката. Калі гэтая тактыка так напружвае прадстаўнікоў карных ворганаў, значыцца яна і есць самая правільная. Адмаўляйцеся прыходзіць куды-небудзь па званках і незразумелых патрабаваннях — толькі так мы прадэманструем моц сваіх ідэй і прымусім карнікаў абламаць зубы аб свой рух.
Крыніца: http://spring96.org/be/news/89530